1

(1 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)

На сэрвісу torrents.by вядзецца падлік для кожнага карыстальніка: зпампавана столькі, аддана столькі, ваш рэйтынг столькі, бонусаў столькі ну і г.д. А ці можна на гэтым сайце зрабіць такі ж лічыльнік як на torrents.by. Каб залогініўшыся адразу было бачна, на колькі я карысны чалавек?

А, дарэчы, сыстэма бонусаў стымуліруе жаданьне ўдзельнічаць у раздачы... wink

Во... Дзякуй вялікі!!! Цудоўны прыёмчык, я б і не дадумаўся big_smile 

Я ж казаў, разам можна ўсё!

http://belvidea.info/zroblenae/
Панда-кунгфуіст 2
Фарсаж 5. Хуткая пяцёрка

далей

http://franak.livejournal.com/235467.html
Пяты элемэнт
300 спартанцаў
Піраты Карыбскага мора
В значыць Вэндэта

Суайчыньнікі, дапамажыце знайсьці, калі ласка! І так сама было б цікава даведацца, якія яшчэ фільмы ўжо агучылі й якія трэба шукаць. Дзякуй

Ай малайцы! Дзякуй Вам вялікае!!! smile

5

(0 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

Колькі захапленьня і пазытыву я спалучаю, калі гляжу фільмы агучаныя беларускай мовай. big_smile

Вялікі дзякуй усім тым, хто ўдзельнічае ў раздачы, усім тым, хто агучвае фільмы, усім тым, хто працуе над гэтым праектам "baravik.org"!!! Каб Вы ўсе былі шчаслівыя! Дай Вам усім Бог здароўя й натхненьня, часу й жаданьня і надалей працаваць на карысьць Беларусаў і Роднай Беларусі! Нізкі паклон і павага Вам!

ДЗЯКУЙ ВАМ!!!

І дарэчы трэба тлумачыць такія маменты, такім як я.

Чым больш людзей удзельнічае ў раздачы, тым хутчэй можна зпампаваць файл, я так разумею. Бо напрыклад няма ні аднаго сіда ў гладыятара, ужо гадзіны 3. І файл не пампуецца. Я ўпэўнены, што калі чалавек будзе ведаць як удзельнічаць у раздачы і апасьля таго як зпампаваў файл - ён будзе ўдзельнічаць, тым болей беларус, які разуме становішча беларускамоўнага пракату фільмаў.
Спадарства, разам мы зможам усё!

kastet, дзякуй цябе!

Дык тэарэтычна магчыма пераназываць файлы й перамяшчаць фільмы так, каб не страчваць магчымасьць удзельнічаць у раздачы?

Ці правільна я зразумеў?

Калі я пераназываю спампаваны фільм, напрыклад "Vykuplennie.z.Sausenku.(The.Shawshank.Redemption).1994.XviD.BDRip" у "Выкупленьне з Шаўшэнку" я аўтаматычна страчваю магчымасьць удзельнічаць у раздачы.

Перасоўваньне файла з тэчкі ў якую пампаваўся фільм у новую тэчку, так сама ўзьдзейнічае на маю магчымасьць удзельнічаць у раздачы г.з. перасунуўшы файл я спыняю яго раздачу.

А як мне пераназываць файлы й перамяшчаць фільмы так, каб не страчваць магчымасьць удзельнічаць у раздачы?

Дзякуй спадарства за вашу ўвагу да мяне!

Шаноўныя суайчыньнікі, усё ведаць не магчыма, таму прашу праявіць памяркоўнасьць, можа, да маіх ламерскіх пытаньняў. Дзякуй.

Карацей, калі я пампую заўважыў, што так сама і раздаю... Узьнікла пытаньне: а ці раздаю я апасьля таго як зпампаваў фільм, ці раздаю толькі падчас уласнай пампоўкі?

Што такое сіды?
Што такое піры?

Дзякуй шаноўныя суайчыньнікі за вашае жаданьне дапамагчы мне спатоліць смагу ведаў!

P.S. Проста я хацеў бы ўдзельнічаць у раздачы не толькі пад час усласнай пампоўкі...