Тэма: Лес cьмерці
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны фільм
Працягласьць: 00:41:35
Пра фільм: У аматарскім дакументальным фільме "Лес сьмерці", зьнятым у канцы 2007 году ў Гомелі, распавядаецца аб расстрэлах рэпрэсаваных у гады сталінізму.
У дакументальную хроніку, якая доўжыцца каля 40 хвілінаў, увайшлі інтэрвію са сваякамі рэпрэсаваных і жыхарамі вёсак Гомельскага раёну. Гэтыя людзі распавядаюць аб расстрэлах у 1930-я гады, якія праводзіліся атрадамі НКВД непадалёк ад Гомеля. Са словаў сталых сьведкаў, рэпрэсаваных вывозілі расстрэлваць ва урочышча Три Стаўпы і Баркі — туды, дзе ўлетку 2007 году 52-гі пошукавы батальён праводзіў раскопкі масавых пахаваньняў мірных жыхароў. Апрача гэтага, відэашэраг складаюць кадры альтэрнатыўных пошукавых працаў, падчас якіх невядомыя знайшлі ў зямлі гільзы ад рэвальвера сістэмы "Наган", косткі і чарапы з прабітымі пуляй патыліцамі.
Мова: беларуская, расейская
Памер: 320МБ
Відэа: DX50, 640x480, 25 fps, 1005kbps
Аўдыё: 22.050 kHz, MP3 Stereo, 64 kbps
Крыніца: http://represii-by.info/index.php?newsid=647
Глядзець онлайн "Лес смерці":