Прыйдзецца, так бы мовіць, самому сабе адказаць. Шчыры Дзякуй таму  спагдліваму ЧАЛАВЕКУ,які адгукнуўўся і раздае на прыстойных 7 мб/с.
Застануся на раздачы,калі што,мо прыдасца каму.

Будзьце ласкавы,раздайце хто-колечы на чалавечай хуткасці, бо 17кб/с проста нейкі здзек. Вялікі дзякуй!

Сцягнуў, застаюся на раздачы

Pavelak 14 напісаў:

Слова Божае - гэта меч двусечны, які адсякае праведнасьць ад няправеднасьці, злое ад добрага. Які б не быў моцны чалавек, настае момант у жыцьці, калі ўся яго сіла нібы пясок праз пальцы зыходзіць і ён застаецца бездапаможны. Калі ў вас не было, то гэта яшчэ наперадзе. Многія з такім не могуць справіцца, мне дапамог Бог і вера. І гэта не казкі - гэта маё жыцьцё і яно радаснае!
ДЗЯКУЙ КІНАКОНГУ!!!

Я Вам вось што скажу: Вы СЛАБЫ ЧАЛАВЕК, калі не ў стане знайсці ў сабе сілы духу і да г.п. і кідаецеся прагна ў рэлігійныя прымхі дзеля таго каб вам нехта дапамог і адмаўляеце сваё "Я" самохаць завучы счябе рабом і вызнаеце некага апрос чябе сваім гаспадаром.,бо самі вы слабы і ў гэтым распісалія. што да мяне, то хай вам ніколі не прыйдзецца перажыць тое што перажыў я,а менавіта - абшырны інфаркт мозгу з частковай паралізацыяй,якую здолеў падпарадкаваць намаганнямі сілы волі а не прашэннямі махляроў у расах і малюнкаў прадаваемых імі ж.якое слова божае,што за глупства - абсалютна ўсе кнігі пісаны людзьмі і гэта факт.
"Горам і нямогласцю і кароткім шаленнем шчасця, якое ведае толькі пакутны цярплівец, створаны ўсе тыя светы.
Стомленасць, якая прагне адным скачком, смяротным скачком дасягнуць апошняга крэсу, мілажальная стома няведання, што ўжо не хоча болей хацець, — гэта яна стварыла ўсіх багоў і ўсе тыя светы.
Верце мне, братове мае! Цела, якое зняверылася ў целе, пальцамі аслеплага духу абмацвала апошнія сцены.
Верце мне, братове мае! Цела, якое зняверылася ў зямлі, услухоўвалася ў тое, што гаварылі нетры жыцця.
І вось — захацела яно прабіцца праз апошнія сцены, выйсці з апошніх сваіх крэсаў і дастаць таго свету.
Але надзейна схаваны ад чалавека «той свет», гэтае Нешта, нечалавечае, зусім пазбытае ўсіх чалавечых рысаў; і маўчаць нетры жыцця і ніколі не звяртаюцца да чалавека, акрамя як у вобразе Чалавека.
Сапраўды, цяжка даказаць усякае жыццё і цяжка прымусіць яго гаварыць. Але скажыце мне, братове мае, сама дзівоснае з усяго існага — ці ж не даказана яно сама лепшым чынам?
Так, самое маё «Я» і ўвесь хаос супярэчнасцяў яго найбольш сумленна сведчыць пра сваё быццё: творчае, ацэнлівае, спрагненае «Я» ёсць мера і каштоўнасць усіх рэчаў.
І гэта маё «Я», сама праўдзівае сведчанне быцця, гаворыць пра цела і імкнецца да яго, нават калі аддаецца палкім марам і зламанымі крыламі трапеча.
Найсумленней вучыцца яно гаварыць, гэтае «Я»; і чым болей вучыцца, тым болей знаходзіць слоў, каб хваліць цела і зямлю.
Новаму гонару навучыла мяне маё «Я», гэтаму гонару цяпер вучу я людзей: не хаваць болей галавы ў пясок нябесных абстракцый, а высока несці яе, зямную галаву, што стварае сэнс зямлі.
Новай волі вучу я людзей: прыняць той шлях, якім раней ішлі слепа і наўздогадзь, і ахвоча ісці гэтым шляхам, і хваліць яго, і не збочваць з яго потайкам, як гэта робяць хворыя, блізкія да смерці!
Гэта ж яны, хворыя і блізкія да смерці, занядбалі цела і зямлю, выдумалі Незямное і адкупныя і крывавыя ахвяры; але ж нават гэтыя змрочныя труцізны, такія салодкія ім, яны бралі ў зямлі і ў цела!
Ад галечы і гароты сваёй хацелі яны ўцячы, але зоркі былі занадта далёка. І ўздыхалі яны: «Ах, каб былі ў небе дарогі, якімі можна было б прайсці ў іншае быццё, каб здабыць шчасце!» — і вось яны выдумалі сабе гэтыя пралазы і крывавы напой!
Няўдзячныя! — яны ўбілі сабе ў галаву, што здолелі адцурацца цела і зямлі. Але ж каму яны абавязаныя болем і шчасцем таго адцурання? — Свайму целу і гэтай зямлі.
Заратустра лагодны з хворымі. Сапраўды, не гневаецца ён на іхнюю няўдзячнасць і на ўсё, што іх суцяшае. Хай жа яны ацаляюцца і перасільваюцца, хай ствараюць сабе найвышэйшае Цела!
І таго, хто ацаляецца, не дакарае Заратустра, калі той пяшчотна глядзіць на аблуды свае ды апоўначы крадзецца да магілы свайго Бога; толькі ж хваробаю і слабасцю цела застаюцца ў мяне яго слёзы.
Заўсёды шмат хворых сярод замроеных і затужаных у божышчы: люта ненавідзяць яны цікаўніка і тую, сама маладую, цноту, якая называецца праўдзівасцю.
Назад, у морак мінулага яны азіраюцца; сапраўды, інакш глядзелі тады на мару і на веру: шал розуму лічыўся богападабенствам, а паняверка — грэхам.
Задужа добра ведаю я гэтых богападобных і ведаю, чаго яны хочуць: яны прагнуць, каб у іх верылі і каб сумненне лічылася грэхам. Добра ведаю я і тое, у што яны самі вераць найбольш.
Сапраўды, не ў іншыя светы і не ў адкупную сілу крыві — яны зацята вераць у цела, сваё іхняе цела ў іх — «рэч у сабе».
Братове мае, услухайцеся лепей у голас здаровага цела — чысты і сумленны ў яго голас. Праўдзівей і сумленней гаворыць здаровае цела — дужа дасканалае, і гаворыць яно пра сэнс зямлі
Так сказаў Заратустра.».
» ©️ Фрыдрых Ніцшэ
Так сказаў Заратустра
Кніга ўсім і нікому

Усё хораша. але гэтая бясконцая рэлігійная лухта  пранікаючая ўсё больш у свецкае жыцьцё пачынае па-крысе выклікаць агіду. у фільме ё выдатны момант, дзе Карнэгі кажа, што гэта няпроста кніга,а зброя пранікаючая ў розумы і сэрцы слабых і няшчасных,гэта сапраўды гэтак, бо моцнаму чалавеку казкі непатрэбныя cool

я той чалавек, які неяк прапусціў дадзены фільм і буду з задавальненнем глядзець яго зараз па-беларуску cool
за што вялікі дзякуй аўтарам пераклада і агучкі

выдатны фільм.пачытаўшы апісаньне нават і не думаў,што так спадабаецца.
глядзіце не пашкадуеце!!!