VladX напісаў:

можаце калі ласка загрузіць аўдыёкніжку Якуб Коласа "На ростанях"

Вось гэтую ? http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_rostaniach_audio.html

702

(3 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://img17.{imageshack}.us/img17/9863/11913.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: серыял

У ролях: Баґуслаў Лінда (Bogusław Linda), Томаш Шухарт (Tomasz Schuchardt), Пшэмыслаў Блюшч (Przemysław Bluszcz), Яцэк Коман (Jacek Kоman), Эва Сакалава (Eva Sakálová), Павэл Дамаґала (Paweł Domagała), Міхал Чарнэцкі (Michał Czarnecki), Кшыштаф Ґлёбіш (Krzysztof Globisz), Наталья Рыбіцка (Natalia Rybicka), Алена Леоненка (Olena Leonenko)

Пра фільм: Лавіна, мяцеліца ці цёмная ноч – для горных ратаўнікоў гэта не мае значэння. Ёсць выклік – трэба ісці. Падчас ратавальнай аперацыі няма месца эмоцыям. Серыял «Ратаўнікі» апaвядае пра братэрства людзей, якія, незалежна ад акалічнасцяў, разам імкнуцца выратаваць чалавечае жыццё. На фоне трагедыяў, якія здараюцца ў гарах, іх прыватныя канфлікты і жыццёвыя драмы адыходзяць на задні план. Незалежна ад абставінаў ратаўнікі мусяць трымацца разам і мець поўны давер адзін да аднаго. Спрэчкі з блізкімі, траўмы і складаныя дачыненні паміж людзьмі паказваюць, што жыццё не бывае простым. Сябар можа быць у змове з ворагам, а небяспечныя ратавальныя аперацыі могуць зблізіць дагэтуль зусім незнаёмых людзей. Прыгожыя горныя пейзажы ілюструюць сілу прыроды і мужнасць людзей, якія прыкладаюць усе намаганні, каб выратаваць жыццё турыстаў, што вандруюць па горных сцежках. Серыял здымалі ў польскіх і славацкіх Татрах.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 6.52GiB
Працягласьць: 13 сэрый па ~45хв.
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 504 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

703

(2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://www.seans-online.pl/plakat/1315.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: дэтэктыўны серыял

Рэжысэр: Патрык Вэґа (Patryk Vega)

У ролях: Данута Стэнка (Danuta Stenka), Шыман Баброўскі (Szymon Bobrowski), Пётр Ґлавацкі (Piotr Głowacki), Павэл Крулікоўскі (Paweł Królikowski), Мар’ета Жукоўска (Marieta Żukowska)

Пра фільм: 13-серыйны сучасны дэтэктыўны серыял, з жанчынаю ў галоўнай ролі. Анна Остэр (Данута Стэнка) – камісар следчага аддзелу сталічнай паліцыі – загадкавая і прыцягальная. Дзякуючы свайму ўнікальнаму інстынкту камісар Остэр разам з малодшым партнёрам Пётрам Таркоўскім (Шыман Баброўскі) знаходзяць разгадкі самых складаных крымінальных таямніцаў. З’яўленне Анны ў следчым аддзеле выклікае закалот. Рашэннем каменданта Яна Роґажа (Павэл Крулікоўскі) папярэдняя партнёрка Таркоўскага пераводзіцца на пасаду прэс-сакратара паліцыі. Таямнічы лёс Анны Остэр будзе паступова раскрывацца перад гледачом i... самою гераіняю. Што хаваецца ў мінулым спадарыні камісар? Якія падзеі паўплывалі на ейнае жыццё? «Інстынкт» – серыял з падвойнаю таямніцаю: у кожнай серыі раскрываецца загадка злачынства, а шэраг падзеяў набліжае нас да спазнання таямніцы галоўнай гераіні.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 6.40GiB
Працягласьць: 13 сэрый па ~45хв.
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 504 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

704

(3 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Сёньня - 75-годдзе Ады Райчонак http://nn.by/?c=ar&i=71619

Краіна:Беларусь

Рэжысэр:Віктар Корзун

Пра фільм: Фільм пра таямніцы вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, пра ўплыў ягоных твораў на фармаванне беларускае нацыянальнае свядомасці.

