397MiB. Для 640х360 - дастаткова

Краіна: Канада

Жанар: псіхалагічны трылер

Рэжысэр: Жан-Клёд Лёр (Jean-Claude Lord)

У ролях: Мэліса Джордж (Melissa George), Раян Скот Ґрын (Ryan Scott Green)

Пра фільм: Два гады таму маньяк-забойца прызнаўся ў сваіх злачынствах журналістцы Кейт Фішэр, але яна яму не паверыла, і ён забіў яшчэ адну ахвяру. Страціўшы мужа і застаўшыся без працы, Кейт спрабуе пачаць жыццё наноў. Але нехта не можа дараваць ёй памылкі. Пакуль не позна, яна мусіць даведацца, хто палюе на яе і ейнага сына...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 397 MiB
Працягласьць: 01:26:00.394
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 512 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

453

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://s8.postimg.org/nsskrqox1/scoop.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Ўудзі Ален (Woody Allen)

У ролях: Ўудзі Ален, Скарлет Ёгансан (Scarlett Johansson), Г’ю Джэкмэн (Hugh Jackman), Іян МакШэйн (Ian McShane)

Пра фільм: Дэтэктыўная камедыя. Маладая студэнтка журналістыкі Сондра Прэнскі прыязджае ў Лондан на лета да сваёй сяброўкі Вівіян і спадзяецца ўзяць інтэрв’ю ў аднаго вядомага рэжысёра. Выпадкова яна трапляе на выступленне фокусніка Сідні Ўотэрмэна, які выклікае яе на сцэну як добраахвотніцу. Цягам сядзення ў магічнай скрыні ёй з’яўляецца дух нядаўна памерлага рэпарцёра Джоў Стромбэла, які паведамляе ёй сенсацыйную навіну: адзін з багатых лонданскіх арыстакратаў, Пітэр Лаймэн, стаіць за шэрагам таямнічых забойстваў жанчын. Сондра спадзяецца стаць славутаю дзякуючы гэтаму выкрыццю і падбухторвае Сідні Ўотэрмэна, каб той дапамог ёй даказаць віну Лаймэна…

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.04 GiB
Працягласьць: 01:35:33.178
Відэа : AVC, 1024x576, 23.976 fps, 2 926 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s27.postimg.org/npablbutf/88063_1.jpg

Краіна: Польшча–Люксембург

Рэжысэр: Франка дэ Пэння (Franco De Peña)

У ролях: Арно Фрыш (Arno Frisch), Рафал Мацьковяк (Rafał Maćkowiak), Мат’ё Кар’ер (Mathieu Carrière), Дамінік Пінон (Dominique Pinon)

Пра фільм: У свеце штогод прадаюць у рабства 2 мільёны асобаў. 200 тысячаў з іх – жанчыны, у тым ліку 15 тысячаў полек, якія апынаюцца ў публічных дамах. Мар’ёля – дзяўчына з малога мястэчка, якая, не маючы ніякіх прыцягальных перспектываў, усё ж марыць аб прыгожым жыцці. Яна прызнаецца бабулі і дзвюм сяброўкам, што едзе на мора са сваім новым хлопцам Артурам, колішнім аднакласнікам, які цяпер жыве ў Нямеччыне. Але замест дому сваіх бацькоў, Артур прывозіць яе ў бардэль. Цяпер яна мае быць прастытуткаю на імя Жастын. Дзяўчына стаіць перад выбарам: калі не падпарадкуецца, зламыснікі заб’юць ейную бабулю.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 489 MiB
Працягласьць: 01:34:17.034
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 591 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s11.postimg.org/s15db8cjn/57900_1.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр:  Ян Кідава-Блоньскі (Jan Kidawa-Błoński)

У ролях: Томаш Кот (Tomasz Kot), Ёлянта Фрашыньска (Jolanta Fraszyńska), Мацей Бальцар (Maciej Balcar)

