Дадаўся пераклад Белсату

752

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://img85.{imageshack}.us/img85/9771/thequeenu.jpg

Краіна: Францыя–Вялікая Брытанія–Італія

Рэжысэр: Стывэн Фрырз (Stephen Frears)

Ролі выконваюць: Гэлен Мірэн (Helen Mirren), Майкл Шын (Michael Sheen), Джэймз Кромўэл (James Cromwell), Сілвія Сімз (Sylvia Syms), Гэлен МакКроры (Helen McCrory)

Пра фільм: Калі брытанцы даведаліся пра смерць прынцэсы Даяны, – несумненна, самай знакамітай жанчыны ў свеце, – яны былі ў шоку, не маглі паверыць у трагедыю. Між тым яе каралеўская міласць Элізабэт ІІ з сям’ёю за мурамі Балморальскага замку не ў стане зразумець гэткую грамадскую рэакцыю на гібель прынцэсы. Новаабраны прэм’ер-міністр Тоўні Блэр адчувае, як трэба народу падтрыманне яго лідараў. Беспрэцэдэнтная хваля эмоцыяў усё расце і расце, таму Блэр мусіць знайсці спосаб, як аднавіць сувязь паміж каралеваю ды брытанскім народам.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.69 GiB
Працягласьць: 01:43:22.262
Відэа : AVC, 1008x544, 23.976 fps, 2 175 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

753

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

13 сэрыя

754

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

http://nn.by/image-cache/449afa607bfa8b4b129e5f440c7c2b73_w465_h348.jpg

Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны

Рэжысэр: Уладзімер Колас

Пра фільм: Ада Райчонак заснавала недзяржаўны музей у Германавічах, ладзіць мастацкія пленэры, бардаўскія фестывалі, навуковыя канферэнцыі, узначальвае культурна-асветніцкі цэнтр імя Драздовіча. У 2010-м германавіцкая асветніца стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», якую ўручае «Рух за Свабоду».

Фільм, рэалізаваны ў беларускай вёсцы, распавядае гісторыю ўладальніцы невялікай фермерскай гаспадаркі, якая кожны год арганізуе мастацкія пленэры. Вядучыя беларускія мастакі, якія не могуць выстаўляць свае працы ў афіцыйных галерэях, раз у год могуць паказаць іх на выставе пасля пленэру. У фільме таксама паказана, як нараджаецца спецыфічная лучнасць паміж жыхарамі вёскі і мастакамі.

Спэцыяльны прыз Рады Эўропы за лепшы малабюджэтны фільм рэгіянальнай ці мясцовай вытворчасьці за 2008 год

Мова: беларуская(+ангельскія субтытры)

Памер: 624 MiB
Працягласьць: 00:53:11.680
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 500 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Стывэн Робмэн (Steven Robman)

Ролі выконваюць: Джэніфэр Лаў-Г’юіт (Jennifer Love-Hewitt), Фрэнсіс Фішэр (Frances Fisher), Пітэр Джылз (Peter Giles)

Пра фільм: Одры Гэпбэрн – адна з найвыдатнейшых акторак ХХ стагоддзя. Выканаўца галоўнай ролі – Джэніфэр Лаў-Г’юіт – здолела стварыць жывы і хвалюючы вобраз актрысы, якая стала кумірам публікі ды ўзорам для мільёнаў жанчын.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.17 GiB
Працягласьць: 02:55:02.112
Відэа : XviD, 720x576, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Redangel напісаў:

на раздаче стою каждый день, но видимо этого мало...

Выдатна, дзякуй.