Мова: беларуская

Памер: 442 MiB
Працягласьць: 00:34:52.360
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Польшча

Пра фільм: Фільм грунтуецца на ідэі апошняе кнігі вядомага польскага журналіста і падарожніка Рышарда Капусьціньскага, які нарадзіўся і рос у беларускім Пінску. Мэтр пяра аб’ездзіў увесь свет, пісаў пра самыя розныя краіны ды далёкія кантыненты, але апошні свой твор ён хацеў прысвяціць роднаму гораду, каб захаваць памяць пра непаўторную атмасферу даваеннага Пінску, пакінуць сведчанні шматкультурнасці яго тагачаснага жыхарства. Рышард Капусьціньскі не паспеў зрэалізаваць сваёй задумы. Праз архіўныя здымкі, размовы з людзьмі, якія яшчэ памятаюць Капусьціньскага і той страчаны свет, стваральнікі фільму спрабуюць уявіць тое, пра што мог бы напісаць польскі публіцыст

Мова: беларуская

Памер: 735 MiB
Працягласьць: 00:57:56.880
Відэа : XviD, 640x480, 25.000 fps, 1 599 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Ужо даўно аддалі на http://slounik.org/pgBooks

708

(9 адказаў, апублікавана ў Кнігі)

Спадарства, няўжо вы ня ведаеце дзе кнігі шукаць ? http://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/ … anski.html

Да Вялікдня

http://kinoplay.pl/gfx/1297940761.5932.jpg
Краіна: Польшча
Жанар: дакументальны серыял
Працягласьць: 14 сэрый па ~26 хв.

Рэжысэр: Павэл Пілера (Paweł Pilera), Кшыштаф Тальчэўскі (Krzysztof Talczewski)

Пра фільм: Ватыкан – самая маленькая дзяржава ў свеце, але вернікі Каталіцкага Касцёлу, пасад якога месціцца тут, маглі б утварыць самую населеную ў свеце краіну. Тысячагадовую гісторыю гэтай мясціны ахутваюць легенды і атмасфера таямнічасці. Аднак і штодзённае жыццё сённяшняга Ватыкану схаванае ад вачэй турыстаў і пілігрымаў, мільёны якіх наведваюць апостальскую сталіцу штогод. Кожная серыя дакументальнага фільму «Таямніцы Ватыкану» адкрывае адну са старонак жыцця Каталіцкага Касцёлу і дзяржавы Ватыкан.

Сэрыі:
01.Магіла на пагорку
02.Выбарнікі Папы
03.Карлікавая дзяржава ў цені Базылікі
04.Дывізіі Яго Пабожнасьці
05.Базыліка над магілай
06.Гаспадарка Папы
07.Белы аўтамабіль
08.Папскія старажытныя каштоўнасьці
09.Сад на пагорку
10.Жыхары Ватыкану
11.Шпіталь Мастацтва
12.Медыі Святога Пятра
13.Мінучае і Вечнае
14.Капліца Пачатку і Канца

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 4.54GiB
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 601 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

711

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:
Берасьцейская вобласьць.Баранавіцкі раён.Гарадзішча
Віцебская вобласьць.Глыбоцкі раён.Пліса
Гарадзенская вобласьць.Ваўкавыскі раён.Ізабэлін
Гарадзенская вобласьць.Ваўкавыскі раён.Мсьцібава
Гарадзенская вобласьць.Воранаўскі раён.Жырмуны

712

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://www.sverak.cz/underwood/galerie/cd_tajnosti_big.jpg
Краіна: Чэхія–Славаччына

Рэжысэр: Alice Nellis (Аліцэ Нэліс)

У ролях: Іва Бітава (Iva Bittová), Ігар Хмэла (Igor Chmela), Іван Франек (Ivan Franěk), Марта Ісава (Marta Issová)

Пра фільм: Гэта гісторыя пра адзін дзень, за які жыццё можа цалкам змяніцца. Перакладчыца Юлья толькі што пераехала ў новую кватэру з мужам Рыхардам і дачкою Цэцыльяй. На першы погляд можа падацца, што яны – шчаслівая сям’я. Пачуўшы з навінаў пра смерць свае ўлюбёнае джазавай спявачкі, Юлья пачынае разумець, што ейнае жыццё не такое ідэальнае, якім падаецца. Спачатку яна вырашае купіць піяніна, а потым, у працэсе ажыццяўлення гэтай задумы, яна цалкам змяняе сваё жыццё. Ёй варта разабрацца са сваім мінулым і цяперашнім жыццём, перш як пачаць новае.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.22 GiB
Працягласьць: 01:33:04.440
Відэа : XviD, 720x400, 25.000 fps, 1 695 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://img560.{imageshack}.us/img560/1441/trueromanceposter1.jpg
Краіна: ЗША

Рэжысэр: Тоўні Скот (Tony Scott)

У ролях: Крысчан Слэйтэр (Christian Slater), Патрыша Аркет (Patricia Arquette), Ґэры Олдмэн (Gary Oldman)

