Тэма: Радзіва "Прудок" / Купалаўскі тэатр
Андрусь Горват
дзённік
Рэжысёр: Раман Падаляка
Інсцэніроўка: Раман Падаляка, Міхась Зуй
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч
Музыка: "pilip" Дзмітрый Есяневіч, Міхась Зуй, Віталь Кулеўскі
Музычнае афармленне: Юрый Бачкароў
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Прэм'ера – 16 траўня 2018 года
У ролях:
Андрусь — Міхаіл Зуй
Экскурсаводка, паштарка, жучыха, цётка Дуня, муха з высокім інтэлектам, прадаўчыха казы, баба Параска, бабуля на могілках — Святлана Анікей
Перакладчык, Пятро, лётчык, жук, дзядзька Коля, мыш Верачка, Шура — Дзмітрый Есяневіч
Апісанне:
Жывая гісторыя колішняга дворніка Купалаўскага тэатра ўвасобілася ў выдатную мастацкую дзею на сцэне гэтага самага тэатра.
“Радзіва Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай і неўзабаве спектаклем.
Падзея, насамрэч, унікальная, бо, ад самага пачатку суправаджалася абсалютна бескарыснай любоўю ўсіх удзельнікаў творчага працэсу да літаратуры, тэатра і да аўтара, які здолеў абудзіць увагу да важных рэчаў. Прыгожы ланцужок падзеяў, звязаных з асобай Горвата, тэатрам, Мінскам, кнігамі, спектаклем будзе мець працяг і натхняць на шчырыя ўсмешкі і светлыя думкі.
Працягласць: 01:52:15
Якасць: WEB-DL 1080p
Памер: 6.27 GiB
Відэа: AVC, 1920x1080 (16:9), 7999 kbps, 25 fps
Аўдыё: AAC, 105 kbps, 2 channels, 44.1 KHz