Калі тут дыскрымінуюць за тое, што смею патрабаваць павагі да іншых народаў - я ўвогуле маўчаць буду.

Tosha13 напісаў:

Паўтаруся, дыскусію лічу завершанай. Свой экзістэнцыяльны адчай накіроўвайце у Акадэмію навук. Тут гэта будзе лічыцца за СПАМ.

Ладна. Лічыце, што перамаглі. Бо Вы ж маеце ўладу заткнуць мне рот, а я даць здачу ўлады не маю. Таму Ваша ўзяла. Лічыце сябе пераможцам, калі Вам ад таго салодка. Больш на гэтую тэму не заікнуся.

Але павінен паведаміць, што думаць Вы мне не зможаце забараніць. А мець у сваім сэрцы крыўду на ўвесь беларускі народ - таксама.  Бо я ліўвык, а не беларус.

Tosha13 напісаў:
libertus.proza напісаў:

Праявіць непавагу і заткнуць рот прасцей за ўсё. Яшчэ і карыстаючыся сваёй уладай мадэратара.

як я скарыстаўся сваёй уладай ці праявіў непавагу? Бан Вы не атрымалі, пакуль...

А доўга гэта зрабіць? для таго, хто піша:

Tosha13 напісаў:

На гэтым дыскусію лічу закрытай.

А што тычыцца таго, што беларусы дзесяцігоддзямі праяўлялі непавагу да прозвішчаў іншых народаў - то як Вы думаеце? Можа ўжо пара выправіцца, і пачаць паважаць? Усё ж такі, гэта не беларускія прозвішчы, а замежныя.

Але фіны б так не зрабілі з беларускім прозвішчам, як паступаюць беларусы з фінскім.

Tosha13 напісаў:
libertus.proza напісаў:

.
А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна.

Абсалютнае трызненне. Чытайце мой адказ вышэй. Ды вывучайце лінгвістычныя працы беларускіх лінгвістаў. На гэтым дыскусію лічу закрытай.

Праявіць непавагу і заткнуць рот прасцей за ўсё. Яшчэ і карыстаючыся сваёй уладай мадэратара.

Tosha13 напісаў:

libertus.proza, па Вашай логіцы, беларускія філолагі і дагэтуль павінны карыстацца бальшавіцкім законам 1933 года "Аб спрашчэнні моў", ды пісаць цеатр, рэволюцыя, соцыолізм, гэта павага да расейскай мовы  wink . Нагадаю, што той закон быў прызваны "ликвидировать искусственный барьер" паміж беларускай і расейскай мовамі.
Гук "ö" прысутнічае ў французскай, нямецкай, вугорскай, турэцкай ды ў некаторых іншых мовах. У галіцызмах на -eur, пасля к, л, на пісьме перадецца праз ё: баксёр, панікёр. Зьміцер Саўка ў сваім даследаванні "Беларускі клясычны правапіс" дапушчае ў шэразе галіцызмаў і аднакаранёвыя адпаведнкі з іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor). Адпаведнікамі расейскіх слоў на -ёр/-ор утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахтар, ліфтар, шахтар.
у іншых выпадках:

- пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам - праз э: фрэкен (fröken), Дэніц (Dönitz), Інэню (Inönu), Пэтэфі (Petöfi), Сёдэрстрэм (Söderström), Сэра (Seurat), Шрэдэр (Schröder).

Так што, не выдумляйце псеўдамоўныя тэорыі. Да Вас ужо ўсё вывучана і напісана.

Не перакручвайце, спадар. Мы гаворым пра асабістыя прозвішчы, а не пра ўвесь слоўнік.

Tosha13 напісаў:

Глупства. Правапіс запазычаных словаў, як і ўласных імёнаў ды прозвішчаў, мае заўжды падпарадкоўвацца пад фанетычную сістэму той мовы, у якой ужываецца дадзеная лексема. У беларускай мове няма гуку [р']-мяккага, і кропка.

Фіны ня кажуць: "Няма літары "ч", і кропка".
Яны праяўляюць павагу, і ідуць насустрач, хоць нават прамаўляць яе не ўмеюць. Нету літары ў алфавіце - значыць, няма і гуку. Наогул. У фінаў - няма, адсутнічае зусім. А ў таго народа, чыё прозвішча - такая літара ёсць, і гук такой ёсць. Таму фіны праяўляюць павагу, і бяруць, і пішуць іх літару, з чужога алфавіту. Хоць самі фіны нават прамаўляць яе не ўмеюць, у іх язык не стаіць. Прамаўляць гэты чужацкі гук - гэта ўжо праблема не фінаў. Яны сваю працу выканалі: праявілі на паперы павагу. А прамаўляюць гэты гук хай тыя, у каго язык стаіць.

А ў беларускім алфавіце, прабачце, літара "р" ёсць. І літара "ё" ёсьць. Паставіць іх разам - можна. Мяккая або жорсткая "р"- усё роўна. Яна - ёсць. Яе не трэба браць з харвацкага алфавіту ці македонскага, у думаць: як жа яна вымаўляецца. Яна ёсць. Напісаць разам "рё" - гэта не праблема. А прамаўляць яе няхай прамаўляюць тыя, у каго павернецца язык сказаць. Галоўнае, што беларусы прадэманстравалі прынамсі на паперы сваю павагу да прозвішча іншага народа. А прамаўляць могуць паміж сабой і "рэ", і "ро", і як каму зайдзе ў галаву. Але пісаць павінны "рё". І кропка. Бо гэта - праява павагі.

Kalinowski напісаў:
libertus.proza напісаў:

Маю заўвагу: на самай справе прозвішча "Härö" на фінскай мове гучыць як "Хярё", або "Хэрё" (літэра "ä" ёсьць  чымсьці сярэднім паміж "я" і "э", а літэра "ö" - гэта заўсёды "ё".).
Кажу гэта як ліўвік (прадстаўнік фіна-вугорскіх народаў).

Вядома, але ці можа ў беларускай мове літара "ё" ісці пасля заўсёды цвёрдай "р"?)

Павінна, таму што гэта не беларускае прозвішча, а замежнае... Напрыклад, у фінаў няма ў алфавіце гуку "ч", а ў ліўвыкаўскай мове ёсць: "č". Таму, калі фіны пішуць лыўвыкаўскае прозвішча, у якім прысутнічае літара "č", то яны пішуць яе менавіта ў тым правапісе, якое ўласціва менавіта ліўвыкаўскай мове, - хоць гэта і супярэчыць правапісу фінскай мовы. Гэта ёсьць прыкмета павагі да мовы таго народа, чыё прозвішча.
Таму і беларускае прозвішча яны б напісалі менавіта ў той транскрыпцыі, якое ўласціва менавіта Беларусі, а не каверкалі на свой лад.

Глядзеў гэты фільм двойчы ці тройчы: на рускай і ўкраінскай мове дакладна, а ці бачыў на польскай мове - не памятаю. На беларускай мове яшчэ не глядзеў! Ахвотна пагляджу. Дзякуй!

Маю заўвагу: на самай справе прозвішча "Härö" на фінскай мове гучыць як "Хярё", або "Хэрё" (літэра "ä" ёсьць  чымсьці сярэднім паміж "я" і "э", а літэра "ö" - гэта заўсёды "ё".).
Кажу гэта як ліўвік (прадстаўнік фіна-вугорскіх народаў).

Адзін з тых фільмаў, якія можна глядзець шмат разоў.

12

(4 адказаў, апублікавана ў Поп)

А што, пасля 2009 года Дарафеева больш нічога не спела на беларускай мове?