1

Тэма: Пачупкі / 2022 / Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Спампаваць: magnet link

https://i.ibb.co/xSqtPF3/pachupki-620x900.jpg

Аўтар: Яўген Карняг, Каця Аверкава
Жанр: песня ў адной дзеі
Рэжысёр: Яўген Карняг
Мастак: Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава

Прэм’ера: 17 лютага 2022 года
Працягласць: 1 г. 40 хв. без антракту

16+

Запiс 2022 года.

Апісанне: Чорная прастора на чорным фоне… дзе амаль нічога не бачна.
Месца, дзе аддадзена перавага беларускаму фальклору, пабудове гуку і працы глядацкага ўяўлення...

Жыццё чалавека вызначаюць тры ключавыя этапы – народзіны, шлюб і смерць. Спектакль “Пачупкі” з’яўляецца працягам гісторыі “Шлюба з ветрам”, другім крокам пагружэння рэжысёра Карняга, кампазітара Аверкавай і РТБД у беларускую культуру.

“Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступіць менавіта гук.   

Трылогія - "Шлюб з ветрам" (https://baravik.org/topic/2231/), "Пачупкі" і "Забалоцце" (https://baravik.org/topic/2839/) - рэфлексія на тэму трох важных ініцыяцый у жыцці чалавека - шлюб, нараджэнне дзіцяці, смерць.

У ролях: заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева, заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Ганна Семяняка, Арцём Курэнь, Марына Здаранкова, Максім Брагінец, Вераніка Буслаева, Дзмітрый Давідовіч, Сяргей Арцёменка, Аляксандр Ніканенка, Мікіта Чабатар, Уладзіслаў Віленчыц.

Фестывалі і гастролі:
V Маладзёжны тэатральны форум краін СНД (Алматы, Казахстан), чэрвень 2024г.
XXXIII Міжнародны тэатральны фестываль “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія), кастрычнік 2023г.
XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт», сакавік 2023г.
XXVI Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2022г.

Прызы і ўзнагароды:
Маладзёжны тэатральны форум краін СНД (Алматы, Казахстан), чэрвень 2024г.:
– I Прэмія і Галоўны прыз форуму – залаты парасон;
– Ганаровы дыплом ад Асацыяцыі тэатральных крытыкаў;
– Дыплом за лепшы спектакль ад маладых крытыкаў.
Найлепшы спектакль форуму па версіі прафесійнага журы – Залатая маска – на XVI Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме «М@rt.кантакт», сакавік 2023г.
Дыплом “За лепшы музычна-пластычны спектакль” на XXVI Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), верасень 2022г.

Памер: 0.78 GiB
Відэа: VP9, 1920x1080 16:9, 25.000 FPS, 1 092 kb/s
Аўдыё: 48.0 kHz, Opus

Прычэпкі допісу

paczupki.torrent 15.09 кБ, 3 спампоўванняў з 2024-11-16 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.