Вернитесь кто-нибудь на раздачу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Раю спампаваць торэнт-файлы для ўсіх спектакляў наноў. Будзе значна хутчэй цягнуцца.
Вы не ўвайшлі. Калі ласка, ўвайдзіце ці зарэгіструйцеся.
Баравік » Допісы ад chtosci
Вернитесь кто-нибудь на раздачу!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Раю спампаваць торэнт-файлы для ўсіх спектакляў наноў. Будзе значна хутчэй цягнуцца.

Краіна: Польшча
Рэжысэр: Мірослаў Ґраноўскі (Mirosław Gronowski)
У ролях: Юлья Петруха (Julia Pietrucha), Маґдалена Шэйбаль (Magdalena Szejbal), Міхал Лесень (Michał Lesień), Павэл Дэлёнґ (Paweł Deląg), Пётр Ґансоўскі ( Piotr Gąsowski)
Пра фільм: Бландзінцы Сыльвіі Кубус (Юлья Петруха) крыху больш за 25. Паводле адукацыі яна ветэрынар. Дынамічная, прыгожая, цёплая і шчырая дзяўчына на першы погляд падаецца крыху наіўнаю і даверліваю, хоць насамрэч Сыльвія рашучая і настойлівая. Яна жыве з перакананнем, што ў людзях больш добрага, чымся дрэннага, а ў жыцці кіруецца простым і ўніверсальным крэда: «Быць не абы-кім, рабіць не абы-што і не абы-дзе». Уцёкшы з Варшавы, Сыльвія знаходзіць у вёсцы Маякі значна больш, як толькі адпачынак ад гарадскога жыцця. Гісторыя пошуку самой сябе – драматычная вось, вакол якой і разгортваюцца падзеі серыялу.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Працягласьць: 13 сэрый па ~45 хв.
Памер: 5.72 GiB
Відэа: AVC, 640x360, 25 fps, 1300kbps
Аўдыё: 48 kHz, AAC, 128 kbps
Спадарства, калі ласка, дапамажыце. 7,6 адсоткаў запампавалася і ўжо некалькі дзён як усё спынілася. А жаданне паглядзець усе фільмы з гэтага цыклу яшчэ засталося.
Шаноўныя, мо хто-небудзь дапаможа дапампаваць. Восемь з паловай адсоткаў і ні з месца. Загадзя ўдзячны.
Дадаліся:
Віцебская вобласьць.Пастаўскі раён.Лынтупы
Гомельская вобласьць.Салігорскі раён.Парычы
Берасьцейская вобласьць.Пінскі раён.Парэчча

Краіна: Чэхія
Рэжысэр: Міраслаў Балайка (Miroslav Balajka)
У ролях: Анэла Поспішылава (Anela Pospíšilová), Барбара Махачава (Barbora Macháčova), Яна Полахава (Jana Poláchová), Якуб Яралімэк (Jakub Jarolímek), Міхаэла Мэрнкава (Michaela Mrnková)
Пра фільм: Малую вясковую школу ўжо самы час зачыняць. Вучні выматалі ўсе нервы настаўніку Смотлаху. А калі ён чарговы раз не вытрымаў, завадатар сёмага класу Міхал падбухторыў астатніх яго абгаварыць. Увесь клас падтрымаў хлусню. Урэшце настаўнік самахоць сышоў са школы, але пасля гэтай сумнеўнай перамогі ў школьнікаў засталося хутчэй пачуццё скрухі...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 6.0 GiB
Працягласьць: 24 сэрыі па ~25 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
+Дом на мысе

Краіна: Польшча
Рэжысэр: Владыслаў Пасікоўскі (Władysław Pasikowski)
Пра фільм: У крымінальным серыяле паказваецца цяжкая і адказная праца паліцыянтаў з аддзелу забойстваў. Часам яны перажываюць працяглыя стрэсы, ім пагражае небяспека пры выкананні прафесійных абавязкаў, дзеля службы яны ахвяруюць сваім прыватным жыццём.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 10.12 GiB
Працягласьць: 25 сэрый па ~50 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Краіна: Польшча
Рэжысэр: Кшыштаф Кесьлёўскі (Krzysztof Kieślowski)
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з нейкай з дзесяці біблейскіх запаведзяў.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 6.20 GiB
Працягласьць: 10 сэрый па ~55 хв.
Відэа : XviD, 720x544, 25.000 fps, 1600 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps
Няма беларускай мовы, толькі польская.
Выправіў, дзякуй. Пампуйце торэнт-файл наноў.

