KambEg напісаў:

І "дзіякуй" за прасоўванне беларушчыны і за сапсаваны настрой!

Вось як бамбнула ў KambEg )) Трэба быць сумленным і проста напісаць што не даюць зарабіць, а не ўспамінаць пра прасоўванне беларушчыны.
Сам жа ў сваім падкасце сказаў, што не збіраешся "прыносіць сябе на алтар, вось месіяй нейкай станавіцца і вось несці ў свет беларушчыну". Яшчэ і Багушэвіча з нейкім здзекам працытаваў.

https://youtu.be/OI3vEbtVg9s?si=h2JLJC3 … amp;t=5296

- Наступнае пытанне таксама цікава, як глядзіце на дуалізм. Рабіць для сябе тое, што самім падабаецца? Ці рабіць дзеля развіцця культуры, ці можа яшчэ нейкія матывы?
- Я хуценька, у мяне кароткі адказ на гэтае пытанне. Я нічога не раблю дзеля развіцця культуры. Панятна вам? Я раблю тое, што раблю, таму што мне падабаецца. А рабіць дзеля развіцця культуры я не рабіў і рабіць не хачу. Даруйце ўсе, хто думаў...