Тэма: НКВД – Гестапа. Браты па крыві / 2009 / SatRip
НКВД – Гестапа. Браты па крыві / 2009 / SatRip
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:30:29
Рэжысэр: Уладзімір Самойлаў
Пра фільм: Нявыдуманыя лёсы людзей і гістарычныя дакументы сталіся грунтам нашага аповеду пра блізкую супрацу НКВД і Гестапа ў розных галінах – у тым ліку пра абмен вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі.
Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расеі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.
Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі.
Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта мы болей даведаемся ў Віленскім музеі генацыду і Музеі Гестапа ў Кёльне.
Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што “нашыя чэкісты” не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле “разнарадкі”.
Мова: беларуская
Памер: 251MiB
Відэа: Xvid, 640x480, 25 fps, 1015kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps
Крыніца: http://pampounia.livejournal.com