Пра фільм: Прадавец коміксаў і фанат Элвіса Прэслі – Клэрэнс Ўорлі – штогод ходзіць на свой дзень народзінаў у кіно. Гэтым разам ён сустракае ў кінатэатры прыгажуню Алабэму, якая відавочна не абыякавая да яго. Пасля праведзенай разам бурнай ночы выяўляецца, што дзяўчына падсела да яго ў кіно невыпадкова – гэта шэф Клэрэнса замовіў для свайго падначаленага прастытутку ў якасці падарунку... Аднак Алабэма працуе прастытуткаю усяго тры дні і сапраўды закаханая ў Клэрэнса – яна абяцае яму, што пачне з ім новае жыццё. Для гэтага спачатку трэба разабрацца з сутэнёрам Алабэмы, Дрэкслам...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.72 GiB
Працягласьць: 02:01:01.910
Відэа : AVC, 1152x480, 23.976 fps, 1 862 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

714

(10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Tosha13 напісаў:

І так прайшло 2 тыдні , 81,2%. Апошнія дні амаль не выключаў камп'ютар, акрамя як уначы... Па 0,2% удзень...

Выглядае, што гэта ў вас нейкія праблемы.  Бо амаль заўсёды паказвае 3-4 сіды.
Зараз пампуе нехта з 44% толькі.

Паспрабуйце абнавіць торэнт-файл.

http://www.polishfilm.ca/skok/dvds/groups/polish/k/komornik/komo_nts.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Фэлікс Фальк (Feliks Falk)

У ролях: Анджэй Хыра (Andrzej Chyra), Малгажата Кажухоўска (Małgorzata Kożuchowska), Кінга Прайс (Kinga Preis), Гжэгаж Войдан (Grzegorz Wojdon), Ян Фрыч (Jan Frycz)

Пра фільм: Малады амбітны судовы выканаўца Люцыян Бомэ не ведае пачуцця літасці, ставячыся да сваіх «кліентаў» ў поўнай адпаведнасці з законам. Бомэ праславіўся тым, што апячатаў апаратуру адзінай у горадзе рэанімацыі, бо шпіталь не меў грошай аплаціць рахункі. Ён не шкадуе ні маладога, над старога, забіраючы нават тое, што ім даражэйшае за грошы: у вернікаў – статую Божае Маці, у аркестра – музычныя інструменты. Ён адчувае ўладу над людзьмі і любіць гэтую ўладу, а людзі баяцца яго, баяцца і ненавідзяць, спрабуюць падмануць ці падкупіць. І вось аднаго дня судовы выканаўца, неспадзявана пабачыўшы сваё жыццё з зусім новага боку, вырашае яго змяніць. Стужка пра закон і літасць, любоў і нянавісць, ману і сумленнасць, але найперш – пра экзістэнцыйны пералом у жыцці чалавека, якому здавалася, што ён жыве слушна.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.06 GiB
Працягласьць: 01:33:06.912
Відэа : DivX 5, 720x416, 25.000 fps, 1 448 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://1.fwcdn.pl/po/56/14/105614/6951332.2.jpg

Фільм з цыклу «Польскія святы»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Януш Кандрацюк (Janusz Kondratiuk)

У ролях: Збіґнеў Бучкоўскі (Zbigniew Buczkowski), Лешэк Здунь (Leszek Zduń), Войцех Валясік (Wojciech Walasik), Ґжэґаж Малэцкі (Grzegorz Małecki)

Пра фільм: Два крымінальнікі выходзяць з турмы на аднадзённае звальненне, каб здзейсніць добры ўчынак: пераапрануўшыся ў святога Мікалая і Анёла ўручыць дзецям з дзіцячага дому падарункі. Аднак на свабодзе яны маюць свае рахункі... Шэраг забаўных прыгодаў усё больш аддаляе герояў ад выканання місіі. Урэшце, пад уплывам святочнага настрою, абавязак бярэ верх. Нягледзячы на ўсе перашкоды героі вырашаюць даставіць падарункі дзецям. Смешны настальгічны аповед пра тое, як нават у каменных сэрцах нараджаюцца чалавечыя пачуцці.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 740 MiB
Працягласьць: 00:56:17.963
Відэа : AVC, 720x400, 25.000 fps, 1 671 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 160 Kbps

717

(3 адказаў, апублікавана ў Тэатар)

Дадаў torrent-файл

http://medias.fluctuat.net/medias-factory/m/mediabox/media/7/7/6/7677/7677.jpg
Краіна: Францыя

Рэжысэр: Мішэль Ґандры (Michel Gondry)

