Гербэрт Уэлс. Вайна сусветаў (2 кнігі)

Чытае: Jaska Haspadar
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская

Памер: 962 MB

Арыгінал: youtube

Дадатковая інфармацыя:
2 кнігі
Найбольш вядомы раман англійскага пісьменніка-фантаста, творчасць якога адкрыла новы этап у развіцці жанра навуковай фантастыкі. Аднойчы на тэрыторыю Злучанага Каралеўства ўпалі адзін за адным некалькі капсул-снарадаў, якія былі выпушчаны з вялізнай марсіянскай гарматы. Спроба зямлян адкрыць іх абярнулася існым жахам… І пачалася Вайна сусветаў. Кніга Гербэрта Уэлса ўпершыню распавяла жыхарам Зямлі пра тое, якая насамрэч Чырвоная планета, і ўслед за ангельскім пісьменнікам тэма Вайны сусветаў захапіла розумы мільёнаў людзей…

Дж. К. Роўлінг. Гары Потэр і Філасофскі Камень

Чытае: Jaska Haspadar
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская

Памер: 1,53 GB

Арыгінал: youtube

Дадатковая інфармацыя:
Першы раман з серыі пра Гары Потэра брытанскай пісьменніцы Джаан Роўлінг. Галоўны герой рамана Гары Потэр — незвычайны хлопчык, які раптам выяўляе ў сябе дзіўныя здольнасці. Ён адпраўляецца вучыцца ў школу для чараўнікоў, дзе заводзіць блізкіх сяброў, а таксама і ворагаў: на першым годзе навучання Гары сутыкаецца са спробай вяртання злога чарадзея Лорда Валдэморта, які забіў яго бацькоў, але не здолеў забіць самога хлопчыка, якому быў усяго год. Пасля той смяротнай для бацькоў хлопчыка і Валдэморта сустрэчы ў Гары застаўся шнар у выглядзе маланкі.

3

(0 адказаў, апублікавана ў Аўдыёкнігі, радыёспектаклі)

Джордж Оруэл - Ферма

Чытае: Jaska Haspadar
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская

Памер: 455 Mb

Арыгінал: youtube

Дадатковая інфармацыя:
У сатырычнай аповесці знакамітага англійскага пісьменніка адлюстравана жыццё грамады жывёлаў, якія выгналі з фермы яго жорсткага гаспадара Джонса. Свабода і роўнасць сярод жывёлаў хутка ператварыліся ў дыктатуру свінні па мянушцы Напалеон. Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэння камуністычных прынцыпаў бескласавага грамадства і народаўладдзя ў утопію таталітарызму і гвалту.
Як піша ўкраінскі літаратуразнаўца Расціслаў Сэмкіў, у сюжэце пазнавалі партыю савецкіх камуністаў, таму хадзілі чуткі, што Сталін чытаў аповесць і асабіста абразіўся, і што Оруэл памёр у свае сорак сем зусім не ад туберкулёзу. У Вялікабрытаніі, дзе, наслухаўшыся экспрэсіўных заяў Чэрчыля, пасля гітлераўскай агрэсіі пачалі баяцца «чырвонай пагрозы», разышлася нечуваная колькасць асобнікаў. Оруэл імгненна стаў вядомым на ўвесь свет.