Тэма: Дай у рай, маці, ключы / 2008 / SatRip
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:15:05
Пра фільм: Беларуская вёска. Раніца. Поле. У кадры з’яўляецца пастухоў ражок на фоне ўсходу сонца. Тым часам у вёсцы гаспадары збіраюцца першы раз сёлета выганяць жывёлу на пашу.
Гэта цэлы рытуал. Гаспадар апранаецца ў святочнае, у торбу кладзе скібку хлеба, соль, печыва, тры каменьчыкі, сцізорык, замок, бязмен, сякеру, курынае яйка, грамнічную свечку. Маладзіцы і старэйшыя жанчыны да першага выгану стараюцца закончыць усе хатнія справы ды таксама выходзяць на двор, каб правесці кароўку ў поле. Гаспадар выганяе з адрыны жывёлу, зняўшы шапку. Жанчыны тым часам на парозе хлява кладуць крапіву, лопух, сыплюць асвячоны мак. Затым гаспадар з поўным вядром вады, трыма прыгаршчамі саломы, выцягнутай са страхі свірна, па ходзе сонца абыходзіць гавяду, перакідае цераз яе камень і пырскае вадою. Зрабіўшы гэта тройчы, закапвае каля варотаў замок, бязмен, сякеру і яйка, распальвае на тым месцы цеплік з саломы ды праганяе цераз яго жывёлу, торбу аддае пастуху. Выганяюць кароўку са двара галінкаю вярбы, асвячонаю ў Вербную нядзелю. Жывёлу выганяюць праз брамку не перадам, а тылам. Пры гэтым гавораць: «З Богам кароўка на пашу! »
Мова: беларуская
Памер: 150MiB
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, 1249kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 112 kbps
Крыніца: http://pampounia.livejournal.com