У ролях: Ґаэль Ґарсія Бэрналь (Gael Garcia Bernal), Шарлёт ҐенсбУр (Charlotte Gainsbourg), Ален Шаба (Alain Chabat)

Пра фільм: Пасля смерці бацькі малады мастак Стэфан Міру прыязджае з Мексікі ў Парыж на запрашэнне сваёй маці: тая нібыта знайшла яму ў Францыі «творчую працу». У сапраўднасці ж працоўныя абавязкі Стэфана вельмі далёкія ад творчых, таму ён усё больш заглыбляецца ў свой унутраны свет — марыць пра тое, што стане вынаходнікам. Выпадкова ён знаёміцца з дзвюма дзяўчатамі: сваёй новай суседкай Стэфані ды ейнаю сяброўкаю Заэ. Другая падабаецца яму болей, таму ён спачатку імкнецца пазбягаць Стэфані ды ўтойвае той факт, што жыве з ёю на адной лесвічнай пляцоўцы. Аднак бліжэйшае знаёмства з Стэфані ўсё мяняе...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.63 GiB
Працягласьць: 01:46:00.144
Відэа : XviD, 720x384, 23.976 fps, 2 034 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://afro-style.com/Images_films/back_in_the_day/back_in_the_day_00.gif
Краіна: ЗША

Рэжысэр: Джэймз Гантэр (James Hunter)

У ролях: Джэй Рул (Ja Rule), Вінґ Рэйм/з (Ving Rhames), Стывэн Болдўін (Stephen Baldwin)

Пра фільм: Маладзён Рэджы Купэр жыве са сваім разведзеным бацькам, які хоча абараніць хлопца ад уплыву вуліцы, што ўжо колісь ледзьве не забрала сынава жыццё. Але Рэджы сустракае колішняга сябрука, крымінальніка Джэя. Цяпер маладзён мае нялёгкі выбар паміж вуліцаю і сям’ёю. Шалі схіляюцца, калі Рэджы страчвае бацьку.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.11 GiB
Працягласьць: 01:43:17.976
Відэа : XviD, 720x404, 23.976 fps, 1 368 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

720

(2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://dystrybucja.tvp.pl/__data/assets/thumbnail/0006/22956/37520Tajemnica20Sagali20004.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Лукашэвіч (Jerzy Łukaszewicz)

Пра фільм: Прыгодніцкі серыял для дзяцей распавядае пра двух братоў – Кубу і Яцэка, якія шукаюць, як магічным чынам развязаць сямейныя праблемы. Куба сутыкаецца з сапраўднаю магіяй каменя Саґаль. Таямнічы камень, разбіты на аскепкі тысячы гадоў таму, валодае магічнаю сілаю, якая мусіць выкарыстоўвацца толькі ў імя дабра. І якраз братам выпадае місія спалучыць усе часткі раскіданага ў часе і прасторы каменя Саґаль. Прыгоды, знаёмствы і нязменная вера ў моц любові ды дабра дапамагаюць хлопцам прайсці ўсе выпрабаванні, спалучыць усе часткі Саґалі ды вярнуць шчасце ў сваю сям’ю.

У ролях: Ян Янкоўскі (Jan Jankowski), Вінфрыд Ґляцэдэр (Winfried Glatzeder), Малгажата Фарэмняк (Małgorzata Foremniak), Крыстаф Айхгорн (Christoph Eichhorn), Марцін Навацкі (Marcin Nowacki), Гжэгаж Руда (Grzegorz Ruda), Дэрваль дэ Фар’я (Derval de Faria)

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 4.36 GiB
Працягласьць: 14 сэрый па ~25 хв.
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

721

(3 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://i.wp.pl/a/f/film/025/54/84/0298454.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Лукашэвіч (Jerzy Łukaszewicz)

Пра фільм: Ядвіга Курцэвіч, аўтар папулярнай дзіцячай кніжкі “Таямніца Жывадубу”, запрашае групу дзяцей на адпачынак у Жывадуб – месца дзеяння кніжкі. Калісьці зорны пірат Эмільё схаваў там у закінутай шахце скрадзены скарб, цяпер у ліку іншых туды мае паехаць варшаўскі школьнік Кшэсімір.