Краіна: ЗША, Вялікая Брытанія, Канада, Венгрыя
Рэжысэр: Іштван Саба (István Szabó)
Ролі выконваюць: Майкл Гэмбан, Анэт Бенінг, Лі Лоўсан, Шон Эванс, Mari Kiss, Джэрэмі Айранс, Рональд Маркам, Тэры Сакс, Катрын Чарльтан, Джульет Стывенсан
Пра фільм: Чароўная акторка Джулья Лэмбэрт – у поўным росквіце сілаў. Але яе паспяховая тэатральная кар’ера і ўдалы шлюб больш не прыносяць ёй задавальнення. Нечакана ў ейным жыцці з’яўляецца Том Фэнэл – малады чалавек, які захапляецца яе талентам. Няздольная супраціўляцца ягонаму націску, Джулья вырашае, што любоўная інтрыга – самы лепшы сродак пазбавіцца хандры, і з запалам аддаецца каханню. Жыццё адразу набывае новыя фарбы, але да той пары, пакуль малады чалавек не спрабуе адсунуць Джулью на другі план. Фільм зняты паводле раману Ўільяма Самэрсэта Мома «Тэатр»
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.03 GiB
Працягласьць: 01:39:41.040
Відэа : XviD, 720x576, 25.000 fps, 1 299 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps
Краіна: Чэхія–Славаччына
Рэжысэр: Аліцэ Нэліс (Alice Nellis)
У ролях: Іва Янжурава (Iva Janžurová), Тэадора Рэмундава (Theodora Remundová), Ігар Барэш (Igor Bareš), Надзя Котршава (Naďa Kotršová)
Пра фільм: Аснова фільму – дзённік аднаго незвычайнага сямейнага падарожжа. Аўдавелая маці, дзве дарослыя дачкі, ажно занадта памяркоўны зяць, тэмпераментная бабуля і малы ўнук – усе разам увапхнуліся ў дзве машыны і выправіліся з чэшскага мястэчка ў Славаччыну, каб выканаць апошнюю перадсмяротную просьбу бацькі. Нудны сямейны абавязак хутка ператвараецца ў вандроўку, якая атрымлівае нечаканае развіццё. Высвятляецца, што ў адной з сясцёр ёсць каханак, але пры гэтым яна не гатовая пакінуць мужа; раскрываюцца замоўчаныя старонкі іхнага дзяцінства і адносінаў з маці. Па дарозе памірае бабуля, а парэшткі бацькі, які меліся пахаваць у ягоным родным мястэчку, развейваецца ветрам з разбітай урны.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.25 GiB
Працягласьць: 01:39:42.504
Відэа : DivX 5, 712x432, 25.000 fps, 1 622 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: ЗША – Вялікая Брытанія
Рэжысэр: Ґурындар Чадга (Gurinder Chadha)
У ролях: Надыра Бабар (Nadira Babbar), Айшўар’я Раі (Aishwarya Rai), Марцін Гэндэрсан (Martin Henderson), Анупам Кхэр (Anupam Kher)
Пра фільм: У горад Амрытсар у Паўночнай Індыі прыязджае з Англіі выпускнік Оксфарду і адвакат Бальрадж Упаль – тут ён спадзяецца знайсці сабе жонку. Разам з ім прыязджаюць ягоная сястра Кіран і ягоны найлепшы сябар – амерыканец Ўільям Дарсі з багатай прадпрымальніцкай сям’і, які маецца набыць у Амрытсары гатэль. На танцах яны знаёмяцца з чатырма сёстрамі з сям’і Бакшы, сярод якіх асабліваю прыгажосцю і розумам вызначаецца Лаліта, аднак скептычнае стаўленне Дарсі да ўсяго індыйскага не дазваляе маладым людзям да пэўнага часу знайсці агульную мову... Дарсі адгаворвае Бальраджа браць шлюб з сястрою Лаліты –Джаяй, і неўзабаве госці вяртаюцца ў Англію. Але ж для сапраўднага кахання нават тысячы кіламетраў – не перашкода...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.07 GiB
Працягласьць: 01:46:49.536
Відэа : AVC, 716x432, 25.000 fps, 1 297 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Фільм з цыклу «Польскія святы»
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Радослаў Піваварскі (Radosław Piwowarski)
У ролях: Данута Шафлярска (Danuta Szaflarska), Войцех Маляйкат (Wojciech Malajkat), Анна Пшыбыльска (Anna Przybylska)
Пра фільм: «Каралева аблокаў» – настальгічны аповед пра няўхільны бег часу, матчыну любасць і каштоўнасці, якія немагчыма купіць. Герояў фільму – самотную сталую жанчыну і маладога мужчыну, які мог бы быць ейным сынам, – злучыў сляпы лёс. Дзякуючы выпадковай сустрэчы, абое яны ўзбагаціліся новым досведам. Яна – у канцы сваёй жыццёвай дарогі перажыла цудоўныя імгненні, спазнала моманты радасці, здзейсніла свае мары; ён – адкрыў новыя каштоўнасці, пераканаўся, што не ўсё ў жыцці мераецца грашыма.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.06 GiB
Працягласьць: 01:15:52.686
Відэа : XviD, 640x480, 29.970 fps, 1 821 Kbps
Аўдыё : 44.1 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps
Зьмяніў на крыху лепшую якасьць

