Тэма: Як стварыць торэнт файл і яго раздачу? (Падрабязна)

Як стварыць торрент файл і яго раздачу? (Падрабязна для новых аўтараў раздач!)

Вы маеце цікавы матэрыял, і вы жадаеце ім падзяліцца. Як гэта зрабіць?
Паглядзім на прыкладзе з ілюстрацыямі: 
Рэалізацыя ў 2-х этапах.

  • А) Стварыць торрен на сваім кампутары.

  • B) Размясціць і прыгожа аформіць на форуме.


Этап першы:

Здымкі экрана Паказаць

1) На пачатку вы павінны мець праграму торрент- кліент uTorrent. Спампаваць яго можна з афіцыйнай старонкі http://www.utorrent.com/returning-visitor

2) Раздаваць будзем файл у фармаце (.rar). Для тэчкі усё тое самае, толькі выбіраем крыніцу: "тэчка" (мал.1)

Пачынаем: (мал.1)
http://s57.radikal.ru/i158/1306/21/60ea553246ed.jpg


Выбіраем файл на кампутары: (мал.2)
http://s48.radikal.ru/i121/1306/55/7ca6053aaef9.jpg

Захоўваем створаны торрент у любое месца .
-Гатова     Першы этап завершаны!

Этап другі

Здымкі экрана Паказаць

1) Увайдзіце на форум ад свайго імя:
http://s019.radikal.ru/i616/1306/f6/9cfc607fa477.jpg


2) Выберыце форум на трэкеры, які адпавядае тэматыцы вашае раздачы
Напрыклад: Праграмнае забеспячэнне клікніце: стварыць новую тэму
http://s017.radikal.ru/i427/1306/f1/8530201f3fba.jpg


3) У новым акенцы, трэба ўвесці назву раздачы, яе апісанне.

  • Можна скарыстацца з шаблонаў https://baravik.org/topic/189 , каб выгляд у разделе форума быў аднолькавы.

  • Каб палегчыць пошук раздачы, у полі „Цэтлікі тэмаў” задайце (праз коску) шэраг ключавых слоў па якіх карыстальнікі могуць знайсці ваш файл.

  • Пасля гэтага прычапляем торэнт-файл: Знайдзіце поле „Прычэпкі”:

  • а) клікніце на гузік „Агляд” і выберыце torent-файл у вас на кампутары.

  • b) Пасля націсніце „Дадаць файл” (Каб загрузіць з вашага кампутара торрент!)

http://s005.radikal.ru/i210/1306/2a/1a53da5c4551.jpg

4) Таксама можна прыгожа афармляць ваш матэрыял, ілюстрацыямі і выдзеленым шрыфтом. Дзеля гэтага бярыце агарніце сказ так:
[*b]нейкі выдзелены тэкст.. [/b*] або [img]спасылка на малюнак[/img]
http://s49.radikal.ru/i125/1306/16/8d498e24160e.jpg

5) Каб уставіць малюнкі:

  • Стварыце іх на кампутары


  • Размесціце іх у сеціве

A) Стварыце іх на кампутары.
Напрыклад cкапіруйце тое што у вас цяпер на маніторы :
- націсніце  (Prt Sc) звычайна знаходзіцца над (Backspace)
Запускаеце любую праграму для апрацоўкі графікі нп. IrfanVIEW
-- націскаеце (Ctrl+V) і у гэтай праграме. г.азн. устаўляеце  малюнак
--  выразаеце з усяго малюнка неабходны размер малюнка.(проста вылучыце націснутай мышкай).
-- Пасля націскаеце (Ctrl+X, D, Ctrl+V) і захоўваеце ваш малюнак.

B) Размесціце іх у сеціве на любым бясплатным сервісе.
Вось некаторыя сэрверы для захоўвання фота:
http://www.radikal.cc/
http://{imageshack}.us
http://imgur.com/

http://s41.radikal.ru/i093/1306/58/29b6cb03a874.jpg

У поле: „Напісаць паведамленне”, там дзе тэкст, ўстаўце спасылку з вашага сэрвера. І будуць вам фоткі пры праглядзе вашай тэмы форума. Напрыклад як ніжэй:

Амаль 80% аматараў карыстаюцца серверам imageshack.
Ен можа захоўваць выяву, пры ўмове што хоць раз у год буде прагляд.. Пры рэгістрацыі можаце захоўваць выявы ў фармаце gif.

1) бяром прамую спасылку. (таксама есть ужо гатовыя варыянты спасылак)


http://img534.{imageshack}.us/img534/3552/4rgd.jpg



6) Цяпер вам (Абавязкова) толькі патрэбна яго спампаваць, каб праз торрент- кліент, бачыць яго раздачу.


PS. таксама нагадаю некалькі спосабаў упрыгожыць ваш матэрыял:

1) усе кіруючыя сімвалы абрамляюць сказ, ці слова. Кіруючы сімвал пішыце у квадратных дужках:
Граматыка: [...] ... слова...[/...]

2) звычайна выдзяляеце сказ і выбіраеце кіруючы сімвал з меню: B * I* U....
Нп. выдзелены шрыфт, нахіл, падкрэсленне: b слова  /b

3) калі выдзяляеце загаловак колерам, сімвал: (пэндзаль і літара А), не забывайце пасля знака раўняецца, напісаць колер:
нп. color=red ці color=blue,  coler=fuchsia, coler=purple, (пасля  рауно, не павінна быць спацыі)

4) памятайце што наступныя тэгі, павінны ахінаць існуючыя!
нп. [2][1] ... слова...[/1][/2]

5) калі жадаеце зрабіць спойлер, проста выдзеліце сказ і націсніце у меню сімвал: (?)
або напішыце ў квадратных дужках: spoiler ******тут скрыты тэкст****** /spoiler


PPS. адзін цудоўны спосаб як пры кліку павялічваць малюнак:

1) спачатку ствараем ссылку малюнака малых памераў нп. 180*120 и ахінаем яго тэгам img
2) пасля увесь тег смалюнкам img ахінаем тегам url
3) и у першым тегу url= ставім знак раўно і сюды устаўляем ссылку на вялікі малюнак.

напрыклад:
[*url=вялікі малюнак][*img]малы малюнак[*/img][*/url]
http://s017.radikal.ru/i434/1306/a2/d8d4e7a43cdc.jpg
Жадаю плённых раздач!!! wink  wink  wink  wink  smile  smile  smile  cool  cool  cool

Апошні раз адрэдагавана 1975andrei (2013-06-19 19:45:17)

2

Працяг: Як стварыць торэнт файл і яго раздачу? (Падрабязна)

Трэба выправіць на „торэнт“.