1

Тэма: Нашы партнёры?

abask, а якім чынам Будзьма зьяўляецца партнэрам torrent.by?

2

Працяг: Нашы партнёры?

Предлагаю администрации Першы Беларусскі Трэкэра обсудить партнерство с самым большим украинским-патриотическим трекером Hurtom.com
http://www.hurtom.com/torrents/forum/index.php
Вот администратор трекера - http://www.hurtom.com/torrents/forum/pr … le&u=2
Извиняюсь за то, что пишу на москальской, но я не владею белорусским. Если вам не приятно, могу на украинском на трекере разговаривать

3

Працяг: Нашы партнёры?

pampounia напісаў:

abask, а якім чынам Будзьма зьяўляецца партнэрам torrent.by?

Вы супраць?

4

Працяг: Нашы партнёры?

Наверное имелось ввиду что будет обмен рекламой. Т.е. 2 популярных  сайта будут друга рекламировать

5

Працяг: Нашы партнёры?

abask, на пытаньне Вы так і не адказалі. Паўтаруся: Дык што зрабіла/зробіць Будзьма для torrent.by?

А на Вашае пытаньне адкажу: так, супраць.

6

Працяг: Нашы партнёры?

Ідэя кампаніі Будзьма:

1. Ідэя кампаніі:
У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.
Беларусы вартыя быць паспяховым народам.
Поспех магчымы толькі ў адзінстве.
Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе  гісторыі, культуры і мовы.
Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.
Веданне, культуры, гісторыі  і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.
Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!

Мэты кампаніі Будзьма:

2. Мэты кампаніі:
Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.
Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.
Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.
Мы хочам аб’яднаць беларусаў.

Нашы кампаніі маюць агульныя мэты і вырашаюць агульныя задачы

7

Працяг: Нашы партнёры?

pampounia напісаў:

abask, на пытаньне Вы так і не адказалі. Паўтаруся: Дык што зрабіла/зробіць Будзьма для torrent.by?

А на Вашае пытаньне адкажу: так, супраць.

Не пытайцеся, што іншыя зрабілі для torrent.by, а рабіце што небудзь самі.

8

Працяг: Нашы партнёры?

abask, Вы ведаеце асабіста арганізатараў гэтай "кампаніі"? Людзі канкрэтна робяць грошы і атрымліваюць іншыя дывідэнды. А мы ня любім прафанацыю і людзей, якія ў цяперашні (цяжкі) момант нажываюцца на беларускай культуры.

А прыгожа напісаць можа кожны. Няўжо Вы пойдзіце за любым (нацыстам ці камуністам - утрырую, але ж...), хто высакапарна выкажацца пра беларускую самабытнасьць?

Калі ласка, выдаліце Будзьму з партнэраў. Вельмі ня хочацца тут падымаць людзей, праводзіць апытанкі, распавядаць гісторыі... Але і дапамагаць прайдохам ня хочацца. Таму хутчэй мы сыйдзем адсюль і трэкер не атрымае вельмі шмат цікавых раздачаў.


andpod, пакуль мы зрабілі больш за ўсіх. А Вы?

Апошні раз адрэдагавана pampounia (2010-03-05 18:26:59)

9

Працяг: Нашы партнёры?

пакуль мы зрабілі больш за ўсіх. А Вы?
Ня трэба так. Больш ці менш - гэта ня так важна, галоўнае каб рабілі нешта, хто сколькі можа.
Нават калі чалавек толькі пампуе - гэта ўжо добра, калі ўлічыць стан і ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў.
Таму давайце ня будзем лаяцца, дзяліцца на тых хто зрабіў шмат і хто меней. Давайце рабіць агульную справу не зазіраючы ў чужыя кішэні.
Даведка. Ніякага дачыненьня да "Будзьма" ня маю, нікога адтуль ня ведаю і таксама на якія сродкі яны там існуюць таксама ня ведаю. І ўвогуле падобнымі пытаньнямі не замарочваюся. Бо, на мой погляд, агульная справа важней за падобныя дробязі.

10

Працяг: Нашы партнёры?

abodnya напісаў:

Извиняюсь за то, что пишу на москальской, но я не владею белорусским. Если вам не приятно, могу на украинском на трекере разговаривать

Асабіста я ня супраць украінскай мовы тут. Нашыя мовы вельмі блізкія, а украінская мне вельмі падабаецца.
Калісьці ва ўзросьце 5-6 гадоў я як шалёны размаўляў на ўкраінскай мове, мяне бабка навучыла.  smile

11

Працяг: Нашы партнёры?

Siroga, ды ўсё зразумела. Гэта проста быў адказ на наезд andpod.

А вось на адказ abask усё чакаем...

Апошні раз адрэдагавана pampounia (2010-03-06 19:29:25)

12

Працяг: Нашы партнёры?

pampounia напісаў:

abask, Вы ведаеце асабіста арганізатараў гэтай "кампаніі"? Людзі канкрэтна робяць грошы і атрымліваюць іншыя дывідэнды. А мы ня любім прафанацыю і людзей, якія ў цяперашні (цяжкі) момант нажываюцца на беларускай культуры.

А прыгожа напісаць можа кожны. Няўжо Вы пойдзіце за любым (нацыстам ці камуністам - утрырую, але ж...), хто высакапарна выкажацца пра беларускую самабытнасьць?

Калі ласка, выдаліце Будзьму з партнэраў. Вельмі ня хочацца тут падымаць людзей, праводзіць апытанкі, распавядаць гісторыі... Але і дапамагаць прайдохам ня хочацца. Таму хутчэй мы сыйдзем адсюль і трэкер не атрымае вельмі шмат цікавых раздачаў.


andpod, пакуль мы зрабілі больш за ўсіх. А Вы?

Дзякуй вам за гэта!
Мы таксама нешта робім: http://dziacinstva.net...
Давайце рабіць далей, хто сколькі можа і жадае. Накарысьць агульнае справы...

13

Працяг: Нашы партнёры?

andpod, вы малайцы! Вельмі добрую і патрэбную справу робіце!

Але я не прапаную чымсьці мерацца. Гаворка была пра Будзьму. Мы проста ня хочам, каб яны потым напісалі (як гэта звычайна і робяць), што "займаліся распаўсюдам відэа- і іншай прадукцыі", што "сайт створаны пад эгідаю Будзьмы", і атрымалі чарговыя гранты, дапамогу ад замежных беларусаў і г.д і д.п...

14

Працяг: Нашы партнёры?

прапаноўваю галасаваць http://www.torrent.by/topic/121/