Тэма: AppReadWriteCounter
AppReadWriteCounter
Распрацоўнік: Nir Sofer
Афіцыйная старонка распрацоўніка: NirSoft
Афіцыйная старонка праґрамы: AppReadWriteCounter v1.42
Актуальная вэрсія: 1.42 (22.05.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows XP, Vista, 7, 8, Server, 10, 11.
Бітавасьць апэрацыйнае сыстэмы: 32, 64.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя: sivahor
Апісаньне:
AppReadWriteCounter - невялікая ўтыліта для адсочваньня паводзінаў запушчаных у сыстэме праґрамаў. Утыліта аналізуе колькасьць апэрацыяў чытаньня й запісу, а таксама агульнае абыймо прачытаных ды запісаных дадзеных для запушчаных ў сыстэме элемэнтаў.
Парадак усталёўкі:
Распакаваць зьмесьціва прымацаванага архіву адпаведна патрэбнае бітавасьці ў пажаданы каталёґ (архівы й файл лякалізацыі можна таксама сьцягнуць з афіцыйнае старонкі праґрамы па паказане вышэй спасылцы)
Дадаць файл AppReadWriteCounter_lng з раздачы у каталёґ распакаваньня праґрамы. Лякалізацыя будзе ўжытая аўтаматычна
Калі жадаеце вярнуцца на ангельскую мову, выдаліце файл AppReadWriteCounter_lng