Тэма: Познань’56 / Poznań’56 / 1996 / SatRip
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Філіп Баён (Filip Bajon)
У ролях: Міхал Жэброўскі (Michał Żebrowski), Тадэвуш Шымкаў (Tadeusz Szymków)
Пра фільм: Познанец Філіп Баён распавядае пра гістарычныя падзеі чэрвеня 1956 г. – пра Познанскае паўстанне. Рабочыя з заводу Цагельскага (на той момант – імя Сталіна) выходзяць на вуліцы і патрабуюць абяцанага павышэння заробкаў. Баён стараецца пазбегчы мартыралагічнага тону. Ён паказвае тыя падзеі вачыма двух падлеткаў: Пётрэк – сын аднаго з правадыроў рабочых, бацька Дарэка – афіцэр УБ (польскага КДБ). 28 чэрвеня яны пасябравалі. У горадзе паўстанне; адзін з лідэраў рабочых стаць за легалізм, ён хоча размаўляць з уладамі; другі, захлынаючыся пачуццём свабоды, скіроўвае людзей на міліцэйскія пастарункі, змагаецца... Тым, хто няшмат ведае пра тыя падзеі, будзе цяжкавата зразумець фільм. Успрыманне ўскладняецца моцнаю суб’ектыўнасцю погляду і нават, што парадаксальна, хараством формы (па-майстэрску пастаўленая камера Лукаша Касьміцкага з чорна-белаю стужкаю). "Як" становіцца часам важнейшым за “што”. Зразумелыя, аднак, сімвалы. Жывёліны вырываюцца з клетак познанскага заапарку. У замкнёным вагоне, што стаіць на запасной каляіне, сядзяць прафесары, якія едуць на кангрэс інтэлектуалаў. Яны могуць толькі назіраць праз вакно за тым, што адбываецца навокал.
Але ж хто ведае, ці не галоўная праблема гэтага фільму – эмоцыі ды спрэчкі, якія мусілі б узнікаць у нас сёння пры ўспаміне пра познанскія падзеі 1956 г. Ці яны ўвогуле маюць шанцы быць нечым большым, чымся проста згадкаю пра трагедыю “іншай эпохі”?
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.07 GiB
Працягласьць: 01:46:59.480
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps