1

Тэма: Што рабіць калі не пампуецца

1. Карыстайцеся самай апошняй стабільнай вэрсіяй вашага торэнт-кліента
Чым сьвяжэйшы кліент - тым лепш ён шукае піры і хутчэй спампоўвае. Для Windows на сёньня(26.10.2011) - гэта "µTorrent Stable (3.0 build 25806)".

2. Дазвольце шыфраваньне ў наладах торэнт-кліента
Некаторыя правайдэры бачаць незашыфраваныя пампаваньні торэнтаў і памяншаюць хуткасьць. Да таго ж, у некаторых карыстальнікаў незашыфраваныя злучэньні не дазволеныя.

3. Пачакайце
Пір, зь якога можна нешта пампаваць, можа знайсьціся праз некалькі гадзінаў. І справа ня толькі ў тым што зараз нікога няма на раздачы, а з-за асаблівасьцяў торэнтаў.  Таму піры могуць шукацца даволі доўга. Пачакайце хаця б ноч перад тым як казаць "няма піраў".

4. Спраўдзіце - ці апошняя вэрсія торэнт-файла ў вас ?
Некаторыя раздачы, якія ідуць шляхам дадаваньня новых сэрыяў, могуць быць ужо абноўленыя, і усе могуць пампаваць праз новы торэнт-файл, а стары больш ніхто не выкарыстоўвае.

0. Спампавалі - дазвольце спампаваць іншым
Чым больш піраў - тым хутчэй усё працуе. Калі вы спампавалі нешта цікавае і не раздаеце гэта - памятайце, што нехта замест таго каб раздаваць вам наступнае, раздае некаму тое, што вы выдалілі. Больш раздалі - больш хуткасьць спампоўваньня.

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2011-12-04 10:37:31)