Краіна: Аўстралія
Рэжысэр: Ніл Армфілд (Neil Armfield)
У ролях: Эбі Корніш (Abbie Cornish), Гіт Лэджэр (Heath Ledger), Джэфры Раш (Geoffrey Rush)
Пра фільм: Прыгожай юнай мастачцы Кэндзі і паэту Дэну каханне адкрывае рай; яны забываюцца ў асалодзе. Гераін дае ім тое, чаго яны шукаюць. Калі ў закаханых сканчаюцца грошы і не застаецца чаго аддаць у заклад, Кэндзі пачынае гандляваць сваім целам. Дэн дазваляе, і яны незаўважна пераходзяць мяжу, за якою няма вяртання ў рай. Кэндзі і Дэн бяруць шлюб. Яны не ў стане вырвацца з наркатычнай залежнасці, і паступова жыццё для іх ператвараецца ў пекла. Пасля нервовага зрыву Кэндзі праходзіць курс рэабілітацыі. Дэн усведамляе: для Кэндзі і для яго самога прысуд ужо прагучаў, але яго выкананне адкладзенае на няпэўны час.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.04 GiB
Працягласьць: 01:43:42.571
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Фільм з цыклу «Польскія святы»
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Наталья Карынцка-Ґруз (Natalia Koryncka-Gruz)
У ролях: Ян Фрыч (Jan Frycz), Барташ Ґлаґоўскі (Bartosz Głogowski), Юстына Лёрэнц (Justyna Lorenc), Анна Радван-Ґанцарчык (Anna Radwan-Gancarczyk)
Пра фільм: Пачатак траўня. Парафія рыхтуецца да свята першай камуніі. Пробашч нечакана трапляе ў шпіталь. Новаму ксяндзу, айцу Пятру, які толькі што прыехаў у мястэчка, каб пераняць частку абавязкаў старога пробашча, давядзецца яго замяніць. На ўроках рэлігіі малады святар звяртае ўвагу на дзяўчынку – сумную, замкнутую ў сабе, нават агрэсіўная. Марта, як высвятляецца, – дачка мясцовага багацея. На споведзі ксёндз адчувае, што Марта не гаворыць усяго...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 590 MiB
Працягласьць: 00:57:29.840
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Фільм з цыклу «Польскія святы»
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Міхал Квеціньскі (Michał Kwieciński)
У ролях: Самбар Чарнота (Sambor Czarnota), Павэл Малашыньскі (Paweł Małaszyński), Боґдан Калюс (Bogdan Kalus)
Пра фільм: Дзеянне адбываецца на свята Божага Цела ў невялічкім мястэчку, дзе жывуць дзве сям’і – багатая і бедная. У кожнай расце дачка. Паміж суседзямі відавочная няпрыязь, але іх дочкі – Памэля і Анджэля – сябруюць. З самага ранку ў беднай сям’і ўсё не ладзіцца: паламалася машына, а сукенку дачкі, у якой тая мала ўдзельнічаць у працэсіі, прапалілі прасам. Паралельна ў фільме разгортваецца гарачая багаслоўская дыскусія паміж двума хлапцамі, якія выпадкова знаёмяцца на бензастанцыі ды разам адпраўляюцца ў аўтападарожжа. А жыхары мястэчка рыхтуюцца да свята...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 669 MiB
Працягласьць: 01:05:17.056
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Мо ўсёж фільм з Рэспублікі ПАЎДНЁВАЯ Карэя? Нейкі занадта юрлівы постэр ды ні слова пра сацыялістычнае спаборніцтва ў апісаньні))
Так, прамахнуўся ![]()

Краіна: Чэхія
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.56 GiB
Працягласьць: 13 сэрый па ~8 хв.
Відэа : XviD, 560x336, 25.000 fps, 1 730 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 160 Kbps