Redangel напісаў:

но у меня с 3 по 8 серию, остальное качала раньше с другого сервера

Калі стары торэнт-файл - раздаваць бессэнсоўна, бо усе пампуюць новы. Упэўніцеся што ў вас такі самы торэнт-файл як зараз у гэтай раздачы. Першыя сэрыі можна проста выключыць.

http://1.fwcdn.pl/po/11/10/1110/6900135.2.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Януш Маеўскі (Janusz Majewski)

Ролі выконваюць: Марэк Кондрат (Marek Kondrat), Баґуслаў Лінда (Bogusław Linda), Віктар Збароўскі (Wiktor Zborowski), Павэл Дэлёнґ (Paweł Deląg), Артур Жміеўскі (Artur Żmijewski)

Пра фільм: Восень 1942 года, патаемная нарада на канспірацыйнай кватэры ў Варшаве. У нарадзе бяруць удзел жаўнеры Арміі Краёвай: маёр Ерэмі, ротмістр Леліва, паручнік Лётка і падпаручнік Пэт. Маёр інфармуе, што ім даручана выканаць надзвычай важнае заданне пад кодаваю назваю «Літсманштат». Камандаванне падполля плануе набыць вялікую партыю зброі ды амуніцыі. Групе маёра Ерэмія даручаюць здабыць грошы на гэтую аперацыю. Афіцэр задумвае напасці на нямецкі банк, для чаго яму трэба памагатыя – сапраўдныя злодзеі. Дзе ўзяць такіх у акупаванай Польшчы ?

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.14 GiB
Працягласьць: 01:58:04.512
Відэа : XviD, 720x416, 25.000 fps, 1 201 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Стывэн Ла Рок (Stephen La Roque)

Ролі выконваюць: Анабэла Ш’ёра (Annabella Sciorra), Джордж Дзундза (George Dzundza), Джэк Блэсінґ (Jack Blessing), Скот Стывэнз (Scott Stevens), Скот Бакула (Scott Bakula)

Пра фільм: Галоўнага героя Джэймза Стоктана – любага бацьку і мужа – вельмі паважаюць у горадзе. Аднойчы, калі Джэймз вярнуўся са службовай паездкі, жонка знайшла ў ягоных рэчах фота нейкай дзяўчыны. Джэймз сцвярджае, што на здымку – ягоная былая сяброўка, якая памерла 14 гадоў таму. Але паступова выяўляецца, што ўсё не так проста: праз справу смерці дзяўчыны пачынаюць усплываць цьмяныя факты з жыцця самога Джэймза...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.18 GiB
Працягласьць: 01:35:15.216
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 598 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Штур (Jerzy Stuhr)

Ролі выконваюць: Ежы Штур (Jerzy Stuhr)

Пра фільм: Аповед пра тыдзень з жыцця мужчыны ў сярэднім веку. Шчаслівы тыдзень. Мужчына купляе новы дом, выходзіць напісаная ім кніга, ягонай жонцы даюць прэстыжную ўзнагароду, хор, у якім спявае герой фільму, едзе ў турнэ ў Англію, і рыхтуе на паездку прыгожую песню. З усіх бакоў выдатна, і ўсё ж...
Герой — пракурор. Ён абвінавачвае людзей. Дзіўным чынам справы з судовай залі адбіваюцца на ягоным жыцці. Цяжка ўсё гэта пераадолець, і шчаслівы тыдзень раптам перастае такім быць.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.05 GiB
Працягласьць: 01:25:52.368
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 571 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Казімеж Куц (Kazimierz Kutz)

Пра фільм: Кіназапіс пра найбольш трагічны эпізод ваеннага стану ў Польшчы — крывавую расправу з рабочымі шахты «Вуек» (Wujek). Казімеж Куц вельмі рэалістычна стварыў патэтычную фрэску пра тыя драматычныя падзеі. Ягоны фільм, які мае неаспрэчную мастацкую вартасць, з’яўляецца адначасова своеасаблівым паклонам адвазе й рашучасці гарнякоў, якія не вагаліся аддаць жыццё за ідэалы Салідарнасці. Катавіцэ, ноч з 12 на 13 снежня 1981 г. Вайсковыя часткі займаюць стратэгічныя пункты гораду. Неўзабаве генерал Ярузэльскі абвесціць па тэлебачанні ўвядзенне ваеннага стану. Група міліцыянтаў, разбіваючы рабочую ахову, выцягвае з кватэры старшыню Камітэту «Салідарнасці» шахты «Вуек». Вестка пра гэта хутка трапляе да гарнякоў. Спачатку яны здзіўленыя, але неўзабаве пачынаецца спантанны пратэст. 14 снежня ў шахце пачынаецца страйк. Рабочыя дамагаюцца адмены ваеннага стану, і вызвалення старшыні камітэту. Перамовы з уладамі заканчваюцца фіяскам. Войска і міліцыя рыхтуюць штурм на шахту.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.14 GiB
Працягласьць: 01:56:15.024
Відэа : DivX 5, 512x384, 25.000 fps, 1 226 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Спадарства, у мяне больш няма магчымасьці запісваць "Падарожжы Дылетанта" і іншыя цікавыя перадачы.

