Тэма: Раздача шляхам дадаваньня новых сэрыяў (як спампаваць)
Увага! Раздача вядзецца шляхам дадаваньня новых сэрыяў. Пры кожным абнаўленьні ствараецца новы торэнт. Каб запампаваць новую сэрыю, карыстальнік мусіць зрабіць наступнае:
1. Спыніць запампоўку.
2. Выдаліць стары торэнт у сябе з кліента (старыя сэрыі выдаляць ня трэба).
3. Спампаваць новы торэнт-файл і запусьціць яго ў сябе ў кліенце замест старога, пры гэтым указаць кліенту шлях у старую тэчку, куды і павінна адбывацца запампоўка новых сэрыяў.
Ваш кліент пры гэтым мусіць правесьці хэшаваньне (праверку) старой тэчкі і будзе дапампоўваць толькі тыя сэрыі, якіх у Вас яшчэ няма.
Старыя сэрыі пры гэтым не выдаляюцца, а працягваюць раздавацца!
Калі Вы ўжо выдалілі старыя сэрыі, то прадухіліць іх паўторную запампоўку можна, зьняўшы птушкі ў адпаведных месцах пры запуску новага торэнту.