1

Тэма: Music partisans - Музычныя партызаны / Studio Filmowe Everest / 2007 / DVD5

Спампаваць: magnet link

Назва: Music partisans - Музычныя партызаны
Краіна: Польшча
Рэжысёр: Міраслаў Дэмбіньскі
Вытворца: Studio Filmowe Everest
Год: 2007
Жанр: Дакументальны
Працягласць: 00:52:42
Мова: Беларуская, руская
Хэш: c7f1db11d71a3b874a1db58410b944e02f63b756
Першакрыніца: http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=2553468

http://i1.fastpic.ru/big/2009/1222/c2/33d14b2200a003710dfe35a83d0131c2.jpg

Пра фільм:
„Музычная партызанка” расказвае пра беларускую рэчаіснасьць вачыма музыкаў. Гэта гісторыя маладых гуртоў, якія рабілі музычныя туры па Беларусі й Польшчы. Галоўным апавядальнікам зьяўляецца салістка гурту „Тарпач” Сьвятлана.
Паміж яе аповедам Піт Паўлаў і Лявон Вольскі з НРМ у вельмі іранічнай форме апавядаюць пра сытуацыю ў Беларусі.
Міраслаў Дэмбіньскі кажа, што „Музычная партызанка” перапоўненая аптымізмам. У фільме бачна, што беларускі рэжым за краты можа пасадзіць чалавека, але не яго душу й музыку.
М. Дэмбіньскі: Мой другі фільм адрозьніваецца ад першага "Урок беларускай мовы", які паказваў трагізм беларускага рэжыму. У сваю чаргу "Музычная партызанка" паказвае сьмешны бок гэтага рэжыму. Кожны рэжым адначасова і страшны, і камічны.
Глупствы Аляксандра Лукашэнкі й яго сыстэмы ў фільме паказаныя й нейкім чынам высьмеяныя. Акрамя таго, у новай стужцы вельмі шмат надзеі. Я стараўся паказаць, што трэба змагацца за гэтую надзею, ня варта гасіць у сабе агонь аптымізму. Калі б я меў сказаць гледачам штосьці на канец, то было б гэта "Трымайцеся!"
Узнагароды за мае фільмы — гэта ня толькі дыплёмы, якія я вешаю сабе на сьцяну. Але гэта ўзнагароды, якія прыцягваюць увагу да беларускай тэмы. Я сапраўды моцна змагаюся за іх, але не для ўласнага добрага самапачуцьця. Гэта робіцца толькі дзеля таго, каб пра Беларусь гаварылася больш і гучней.
Пётр Дудановіч, які дапамагаў Міраславу Дэмбіньскаму ў рэалізацыі фільму, кажа, што падчас падарожжа па Беларусі яны сапраўды адчувалі сябе музычнымі партызанамі.
П. Дудановіч: Пачалося з таго, што мы прыдумалі тур па Польшчы для двух гуртоў зь Беларусі ("Тарпач" і "Сьцяна"), польскага гурту "Сідгартха" й украінскага "Флірт". Усё арганізавалася па-партызанску, адсюль і назва. Назоў тычыцца таксама умоваў, зь якімі сустракаюцца музыкі ў Беларусі. Пазьней мы паехалі ў Беларусь, таксама вельмі па-партызанску. У Баранавічах адмянілі наш канцэрт. Але людзі сабраліся й мы пайшлі ў гарадзкі парк. Прыйшлі міліцыянты й кажуць, што тут нельга іграць, бо гэта сквэр памяці памерлым партызанам. На што мы адказалі, што мы таксама партызаны, толькі музычныя.
Для мяне гэты фільм вельмі асабісты. Усё, што ў ім паказваюць, я перажыў сам. Я ведаю ўсіх людзей, я зь імі сябрую, ведаю іх гісторыю.
У фільме Міраслаў Дэмбіньскі вяртаецца да падзеяў на Кастрычніцкім пляцы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 годзе. Адзін зь герояў фільму Зьміцер з гурту „Тарпач” кажа, што варта вяртацца да таго гістарычнага моманту.
Зьміцер: Засталася настальгія па тым часе. Нас было некалькі гуртоў, найважнейшы быў кантакт паміж музыкамі. Гэтыя моманты немагчыма забыць.
Фільм, праўда, здымаўся тры гады. Магчыма, ён крыху спазьніўся, але гэта былі гістарычныя моманты, якіх нельга выкрэсьліць з нашага жыцьця.
Галоўная апавядальніца Сьвятлана ўпершыню цалкам пабачыла „Музычную партызанку” на прэм’еры ў Варшаве.
Сьвятлана: Гэта вельмі моцны фільм. Я спадзяюся й мне хацелася б, каб яго пабачыла як мага болей беларусаў. Зразумела, што яго будуць глядзець і палякі, але ён быў зроблены менавіта для беларусаў.

Якасць: DVD5
Памер: 3.03 Gb (3 255 085 056 байтаў)
Фармат: DVD Video
Відэа: MPEG2 Video, 720x576 (625/50 PAL), 25 fps, ~7.41Mbps
Аўдыё: Byelorussian (Dolby AC3, 2 ch), 256 kbps
Субтытры: Ангельскія, рускія, польскія

Здымкі экрана Паказаць
http://img838.{imageshack}.us/img838/6445/musicpartisans000135233.th.jpghttp://img233.{imageshack}.us/img233/8334/musicpartisans000557251.th.jpghttp://img190.{imageshack}.us/img190/1830/musicpartisans000487540.th.jpghttp://img7.{imageshack}.us/img7/6182/musicpartisans000480100.th.jpghttp://img405.{imageshack}.us/img405/7739/musicpartisans000257314.th.jpghttp://img585.{imageshack}.us/img585/7296/musicpartisans000161346.th.jpghttp://img189.{imageshack}.us/img189/4915/musicpartisans000719587.th.jpg

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2011-10-16 12:31:44)

Прычэпкі допісу

Music_partisans_2007_DVD5_(Doc)(Belarus).torrent 16.26 кБ, 27 спампоўванняў з 2011-08-31 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.