1

Тэма: VA / Беларускі Хрысьціянскі Хіт / 2009 / MP3 / 56Kbps

Спампаваць: magnet link

right

Жанар: Хрысьціянская музыка
Год: 2009
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Бітрэйт: 56Kbps
Фармат: MP3
Памер: 30МБ

Сьпіс трэкаў:
1. ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА "Магутны Божа " (М. Равенскі - Н. Арсеньнева)
2. TESAURUS "Гісторыя" (М. Пташнікаў - М. Клімаў, В. Мартыненка)
3. Інэса ЛЕАДАНСКАЯ (Дэмбская) "Хрыстос васкрос" (І. Леаданская - Я. Купала)
4. ПСАЛЬМЯРЫ "Вечна жыві, мая Беларусь" (муз. і словы В. Яткоўскага)
5. АРМАГЕДОН "Армагедон" (М. Пташнікаў - М. Пташнікаў, М. Клімаў, В. Матыненка)
6. СОНЦА ПРАЎДЫ "Усходзіць сонца"
7. Алеся УНУКОЎСКАЯ "Зоркі далёка" (муз. і словы А. Унукоўскай) (жывы гук)
8. ПАРТЫZАНСКАЯ ШКОЛА "За свабоду" (П. Макартні - Г. Лабадзенка, В. Зыблюк)]
9. TESAURUS "Дзе Ты?" (М. Пташнікаў - М. Пташнікаў, М. Клімаў, В. Матыненка)
10. DVA "Ты вядзі за Сабой" (М. Стрычэнка - А. Грачоў)
11. НЕБАСХІЛ "Весяліся" (муз. і словы А. Унукоўскай)
12. TESAURUS "Асэнсаваньне веры" (М. Пташнікаў - В. Матыненка)
13. ПСАЛЬМЯРЫ "На Беларусі Бог жыве" (З. Пятроўскі - У. Караткевіч)
14. Андрусь МЕЛЬНІКАЎ "Гэта мы!" (муз. і словы А. Мельнікаў)
15. АРМАГЕДОН "Наступны крок" (М. Пташнікаў - М. Клімаў, В. Матыненка)
16. ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ СЬПЕВЫ "Чакае Цябе Беларусь"
17. DVA "Дух Сьвяты" (А. Грачоў - А. Унукоўская)
18. ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ СЬПЕВЫ "Па сьвяжынцы роснай"
19. СЯБРЫ "Ave Maria" (І. Лучанок - З. Пазьняк)
20. Хор Брацтва ТРОХ ВІЛЕНСКІХ ПАКУТНІКАЎ "Ойча наш" (кананічная малітва)
21. TESAURUS "Ерусалім" (В. Козел, М. Пташнікаў, А. Крышчановіч - Р. Барадулін)

Дадатковыя зьвесткі:
Год таму група энтузіястаў-вернікаў (праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў) вырашыла сабраць на адным кампакт-дыску найлепшыя беларускамоўныя хрысьціянскіе сьпевы. (Дзіўна, што ў хрысьціянскай краіне Беларусі да гэтага дайшло толькі цяпер). І калі спачатку арганізатары сумняваліся, ці набярэцца такіх хітоў хаця б на адзін музычны альбом, дык ужо праз два месяцы ва ўнушальнай фанатэцы апынулася больша за 1000(!) адпаведных кампазыцыяў. Часта творчасьць аднаго гурта не выходзіла на рамкі касьцельнай ці баптысцкай грамады; іншыя ж сьпевы перапяваліся па-свойму адразу некалькімі канфэсіямі.

50 адабраных паводле строгіх крытэраў хітоў прайшлі ратацыю ў 10 хрысьціянскіх фокус-групах (адпаведна, праваслаўный, каталіцкай, грэка-каталіцкай, баптысцкай, поўнаэвангельскай - і г.д.) - і вернікі самі адабралі 21 найлепшы сьпеў. Трэба адзначыць, што на гэтым этапе канкурэнцыі ня вытрымалі й вылецелі са "складанкі" такія раскручаныя кампазыцыі як "Матка Боска Вастрабрамска" з "Народнага Альбому", "Ісус" "Мясцовага Часу", Крамаўскі "Анёл" - але засталіся мацнейшыя.

Найбольш хітовымі выканаўцамі вернікі прызналі гурты "Тэзаўрус", "Псальмяры", "DVA" і Алесю Унукоўскую. Пра сэнсавы ўзровень можна меркаваць паводле аўтарства тэкстаў - тут і Янка Купала ("Хрыстос Уваскрос"), і Рыгор Барадулін ("Ерусалім"), і Уладзімір Караткевіч ("На Беларусі Бог жыве"). Пачынаецца "Беларускі Хрысьціянскі Хіт", вядома, гімнам "Магутны Божа" у выкананьні Гарадзенскай капэлы; завяршаецца - харавым "Ойча наш" (праваслаўны хор Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў). Сярод выканаўцаў - вядомыя барды Андрэй Мельнікаў, Інэса Леаданская. Аўтарства некаторых хітоў адшуканых у глыбінцы, устанавіць не ўдалося - яны практычна сталі народнымі.

Яшчэ адна безумоўная вартасьць "Беларускага Хрысьціянскага Хіта" – у тым, што многіе сьпевы (напрыклад, "Магутны Божа", "Весяліся", "Чакае Цябе Беларусь") - рэальна паліканфэсійныя, і выконваюцца як на праваслаўных фэстах, так і ў касьцёле, і падчас пратэстанцкіх набажэнстваў.

Апроч гэтага, "Беларускі Хрысьціянскі Хіт" выконвае вельмі важную справу б е л а р у с і з а ц ы і беларускіх хрысьціянскіх асяродкаў. Пры панаваньні царкоўнаславянскай мовы ў прыходах РПЦ, польскім уплыве ў Касьцёле, дамінаваньні расейскай сярод пратэстантаў "Беларускі хрысьціянскі хіт" можа даць моцны штуршок да духовага й нацыянальнага адраджэньня.

Апошні раз адрэдагавана fin (2010-07-28 08:01:01)

Прычэпкі допісу

Belaruskij_Hristianskij_Hit_[baravik.org].torrent 10.23 кБ, 71 спампоўванняў з 2010-07-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: VA / Беларускі Хрысьціянскі Хіт / 2009 / MP3 / 56Kbps

Бітрэйт: 56Kbps

вырашыла сабраць на адным кампакт-дыску

Што ж такі бітрэйт паганы?


І перамянуйце, калі ласка, тэму паводле прапанаванага шаблёну.