Мля ,ну чаму вы ня робіце беларускіх субтытраў для глухаватых , расейцы робяць субтытры да сваіх перакладаў , а вы -не
ЧАМУ ?
Таму што у Расіі выпускаюцца ліцэнзійныя блюрэй і двд дыскі, дзе можна знайсці гэтыя самыя суцітры.
У нас жа, як вы ведаеце, фільмы з беларускай агучкай (тая жменька, што ёсць) такім чынам не распаўсюджваюцца. Большасць прадстаўленых на трэкеры агучак не належаць аўтарам раздач, а бяруцца, шчыра кажучы, нелегальна і з розных крыніц.
Калі казаць пра аматарскі набор і мантаж субтытраў - гэта не самая лёгкая справа для ўвасаблення. У сярэднім у адным фільме можа быць да 1500-2000 (!) тэкставых пазіцый. Таксама ўзнікае пытанне на аснове чаго рабіць сабы. Браць за аснову агучку і набіраць, ці браць арыгінальныя сабы і перакладаць? (у другім выпадку патрэбна веданне замежных моў) І вось, калі тэкст нарэшце створаны трэба яго адрэдагаваць. Калі тэкст адрэдагаваны, ен праходзіць укладку па таймінгу (гэта калі рэплікі павінны гучаць у свой час). Памятаеце пра 1500-2000 пазіцый? І гэта ўсе трэба зрабіць ўручную...