  Каб гэта рабіць найлепш трэба мець IPTV ад Шпаркага Дамавіка ці Сола. Там усё вельмі проста, усё раскажу як наладзіць. Патрэбны толькі запіс. Апрацоўваць каб выставіць я магу сам.

Хто зоймецца ?

http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/thumb/1/1d/Becoming_jane_ver4.jpg/220px-Becoming_jane_ver4.jpg

Краіна: ЗША

Ролі выконваюць: Эн Гэтэўэй (Anne Hathaway), Джэймз МакЭвой (James McAvoy), Джулі Ўотэрз (Julie Walters), Джэймз Кромўэл (James Cromwell), Мэґі Сміт (Maggie Smith)

Пра фільм: Джэйн Остэн верыць у каханне. Ейныя бацькі хочуць, каб яна выйшла замуж па разліку – звычайная гісторыя для маладой англічанкі ў 1795 годзе. Але 20-гадовая Джэйн сустракае зухаватага ірландца Тома Лефроя, чый розум і нахабства распальваюць яе цікаўнасць. Свет Джэйн перакульваецца дагары нагамі. Ці зможа яна адхіліць прапанову пляменніка лэдзі Грэшам, пайсці насуперак бацькам і сацыяльным умоўнасцям? Маладая пісьменніца, яшчэ толькі стаўшы на парозе літаратурнага поспеху, асмельваецца на каханне, якое акажацца вызначальным для ўсяго далейшага яе жыцця і творчасці.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.94 GiB
Працягласьць: 02:00:00
Відэа : XviD, 720x304, 23.976 fps, 2 120 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

bajkier напісаў:

Паслухаў. Гугл сцвярджае, што арыгінал - фінскага паходжання (яно і лагічна цалкам). Там ні "дж", ні "г" і не пахне. Скарлет ЙохАнсан.

Да таго ж, бацька з Даніі а не з Фінляндыі. А гук "йо" - гэта літара "Ё" wink Толькі расейцы дадумаліся "йо" пісаць калі ёсьць "ё". Таму нават калі б з Фінляндыі была - ніякая не Йохансан а Ёхансан была б.

bajkier напісаў:

Паслухаў. Гугл сцвярджае, што арыгінал - фінскага паходжання (яно і лагічна цалкам). Там ні "дж", ні "г" і не пахне. Скарлет ЙохАнсан.

Паслухайце як гугл вымаўляе з ангельскай, а не з фінскай. "Дж" такое ж самае як у "Джон"

Прозвішча - фінскае, акторка - амерыканская. Вы ж не робіце аналіз паходжаньня прозвішчаў каб ведаць як яго вымаўляць. Амерыканцы вымаўляюць так:
http://www.youtube.com/watch?feature=pl … ZfAo#t=43s
http://www.youtube.com/watch?feature=pl … cRWW4#t=6s

А ёсьць яшчэ Тэхас wink

bajkier напісаў:

Скарлет Джоўгансан? smile

Ну, гэта залежыць з якой мовы перакладаць. Калі з расейскай - фігня атрымліваецца, а з ангельскай - можаце паслухаць на http://translate.google.com/#en|be|Scarlett%20Johansson як яно гучыць.

http://1.fwcdn.pl/ph/94/95/39495/53592.1.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Штур (Jerzy Stuhr)

Ролі выконваюць: Ежы Штур (Jerzy Stuhr)