Краіна: Польшча
Рэжысэр: Анджэй Малешка (Andrzej Maleszka)
У ролях: Ёлянта Фрашыньска (Jolanta Fraszyńska), Анджэй Зеліньскі (Andrzej Zieliński), Каміля Натканец (Kamila Natkaniec), Пётр Будзоўскі (Piotr Budzowski), Томаш Вроньскі (Tomasz Wroński), Зоф’я Чэрвіньска (Zofia Czerwińska), Лех Латоцкі (Lech Łotocki)
Пра фільм: Моладзевы серыял Польскага тэлебачання прысвечаны гісторыі двух падлеткаў, Тосі і Петрыка, якія збіраюцца са сваймі бацькамі ехаць на вакацыі. Тосіна мама – славутая акторка, а Петрыкаў бацька – тэлеаператар. Бацькі шмат працуюць і прысвячаюць дзецям замала часу. Менавіта таму дзеці з нецярплівасцю чакаюць канікулаў. Аднак раптоўна ў бацькоў на працы пачынаюцца праблемы...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.24 GiB
Працягласьць: 5 сэрый па ~ 25 хв.
Відэа : AVC, 640x400, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Краіна: Польшча
Рэжысэр: Казімеж Тарнас (Kazimierz Tarnas)
Пра фільм: 13-гадовая гераіня, Ірэнка Бароўска, вядзе бестурботнае і радаснае жыццё, лётаючы па ваколіцы са сваім сябрам – сабакам Драбам. Аднак над ціхім бестурботным домам Бароўскіх збіраюцца хмары, маёнтак пакрысе прыходзіць у заняпад. Аднае ночы Ірэна чуе на кухні падазроныя гукі. Адважная дзяўчынка пры дапамозе Драба хапае злодзея. Сям’я, уражаная і подзвігам дзяўчынкі, і яе свавольствам, вырашае наняць настаўніка, які заняўся б адукацыяй і выхаваннем непакорлівага дзіцяці.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.70 GiB
Працягласьць: 6 сэрый па ~30 хв.
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Краіна: Польшча
Рэжысэр: Бажэна і Ян Валенцікі (Bożena i Jan Walencik)
Пра фільм: Фільм уводзіць гледачоў ва ўнікальны свет прыроды Белавежскай пушчы, што раскінулася на абшары сто тысячаў квадратных кіламетраў. Гэта апошні ў Цэнтральна-Усходняй Еўропы бастыён першабытнага, дзікага ляснога гушчару – магутная біялагічная машына, якая тысячагоддзямі выконвае тытанічную работу. Амаль пяць вякоў – ад Ягелонаў аж да пачатку ХХ стагоддзя – пушчу рупліва ахоўвалі ад каланізацыі, высякання і браканьерства. Але з пачаткам мінулага стагоддзя распачалося сапраўднае рабаванне адвечнае нерушы. Сёння ацалелы натуральны дрэвастой – адзінае сведчанне таго, як выглядалі першабытныя нізінныя лясы Еўропы. Неўзабаве натуральны лес немагчыма будзе ўратаваць. Пытанне «што далей?» застаецца без адказу.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.35 GiB
Працягласьць: 4 сэрыі з 5 па ~30 хв.
Відэа : AVC, 640x464, 25.000 fps, 1 500 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Глядзець анлайн: https://www.youtube.com/playlist?list=P … 367FC96DF5

Краіна: Польшча
Пра фільм: Мультсэрыял для дзяцей пра прыгоды сымпатычнага ката Філімона, які пазнае сьвет.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 3.07 GiB
Працягласьць: 33 сэрыі па ~ 9хв.
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Глядзець анлайн: https://www.youtube.com/playlist?list=P … FB2BCF34CD

Краіна: Вялікая Брытанія
Рэжысэр: Браян Ґрант (Brian Grant)
У ролях: Эндру Б’юкан (Andrew Buchan), Шэлі Кон (Shelley Conn), Андрэа Райзбара (Andrea Riseborough), Мэт Сміт (Matt Smith)
Пра фільм: Дэні Фостэр працуе ў канцылярыі дэпутаткі брытанскага парламенту ад партыі лейбарыстаў Джаўэн Портэр, ягоны брат Скот – у фірме, якая займаецца лабіяваннем інтарэсаў вялікага бізнесу ў палітыцы. Абодва належаць да лонданскай «залатой моладзі», якая дзеліць свой час між кабінетнаю працаю, парламенцкімі кулуарамі ды вечаровымі забавамі. Цягам адной з такіх вечарынаў у клубе, Дэні забывае ў прыбіральні важныя дакументы, якія трапляюць у рукі палітычнай апазіцыі... Ці здолее ён вярнуць давер сваёй кіраўніцы?
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 2.71 GiB
8 сэрый па ~47хв.
Відэа: Xvid, 640x352, 25 fps, ~900kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Баравік » Допісы ад chtosci
Працуе на PunBB, падтрымка Баравік.
Currently installed 14 official extensions. Copyright © 2003–2009 PunBB.