1

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

ATTO Disk Benchmark

Распрацоўнік: ATTO Technology, Inc.
Афіцыйная старонка распрацоўніка: ATTO Technology, Inc.
Афіцыйная старонка праґрамы: ATTO Disk Benchmark
Актуальная вэрсія: 4.01.0f1 (29.07.2019)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 7, 8, 10, 11.
Бітавасьць апэрацыйнае сыстэмы: 32, 64.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя й рэдаґаваньне: sivahor

Апісаньне:
ATTO Disk Benchmark - вядомая праґрама для тэставаньня хуткадзейнасьці розных тыпаў назапашвальнікаў.

Парадак усталёўкі:
Праґрама не патрабуе ўсталяваньня.

2

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

AppReadWriteCounter

Распрацоўнік: Nir Sofer
Афіцыйная старонка распрацоўніка: NirSoft
Афіцыйная старонка праґрамы: AppReadWriteCounter v1.42
Актуальная вэрсія: 1.42 (22.05.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows XP, Vista, 7, 8, Server, 10, 11.
Бітавасьць апэрацыйнае сыстэмы: 32, 64.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя: sivahor

Апісаньне:
AppReadWriteCounter - невялікая ўтыліта для адсочваньня паводзінаў запушчаных у сыстэме праґрамаў. Утыліта аналізуе колькасьць апэрацыяў чытаньня й запісу, а таксама агульнае абыймо прачытаных ды запісаных дадзеных для запушчаных ў сыстэме элемэнтаў.

Парадак усталёўкі:

  1. Распакаваць зьмесьціва прымацаванага архіву адпаведна патрэбнае бітавасьці ў пажаданы каталёґ (архівы й файл лякалізацыі можна таксама сьцягнуць з афіцыйнае старонкі праґрамы па паказане вышэй спасылцы)

  2. Дадаць файл AppReadWriteCounter_lng з раздачы у каталёґ распакаваньня праґрамы. Лякалізацыя будзе ўжытая аўтаматычна

  3. Калі жадаеце вярнуцца на ангельскую мову, выдаліце файл AppReadWriteCounter_lng

3

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

SearchMyFiles

Распрацоўнік: Nir Sofer
Афіцыйная старонка распрацоўніка: NirSoft
Афіцыйная старонка праґрамы: SearchMyFiles v3.25
Актуальная вэрсія: 3.25 (06.04.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 2000, XP, Vista, 7, 8, Server, 10, 11.
Бітавасьць апэрацыйнае сыстэмы: 32, 64.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя: sivahor

Апісаньне:
SearchMyFiles - невялікая праґрама для пошуку файлаў й каталёґаў на падставе мноства парамэтраў й ўмоваў.

Парадак усталёўкі:

  1. Распакаваць зьмесьціва прымацаванага архіву адпаведна патрэбнае бітавасьці ў пажаданы каталёґ (архівы й файл лякалізацыі можна таксама сьцягнуць з афіцыйнае старонкі праґрамы па паказане вышэй спасылцы)

  2. Дадаць файл SearchMyFiles_lng з раздачы у каталёґ распакаваньня праґрамы. Лякалізацыя будзе ўжытая аўтаматычна

  3. Калі жадаеце вярнуцца на ангельскую мову, выдаліце файл SearchMyFiles_lng

4

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

BatteryInfoView

Распрацоўнік: Nir Sofer
Афіцыйная старонка распрацоўніка: NirSoft
Афіцыйная старонка праґрамы: BatteryInfoView v1.25
Актуальная вэрсія: 1.25 (2021)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 2000, XP, Vista, 7, 8, Server, 10, 11.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя: sivahor

Апісаньне:
BatteryInfoView - невялікая праґрама для атрыманьня інфармацыі пра акумулятар і адсочваньня яго стану. Будзе карысная для ўладальнікаў ноўтбукаў і пляншэтаў.

Парадак усталёўкі:

  1. Распакаваць зьмесьціва прымацаванага архіву ў пажаданы каталёґ (архіў й файл лякалізацыі можна таксама сьцягнуць з афіцыйнае старонкі праґрамы па паказане вышэй спасылцы)

  2. Дадаць файл BatteryInfoView_lng з раздачы ў каталёґ распакаваньня праґрамы. Лякалізацыя будзе ўжытая аўтаматычна ў час запуску праґрамы

  3. Калі жадаеце вярнуцца на ангельскую мову, выдаліце файл BatteryInfoView_lng

5

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

WifiInfoView

Распрацоўнік: Nir Sofer
Афіцыйная старонка распрацоўніка: NirSoft
Афіцыйная старонка праґрамы: WifiInfoView v2.93
Актуальная вэрсія: 2.93 (11.03.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows Vista, 7, 8, Server 2008, 10, 11.
Бітавасьць апэрацыйнае сыстэмы: 32, 64.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя: sivahor

Апісаньне:
WifiInfoView - невялікая праґрама для сканаваньня бяздротавых сетак і адлюстроўваньня падрабязнае інфармацыі пра іх.

Парадак усталёўкі:

  1. Распакаваць зьмесьціва прымацаванага архіву адпаведна патрэбнае бітавасьці ў пажаданы каталёґ (архівы й файл лякалізацыі можна таксама сьцягнуць з афіцыйнае старонкі праґрамы па паказане вышэй спасылцы)

  2. Дадаць файл WifiInfoView_lng з раздачы у каталёґ распакаваньня праґрамы. Лякалізацыя будзе ўжатая аўтаматычна

  3. Калі жадаеце вярнуцца на ангельскую мову, выдаліце файл WifiInfoView_lng

6

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

Core Temp

Распрацоўнік: Arthur Liberman
Афіцыйная старонка: Core Temp
Актуальная вэрсія: 1.18.1 (24.09.2023)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows XP, 7, 8, 10, 11, 2003 Server, 2008 Server, 2012 Server, 2016 Server, 2019 Server, 2022 Server.
Ліцэнзія: бясплатная
Беларуская лякалізацыя (кірыліца й лацінка): sivahor

Апісаньне:
Core Temp - невялікая праґрама для адсочваньня тэмпэратуры працэсара й іншае інфармацыі.

