Тэма: Супрацоўнікі аблвыканкамаў будуць размаўляць па-беларуску
Беларуская мова будзе ўкараняцца ў справаводства на дзяржаўным узроўні.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра вырашыў укараняць беларускую мову ў справаводства узначаленай ім дзяржаўнай установы. Акрамя гэтага, супрацоўнікам аблвыканкама раяць размаўляць паміж сабой і з грамадзянамі, якія наведваюць аблвыканкам, па-беларуску, паведамляе Беларускі партызан.
кі партызан.
Як паведаміла намеснік начальніка упраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка, на практыцы кожны дзяржаўны служачы павінен ведаць дзве мовы.
Як адзначаюць у Гродзенскім аблвыканкаме, беларусізацыя дзяржаўнай установы павінна стварыць адпаведныя ўмовы для далейшага развіцця беларускамоўнага прастора Прынёмання. А наступным крокам па папулярызацыі "матчынай мовы" павінна стаць абавязковае валоданне ёю чыноўнікамі раённага ўзроўню.