У ролях: Ярослаў Якімовіч (Jarosław Jakimowicz), Малгажата Фарэмняк (Małgorzata Foremniak), Юстына Левіньска (Justyna Lewińska), Пётр Бачыньскі (Piotr Baczyński), Пётр Дэшкевіч (Piotr Deszkiewicz), Анна Сэнюк (Anna Seniuk)

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.18 GiB
Працягласьць: 7 сэрый па ~25 хв.
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 602 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://img525.{imageshack}.us/img525/5286/1210461.jpg

Фільм з цыклу «Польскія святы»

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Януш Маеўскі (Janusz Majewski)

У ролях: Войцех Маляйкат (Wojciech Malajkat), Караліна Ґрушка (Karolina Gruszka), Марта Клюбовіч (Marta Klubowicz), Ёанна Лішоўска (Joanna Liszowska)

Пра фільм: Некалі Боґдан быў музыкам у кракаўскім аркестры, а пасля – музычным крытыкам у часопісе. Аднак несур’ёзнае стаўленне да кар’еры і грошай не дазволіла яму дасягнуць чагосьці вялікага. Цяпер Боґдана завуць Моцартам, ён бесхацінец, грае на банданеоне на Цэнтральным вакзале ў Варшаве, з таго і жыве. Аднойчы, у Дзень святога Валянціна, яму ў скрынку з манетамі кідаюць тоўсты ружовы канверт. У ім Боґдан знаходзіць ананімны ліст ад жанчыны і амаль пяцьдзесят тысячаў злотых. Некаторыя акалічнасці з ліста сведчаць, што шукаць дабрадзейку трэба ў Кракаве...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 726 MiB
Працягласьць: 00:57:18.336
Відэа : XviD, 640x360, 25.000 fps, 1 598 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://img72.{imageshack}.us/img72/2715/l4585150b7196df.jpg
Краіна: Нямеччына–Італія

Рэжысэр: Карлас Саўра (Carlos Saura)

У ролях: Табіяс Марэцці (Tobias Moretti), Лёрэнцо Бальдуччы (Lorenzo Balducci), Эмілья Вэрджынэллі (Emilia Verginelli), Ліно Ґўанчале (Lino Guanciale), Кетэван Кемаклідзэ (Ketevan Kemoklidze)

Пра фільм: Венецыя, 1763 год. Інквізіцыя прысуджае маладога святара і паэта Лёрэнцо да Понтэ да пятнаццаці гадоў выслання з дзяржавы за распусныя паводзіны. Ягоны сябар Джакамо Казанова рэкамендуе яго Антоньё Сальеры як літаратурны талент. У Вене Лёрэнцо сустракаецца з Моцартам і неўзабаве бярэцца за напісанне лібрэта для новай оперы маэстра – «Дон Джаванні». Праца над операю спрыяе духоўнаму ачышчэнню і перавыхаванню распусніка.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.18 GiB
Працягласьць: 02:01:40.392
Відэа : XviD, 640x320, 25.000 fps, 1 215 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

http://ecx.images-amazon.com/images/I/51BGmP780jL._SL500_AA300_.jpg

Краіна: Вугоршчына–ЗША

Рэжысэр: Крыстына Ґода (Krisztina Goda)

У ролях: Ката Доба (Kata Dobo), Іван Фэнья (Ivan Fenyo), Шандар Чаньі (Sandor Csanyi), Каралі Ґестэшы (Karoly Gesztesi)

Пра фільм: 1956 год. Каралі Сабо – капітан алімпійскай зборнай Вугоршчыны па водным пола. Ягоная кар’ера паспяхова развіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапешту, целы расстраляных – усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір суворых калізіяў. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, звязаныя з вугорскім паўстаннем 1956 года, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Вугоршчыны на алімпіядзе ў Мельбурне.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.14 GiB
Працягласьць: 01:55:06.912
Відэа : XviD, 704x288, 25.000 fps, 1 239 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:pU6faCrg-F0

725

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://i833.photobucket.com/albums/zz259/franzandfilms/Films/TwoBits.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Джэймз Фоўлі (James Foley)

У ролях: Элек Болдўін (Alec Baldwin), Джэры Бэраўн (Jerry Barone), Мэры Элізабэт Мастрантоньё (Mary Elizabeth Mastrantonio), Аль Пачына (Al Pacino)

Пра фільм: Падчас Вялікай дэпрэсіі амерыканскі падлетак італьянскага паходжання Джэнара адчайна спрабуе трапіць у новы кінатэатр на ўрачыстае адкрыццё. Але ў яго няма 25 цэнтаў на квіток. Цэлы дзень Джэнара спрабуе хоць неяк зарабіць. Падчас гэтых прыгодаў ён даведваецца багата нязнанага пра жыццё ўвогуле і сярод іншага – пра сямейныя таямніцы.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.29 GiB
Працягласьць: 01:23:43.224
Відэа : XviD, 720x304, 23.976 fps, 2 036 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps