1

Тэма: Дзявайціс / Dewajtis / 2023 / HDRip


Спампаваць: magnet link

У 2023 годзе ў Польшчы выйшаў 7-серыйны серыял «Дзявайціс», прысвечаны паўстанню 1863–1864 гадоў і падзеям праз 20 гадоў пасля яго. Нягледзячы на тое, што падзеі адбываюцца на Жмудзі (сённяшняя Літва), аўтарка раману, паводле якога стварылі серыял, натхнялася падзеямі на тэрыторыі Беларусі, дзе на Кобрыншчыне змагаўся атрад на чале з Рамуальдам Траўгутам і дзе да сёння расце дуб Дзявайціс.Беларускі глядач цяпер мае магчымасць паглядзець серыял «Дзявайціс» па-беларуску і пабачыць тое, што адбывалася не толькі ў Літве, але і ў Беларусі 140–160 гадоў таму, у тым ліку ў ваколіцах маёнтку Грушава (сёння Кобрынскі раён) каля рэчкі Мухавец. Менавіта тут жыла і працавала аўтарка раману Марыя Радзевіч.Марыя Радзевіч нарадзілася 2 лютага 1864 года ў вёсцы Пянюга (сёння Зэльвенскі раён) у сям’і, якую за дапамогу паўстанцам саслалі ў Сібір, а маёнтак сканфіскавалі. Сям’я Радзевічаў у 1871-м атрымала магчымасць пакінуць Сібір, але праз страту забраных царскімі ўладамі земляў скіраваліся ў пошуках лепшага жыцця ў Варшаву. У 1875-м Радзевічы атрымалі ў спадчыну ад сваякоў маёнтак Грушава на Палессі, куды і выправіліся. Менавіта тут рос дуб Дзявайціс, увекавечаны Марыяй Радзевіч у рамане, што пабачыў свет у 1889 годзе і прынёс ёй сусветную славу, будучы перакладзеным на дзевяць моваў.Нягледзячы на тое, што падзеі ў рамане адбываюцца на Жмудзі, гэта фактычна тое, што перажыла аўтарка і пабачыла на ўласныя вочы ў ваколіцах Грушава, засведчыўшы крызіс засцянковай шляхты пасля паразы паўстання 1863–1864 гадоў. Ці не з Грушава і было спісанае Пасвіце, вакол якога разам з дубам і будуецца сюжэт.Галоўны герой твору – Марэк Чэртван, чалавек слова і гонару, які абяцае бацьку выканаць ягонае перадсмяротнае жаданне. І фактычна паклаў жыццё дзеля служэння гонару.Марэк – быццам легендарны асілак – паспяхова спраўляецца з усімі цяжкасцямі і перашкодамі, якія яго напаткалі, а ў выніку сустракае каханне.Аднак як у рамане, гэтак і ў створаным паводле яго серыяле больш цікавае асяроддзе, дзе адбываюцца падзеі. У паказаных у серыяле краявідах Скамонтаў і Пасвіця ў Жмудзі-Літве, знятых у Этнаграфічным парку ў Такарні Сьвентакшыскага ваяводства Польшчы, бачацца і краявіды Беларусі. Яшчэ больш падкрэслівае гэтую сувязь Пагоня (кніжны Вайдавуціс), якая некалькі разоў фігуруе ў творы як сімвал нязломнасці і нескаронасці. Менавіта гэтыя рысы цяпер гэтак неабходныя беларусам.«Дэвайціс» – серыял і пра нас, беларусаў, ды пра тое, што «гісторыю можна не любіць, але яе не зменіш»

Глядзець анлайн: https://vod.tvp.pl/seriale,18/by--dewaj … ki,1732541

Апошні раз адрэдагавана chtosci (2025-02-17 19:07:39)

Прычэпкі допісу

dz.jpg 139.88 кБ, файл ніколі не спампоўваўся. 

Dziavajcis.torrent 4.14 кБ, 3 спампоўванняў з 2025-02-15 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.