Пра фільм: Праз збег акалічнасцяў у гэтага чалавека няма нічога: ні дакументаў, ні маёмасці, ні працы, ні повязяў з дзецьмі ды жонкаю. Да таго ж ён выходзіць з кляштару зусім не ў тую краіну, якую ён ведаў. Але нават у такіх абставінах ён застаецца верным сваім прынцыпам і не скараецца перад націскам свету падману і спажывецтва.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.30 GiB
Працягласьць: 01:34:17.376
Відэа : DivX 5, 704x352, 25.000 fps, 1 795 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: ЗША
Жанар: палітычны баявік

Рэжысэр: Эрык Норыс (Eric Norris)

Ролі выконваюць: Чак Норыс (Chuck Norris)

Пра фільм: Джошуа МакКорд — адзін з самых засакрэчаных людзей у ЗША. Яго задача — бездакорна выконваць адмысловыя даручэнні прэзідэнта, нават тыя, за якія не бяруцца спецслужбы. Аддаўшы краіне шмат гадоў, МакКорд вырашае сысці на заслужаны адпачынак, але спярша мусіць знайсці сабе годнага пераемніка. Ім становіцца малады і рашучы сяржант камандас Дык Слэйтэр, які прайшоў загартоўку ў легендарным атрадзе „Дэльта”. Аднак з-за свайго характару баец трапляе ў складаную жыццёвую сітуацыю. Яму неўзабаве давядзецца на справе даказаць сваю адданасць, выканаўшы шэраг важных заданняў, у тым ліку — знішчэнне Медэльінскага наркакартэля, які плануе атамны замах у падземцы Нью-Йорку.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.12 GiB
Працягласьць: 01:30:23.880
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

"Агнём і мячом" - будзе ў студзені.
Дзяўчо з перлавай завушніцай - таксама.

http://ecx.images-amazon.com/images/I/31nn3DDhLrL._SL500_AA300_.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Дарыуш Яблоньскі (Dariusz Jabłoński)

Пра фільм: Дакументальны серыял Дар'юша Яблоньслага пра палкоўніка Польскага войска Рышарда Кукліньскага, які пайшоў на супрацоўніцтва з CIA дзеля ўратавання сваёй краіны ад знішчэння ў ядзернай вайне. У Польшчы доўгі час палкоўніка лічылі здраднікам і толькі напрыканцы 1990-ых гадоў яго апраўдалі. Аўтар фільму шукае адказ на пытанні, што кіравала палкоўнікам, якой была яго роля ў падзенні камуністычнага рэжыму ў Польшчы, якую цану ён заплаціў за свой выбар. У фільме сабраны сведчанні розных людзей, якія ведалі палкоўніка Кукліньскага. Гэта афіцэры амерыканскай выведкі, савецкія і польскія высокапастаўленыя вайсковыя кіраўнікі, сваякі і сябры палкоўніка. Пасля прэм'еры гэтага фільма CIA рассакрэціла дакументы перададзеныя палкоўнікам Кукліньскім.

Мова: беларуская

Памер: 5 сэрый па ~400 MiB
Працягласьць: 5 сэрый па ~ 45 хв.
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

http://esensja.pl/obrazki/plakaty/16659_dzieci-i-ryby-200.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Яцэк Бромскі (Jacek Bromski)

Пра фільм: Галоўная гераіня камедыі – жанчына “пад 40”. Маючы багаты жыццёва досвед, Анна добра адаптаваліся ў новай рэчаіснасці: хоць яе пакінуў муж, яна мае паспяховае рэкламнае агенцтва і выхоўвае дачку Марысю. На сустрэчы выпускнікоў яна спатыкае сваё даўняе каханне – Антонія, настаўніка матэматыкі. На адну ноч яны паддаюцца эмоцыям, аднак Анна хутка вяртаецца да рэальнасці. Калі аказваецца, што яна зацяжарала, вырашае сама выхоўваць дзіця, аднак сумленна паведамляе пара сваё становішча Антонію. Той у сваю чаргу робіць сур’ёзныя крокі насустрач Анне. Нечакана з Амерыкі прылятае былы муж гераіні, які хоча вярнуцца да яе...

У ролях: Даніель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski), Анна Рамантоўска (Anna Romantowska), Габрыеля Каўнацка (Gabriela Kownacka), Кшыштаф Страіньскі (Krzysztof Stroinski), Ян Фрыч (Jan Frycz), Цэзары Пазура (Cezary Pazura).

