https://c.radikal.ru/c19/1902/f6/975adbcc096f.jpg

Краіна: Японія
Жанр: меладрама, містыка
Год: 2016

Рэжысэр: Макота Сінкай
У галоўных ролях: Руносуке Камікі, Монэ Камісіраісі

Пра фільм:
Аднойчы да нашай планеты наблізілася камета надзвычайнай прыгажосці. Дасягнуўшы найбліжэйшага да Зямлі пункту, яна раскалолася на некалькі фрагментаў, адзін з якіх упаў на невялікае мястэчка ў японскай глыбінцы. Згінула некалькі сотняў жыхароў.
Але што, калі гэта быў усяго толькі дзіўны сон? Што, калі на Зямлі існуе сіла, якая яшчэ можа выратаваць загубленныя жыцці?

Памер: 2,18 ГБ
Працягласць: 01:46:35
Фармат: MKV

Субцітры:
беларускія (аматарскі пераклад ад https://vk.com/vartaproject)
За вокладку дзякуй Юліі https://vk.com/id117048804

https://c.radikal.ru/c02/1901/e6/2b4589ff9b17.jpg
Краіна: ЗША
Жанр: фэнтэзі
Год: 2014

Рэжысэр: Роберт Стромберг
У галоўных ролях: Анджэліна Джалі, Шарлто Коплі, Элі Фанінг, Сэм Райлі

Пра фільм:
Вы верыце ў казкі?
Малефісэнта - прыгожы фільм, што пакажа вам даўно знаёмую казку з іншага боку. Што, калі злодзеі не зусім злодзеі? Што, калі прынц не заўжды здольны выратаваць прынцэсу? І толькі сапраўдная любоў, як і заўсёды, адзінае, што можа супрацьстаяць жудаснаму праклёну.

Памер: 1,86 ГБ
Працягласць: 01:37:28
Фармат: MKV

Субцітры:
беларускія (аматарскі пераклад ад https://vk.com/vartaproject)
За вокладку дзякуй Юліі https://vk.com/id117048804

Vitaut напісаў:

Будзьце ласкавы дайце!!! Хто мае!

На раздачы звычайна пасля 20:00) Калі ніяк, можна яшчэ спампаваць відэа недзе асобна, а субтытры гэтыя ж узяць на Subscene.

https://b.radikal.ru/b06/1808/35/42a79a16ae9at.jpg

Краіна: ЗША
Жанр: сямейны
Год: 2016

Рэжысэры: Байран Говард і Рыч Мур
У галоўных ролях: Джэніфер Гудвін і Джэйсан Бэйтман

Пра мультфільм:
У горадзе, дзе ўсе зверы жывуць ў міры і гармоніі, а кожны можа быць кім пажадае - Звератопіі невядомы злачынца выкрадае жыхароў аднаго за аднім. Каб раскрыць справу і выратаваць горад ад небяспекі труска-паліцыянтка  Джудзі і ліс-махляр Нік мусяць аб'яднаць сілы і прайсці праз перашкоды, учыненыя злодзеем, а таксама ўласнымі невырашанымі праблемамі.

Памер: 1,35 ГБ
Працягласць: 01:44:11
Фармат: AVI
Памер відэа: 1920 x 808
Аўдыа: 44 kHz, 128 кбіт/с | ENG

Субцітры:
беларускія (аматарскі пераклад ад https://vk.com/vartaproject)
За вокладку дзякуй Юліі https://vk.com/id117048804

Ваў, дзякуй за пераклад шыкоўнага мульта!)

https://d.radikal.ru/d10/1805/c8/1bf2d1f53e43.png

Краіна: ЗША, Брытанія
Жанр: драма
Год: 2009

Рэжысэр: Ласе Хальстрэм
У галоўных ролях: Рычард Гір, Джаан Ален

Пра фільм:
Гісторыя сусветнавядомага сабакі Хачыка ў амерыканскім рэмэйку.
Прафесар Уілсан Паркер, вяртаючыся з падарожжа, выпадкова сустракае на вакзале згубленае шчаня пароды Акіта. Узрушаны, ён вырашае забраць малога ў свой дом, каб патрымаць, пакуль не знойдуцца гаспадары. Ні прафесар, ні чальцы яго сям'і яшчэ не здагадваюцца, якога незвычайнага сябра здабылі ўсе яны ў той халодны вечар...

Памер: 3,45 ГБ
Працягласць: 01:33:14
Фармат: MKV
Памер відэа: 1280 x 688
Аўдыа: 48 kHz, 64 кбіт/с | ENG

Субцітры:
беларускія (аматарскі пераклад ад https://vk.com/vartaproject)
За вокладку дзякуй Эдуарду https://vk.com/edward_valentson