Тэма: Эпоха Барадуліна / 2010
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Працягласьць: 00:50:31
Рэжысэр: Віктар Корзун
Пра фільм: Рыгор Барадулін – жывы класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, – быў блізкім сябрам Васіля Быкава, званага «сумленнем нацыі», і Уладзіміра Караткевіча – аўтара самых вядомых твораў на гістарычную тэматыку.
Вясковы хлопец, ён стаў гонарам народу. Заўсёды стаўленне да яго з боку ўладаў было неадназначнае, а цяпер ён стаў для уладаў апазіцыянерам. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежыць ад кан’юнктуры часу, бо сам уплывае на час. Эпоха Барадуліна сягае ад 40-х гадоў аж да сёння. Што гэта былі за часы? Чым жылі людзі і літаратура?...
«Эпоха Барадуліна». Новы дакументальны фільм пад такою назваю распавядае пра насычанае жыццё дзядзькі Рыгора. Праз творчасць паэта ў ёй адлюстроўваюцца найважнейшыя моманты найноўшай гісторыі. Карціна паўстала ў выніку доўгай працы яго стваральнікаў: прадзюсера Касі Камоцкай ды сцэнарыста і рэжысёра Віктара Корзуна.
«Эпоха Барадуліна» – гэта спалучэнне унікальных відэакадраў ды фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць найважнейшыя моманты найноўшай беларускай гісторыі ў жыцці ды творчасці паэта.
РЫГОР БАРАДУЛІН, НАРОДНЫ ПАЭТ БЕЛАРУСІ:
«25 сакавіка – Дзень нашай Волі. Гэта дзень, калі сок ірве кару, калі рэкі ўскрываюцца ад ільду».
КАСЯ КАМОЦКАЯ, ПРАДЗЮСЕР ФІЛЬМУ:
«Самае вялікае ўражанне – гэта ўражанне ад самога Барадуліна, ад яго жвавага розуму і вельмі дакладных метафараў і словаў».
Тры гады руплівай працы аўтараў, сотні гадзінаў прагледжаных архіўных здымак, шматлікія сустрэчы з галоўным героем фільму – усё гэта «Эпоха Барадуліна».
ВІКТАР КОРЗУН, РЭЖЫСЁР ФІЛЬМУ:
«Я спадзяюся, што чалавек, які паглядзіць фільм, адкрые найперш Барадуліна як чалавека, бо яго проста так звонку не ўбачыць. Па-другое, можа быць, адкрые хаця б нейкія творы для сябе паэтычныя. А пасля ўжо як атрымаецца, як каму што дадзена. Ну і, можа быць, задумаецца пра свой час, пераацэніць...»
Дзядзька Рыгор – жывы класік беларускай літаратуры, намінант на Нобелеўскую прэмію, народны паэт Беларусі, вынікам творчасці якога сталіся амаль 70 зборнікаў паэзіі. Барадулін – цэлая эпоха ў найноўшай гісторыі нашай краіны, частка якой і паказаная ў стужцы.
Мова: беларуская
Памер: 447mb
Відэа: DX50, 656x480, 25 fps, ~1100 kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~128 kbps