Мова: беларуская

Памер: 1.18 GiB
Працягласьць: 01:35:39.000
Відэа : XviD, 640x400, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

771

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://ecx.images-amazon.com/images/I/51b7wMC4OfL._SL500_AA300_.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Міхал Роса (Michal Rosa)

Пра фільм: Ёанна і Ян – сямейная пара са шматгадовым стажам. Аднойчы Ёанна атрымлівае ад «незнаёмага добразычліўца» відэакасету з запісам тэлепраграмы. Адзін з удзельнікаў праграмы, гісторык, распавядае пра тое, што Служба бяспекі ПНР падаслала ёй мужа, каб той сачыў за ейным бацькам – дзеячам апазіцыі. Гэтая заява не пацвярджаецца ніякімі фактамі, аднак Ёанна пачынае верыць выстаўленым абвінавачанням, што вельмі ўплывае на яе сям’ю і дачыненні з мужам.

У ролях: Ядвіґа Янкоўска-Цесьляк (Jadwiga Jankowska-Cieslak), Кшыштаф Страіньскі (Krzysztof Stroinski), Эва Тэлеґа (Ewa Telega), Міраслава Мархэлюк (Miroslawa Marcheluk), Тэрэса Марчэўска (Teresa Marczewska).

Мова: беларуская

Памер: 1.03 GiB
Працягласьць: 01:23:33.408
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

772

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Спадарства, у мяне часова няма магчымасьці запісваць "Падарожжы".

Тэрмінова шукаецца чалавек, які зможа гэта зрабіць. Усе тэхнічныя падрабязнасьці распавяду. Ад вас патрэбны толькі ТВ-цюнер а лепей IPTV у правайдэра. zala не падыйдзе, але IPTV зараз ёсьць шмат у каго(Шпаркі Дамавік, Сола, іншыя).

Пішыце мне на пошту chtosci@gmail.com і кажыце як вас знайсьці па Skype/GTalk/Jabber/ICQ/etc.

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Пшэмыслаў Вайцешэк (Przemyslaw Wojcieszek)

Пра фільм: Які дзень можна лічыць цудоўным? Калі двое людзей кахаюць адно аднаго і жэняцца, а побач з імі за стол сядаюць іхныя бацькі. Усцешаныя, з усмешкамі на твары. І гэтыя ўсмешкі не пагаслі нават тады, калі маладыя не хацелі таго падарунку, які рыхтавалі ім бацькі. Замест шлюбнага падарунку – аўтамабіля «шкода» – Аня і Мікалай бяруць грошы, якія дапамогуць ім выдаць наступную кніжку. І хай людзі смяюцца. Маладыя самі ведаюць, што для іх добра. Галоўныя героі мараць пра сваю краіну, якая чытае кніжкі, з якой не трэба ўцякаць за мяжу, у якой можна жыць і якою можна ганарыцца. І яны ўжо ёю ганарацца. Крышачку...

У ролях: Міхал Чэрнэцкі (Michal Czernecki), Магдалена Паплаўска (Magdalena Poplawska), Гося Дабравольска (Gosia Dobrowolska), Ежы Штур (Jerzy Stuhr), Дарота Каміньска (Dorota Kaminska), Славомір Ажэхоўскі (Slawomir Orzechowski), Кшыштаф Чэчат (Krzysztof Czeczot).

Мова: беларуская

Памер: 1.13 GiB
Працягласьць: 01:31:00
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Італія
Жанар: дакумэнтальны

Пра фільм: Фільм пра жыццё і светапогляд Далай Ламы, які страціў сваю Радзіму калі яму было 24 гады. «Мы прыходзім на гэты свет, каб памерці. Ці гэта мае які сэнс? Так, бо самі акрэсліваем сэнс паміж нараджэннем і смерцю». Гэтыя словы Далай Ламы скразным лейтматывам праходзяць праз усю стужку...

Мова: беларуская

Крыніца: http://pampounia.livejournal.com

Памер: 350 MiB
Працягласьць: 00:59:00.480
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 695 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 121 Kbps

775

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаліся 3 сэрыі