Парадак усталёўкі:

  1. Запусьціць усталёўнік і прайсьці працэс усталяваньня (можна таксама сьцягнуць усталёўнік з афіцыйнае старонкі па паказане вышэй спасылцы)

  2. У час усталяваньня абраць парамэтар адказны за даданьне дадатковых лякалізацыяў (Install additional language packs)

  3. Дадаць файлы (bel-cyr)-BY.lng і (bel-lat)-BY.lng з раздачы у каталёґ "Languages", зьмешчыны ў асноўным каталёзе праґрамы

  4. У наладах праґрамы абраць пажаданы варыянт беларускага альфабэту

7

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

Emsisoft Anti-Malware

Распрацоўнік: Emsisoft
Афіцыйная старонка: Emsisoft
Актуальная вэрсія: 2024.8.0.12520 (05.08.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 10 (64 bit)/11
Ліцэнзія: выпрабавальны пэрыяд у 30 дзён
Беларуская лякалізацыя (кірыліца й лацінка): sivahor

Апісаньне:
Emsisoft Anti-Malware Home ёсьць антывірусным праґрамным забесьпячэньнем для дамоў і хатніх офісаў.

Парадак усталёўкі:

  1. Сьцягнуць праґраму з афіцыйнае старонкі па паказане вышэй спасылцы (спатрэбіцца зарэґістравацца), усталяваць яе

  2. Часова закрыць праґраму, абраўшы апошні пункт выплыўнога мэню пасьля пстрычкі праваю клявішаю па піктаґраме праґрамы ў вобласьці абвестак (патрэбна, каб часова скасаваць абарону каталёґа зь лякалізацыямі)

  3. Дадаць файлы з раздачы у каталёґ "Languages", зьмешчыны ў асноўным каталёзе праґрамы

  4. У наладах праґрамы абраць пажаданы варыянт беларускага альфабэту

Часапіс зьменаў:
Файлы лякалізацыі абноўленыя да вэрсіі 2024.8.0.12520
Калі ласка, паўторна сьцягніце файл Emsisoft Anti-Malware Home.torrent

8

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

7-zip

Распрацоўнік: Igor Pavlov
Афіцыйная старонка: 7-zip
Актуальная вэрсія: 24.06 (26.05.2024)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 11/10/8/7/Vista/XP/2022/2019/2016/2012/2008/2003/2000
Ліцэнзія: бясплатная
Інтэрфэйс: шматмоўны
Беларуская лякалізацыя (кірыліца й лацінка): sivahor

Апісаньне:
7-zip ёсьць праґрамаю для распакаваньня й запакаваньня файлаў з высокаю ступеньню сьціску дадзеных.
Падтрымоўвае наступныя фарматы фрхіваў:

  • запакаваньне й распакаваньне: 7z, BZIP2 (BZ2, TB2, TBZ, TBZ2), GZIP (GZ, TGZ), TAR, ZIP (JAR), XZ, WIM

  • толькі распакаваньне: ARJ, CAB, CHM, CPIO, CramFS, DEB, DMG, FAT, HFS, MBR, ISO, LZH (LHA), LZMA, MSI, NSIS, NTFS, RAR, RPM, SquashFS, UDF, VHD, XAR, Z (ТАР)

Парадак усталёўкі:

  1. Сьцягнуць пажаданы варыянт праґрамы з афіцыйнае старонкі па паказанае вышэй спасылцы

  2. Дадаць файлы з раздачы ў каталёґ Lang, зьмешчыны ў асноўным каталёзе праґрамы

  3. У наладах праґрамы абраць пажаданы варыянт беларускага альфабэту

Часапіс зьменаў:
Файлы лякалізацыі абноўленыя да вэрсіі 24.04, выпраўленыя стылістычныя памылкі й іншыя недарэчнасьці папярэдняе лякалізацыі.
Калі ласка, паўторна сьцягніце файл 7-zip.torrent.

9

(0 адказаў, апублікавана ў Праграмнае забеспячэнне)

STDU Viewer

Распрацоўнік: STDUtility
Афіцыйная старонка: STDUtility
Актуальная вэрсія: 1.6.375 (27.04.2015)
Апэрацыйная сыстэма: Microsoft Windows 2000/XP/2003/Vista/7/8/10/11
Ліцэнзія: бясплатная для некамэрцыйнага ўжытку
Зыходныя лякалізацыі: ангельская, нямецкая, француская, расейская
Беларуская лякалізацыя (кірыліца й лацінка): sivahor

Апісаньне:
STDU Viewer ёсьць праґрамаю для прагляду шматлікіх фарматаў файлаў: PDF, WWF, DjVu, CBR, CBZ, FB2, ePUB, XPS, TCR, MOBI, AZW, TIFF, TXT, PDB, EMF, WMF, BMP, GIF, JPEG-JPG, PNG, PSD, PCX-DCX.

Парадак усталёўкі:

  1. Сьцягнуць праґраму з афіцыйнае старонкі па паказане вышэй спасылцы

  2. У каталёзе усталёўкі або распакаваньня (залежна ад абранага варыянту ў час сьцягваньня) замяніць файлы STDUViewerApp.exe і STDUViewerResource.xml адпаведнымі файламі з раздачы.

  3. У наладах праґрамы абраць пажаданы варыянт беларускага альфабэту