Вялікі дзякуй за фільм! Калі ласка, хто раздае, не спыняйце раздачу

valera напісаў:
Ясь напісаў:

Паважаны valera, дзякуй Вам.
Але, нажаль, я не валодаю ведамі па праграмаваньні. Таму я не магу  стварыць банэр ... Прабачце... Сорамна.

Ніякага праграмавання ведаць не трэба. Бярыце адвольны графічны рэдактар ды малюйце. Тут хутчэй мастацкія задаткі патрэбныя.

Калі трэба - магу зрабіць малюначкаў.  smile  Беларусь перадусім, самі ведаеце. Вось мая ася: 400-642-664
Ну і вось прыклад выяў, якія я рабіў для БелМетал:
http://vkontakte.ru/holgvarg#/album-29911058_141973783
http://belmetal.org/uploads/images/00/0 … c4f505.jpg

Дарэчы, адмінскае спадарства, давайце сябраваць: http://belmetal.org/blog/26.html
Далучайцесь, хто ў тэме, да сайту.  Было б добра неяк аб'яднацца

Гісторыя:

Рух BelMetal быў закладзены ўночы 15 траўня 2008 года. Першапачаткова гэта быў проста форум, які аб'ядноўваў беларускіх прыхільнікаў цяжкай музыкі. Тады мерапрыемствамі былі паходы, сумесныя наведванні канцэртаў, ды звычайныя рэалкі. Крыху пазней стала развівацца дзейнасць па асвятленні беларускай метал-сцэны, прычым увага была накіравана на маладыя гурты. Як вынік, тры канцэрты BelMetalFest з удзелам беларускіх гуртоў і спецыяльных гасцей з бліжняга замежжа.

Рух на гэтым не спыняецца і ставіць мэту будаўніцтва партала-змястовішча найбольш поўнай інфармацыі па дзейнасці беларускіх гуртоў, мерапрыемствах на айчынных пляцоўках, культурна-музыкальным жыцці Бацькаўшчыны, ды й проста падзеях і навінах, якія цікавяць сучаснага металхэда.

Сайт BelMetal.org з'явіўся акурат праз тры гады, 15.05.2011.
http://cs10346.vkontakte.ru/u12759228/107302156/x_13a6af88.jpghttp://www.belmetal.org/uploads/images/00/00/12/2011/05/24/b4b6b4.jpghttp://www.belmetal.org/uploads/images/00/00/12/2011/05/25/d5a253175c.jpg

http://belmetal.org/uploads/images/00/00/01/2011/08/07/c4f505.jpg
http://belmetal.org/
Новы малады рух беларускага андэграунда. Ставім мэтамі асвятленне падзей роднай сцэны, яе наваколля, адраджэнне беларускай культуры і самасвядомасці, аб'яднанне металхэдаў Бацькаўшчыны пад адзіным сцягам.

Усе свае!
БелМетал створаны для азнакамлення людзей з беларускай сцэнай. Каб народ ведаў, дзе ёсць і якія гэта гурты, мог аператыўна знайсці клюб і месца канцэртаў ды гігаў, а таксама атрымаць інфу аб іх. Алсо, вядома, што металмэнаў цікавіць ня толькі цяжкі метал, таму можна таксама весці гутарку і аб іншых рэчах. Аб любых, якія падабаюцца ВАМ. І могуць датычыцца нябачнага сусвету цяжкой музыцы.

Таму...
Таму БелМетал і створаны як блог, каб кожны мог зацікавіць іншага тым, што яму падабаецца. Стварыць свой ўласны блог, дадаваць артыкулы ў блог навінаў, ці рэцензіяў, знаёміцца і размаўляць з рознымі людзмі, амаль як ў чаце ці форуме, але круху якасней за іх.

Ствараць новую частку свайго металічнага сусвету пад вялікай літарай "Ў".