Пра фільм: Музычная драма. Фільм апавядае гісторыю «польскага Джыма Морысана», вакаліста гурта «Dżem» Рышарда Рыдэля. Яго называлі апошнім гіпі. Харызматычны музыка шукаў згоды са светам, але не знайшоў яе. Змагаўся з нарказалежнасцю і прайграў. «Калі ты яго не ведаў, то не шкадуй, бо ты страціў бы сябра, як я», – спяваў Рысек Рыдэль. Дзясяткі ягоных песень да сёння спяваюць пад гітару ў Польшчы, дзе хлопец з Сілезіі амаль праз 20 гадоў пасля смерці застаецца кумірам.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.29 GiB
Працягласьць: 01:37:17.064
Відэа : XviD, 720x400, 25.000 fps, 1 759 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

http://s28.postimg.org/cujtqiba5/black_dahlia_ver4.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Браян дэ Палма (Brian De Palma)

У ролях: Джош Гартнэт (Josh Hartnett), Эран Экгарт (Aaron Eckhart), Скарлет Ёгансан (Scarlett Johansson), Гілары Сўэнк (Hilary Swank), Мія Кэршнэр (Mia Kirshner)

Пра фільм: Лос-анджэлескі паліцыянт і былы баксёр Дўайт Блэйкерт знаёміцца са сваім калегам Лі Блэнчардам ды ягонаю дзяўчынаю Кей. Лі прапаноўвае Дўайту сустрэцца на рынгу ў дабрачынным баі, што дазволіць абодвум зарабіць грошай на стаўках. Пасля бою, які Дўайт, паводле дамовы, прайграў, яго пераводзяць у аддзел расследавання забойстваў, і ён робіцца напарнікам, а неўзабаве і блізкім сябрам Лі. Падчас палявання на аднаго з рэцыдывістаў яны трапляюць у перастрэлку, у якой Лі ратуе Блэйкерту жыццё. Тым часам на суседняй вуліцы знаходзяць знявечаны труп дзяўчыны, якая ўвойдзе ў гісторыю пад імем Чорная Вяргіня. Лі настойвае на тым, каб яны з Дўайтам узяліся за гэтую справу...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 2.64 GiB
Працягласьць: 02:00:55.282
Відэа : AVC, 1280x544, 23.976 fps, 2 995 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s10.postimg.org/cbma0uwzd/1250694305_air_rage1.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Эд Рэйманд (Ed Reymond)

У ролях: Айс-Ты (Ice-T), Кім Оўджа (Kim Oja), Сірыл О’Райлі (Cyril O’Reilly)

Пра фільм: За ваенныя злачынствы трыбунал прысуджае палкоўніка марской пяхоты ЗША Джона Сайкса да пажыццёвага зняволення. Аднак з дапамогаю былых падначаленых яму ўдаецца ўцячы ды захапіць самалёт, у якім ляціць генерал Прэскат – былы старшыня трыбуналу і новы сустаршыня камітэту барацьбы з тэрарызмам. Пасля таго, як усіх пасажыраў загналі ў грузавы адсек, адзіную надзею на ўратаванне самалёта ўвасабляе маладая сцюардэса Келі, якой тэрарысты выпадкова не заўважылі. Узброеным да зубоў прафесійным жаўнерам супрацьстаіць далікатная дзяўчына з «смяротнаю зброяй» – імбрыкам для кавы...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.33 GiB
Працягласьць: 01:35:50.040
Відэа : DivX 5, 688x496, 25.000 fps, 1 837 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

http://s10.postimg.org/dgvhy32k9/a_love_song_for_bobby_long1.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Шэйні Ґейбэл (Shainee Gabel)

У ролях: Джон Траволта (John Travolta), Скарлет Ёгансан (Scarlett Johansson), Дэбара Кара Анґер (Deborah Kara Unger).

Пра фільм: 17-гадовая Пэрслін, якая з маленства жыла з бабуляю ў Флорыдзе, атрымлівае звестку: у Новым Арлеане раптоўна памерла ейная маці – спявачка Ларэйн Ўіл. Спазніўшыся на пахаванне, дзяўчына высвятляе, што маці пакінула ёй у спадчыну свой дом, дзе цяпер жывуць двое матчыных сяброў – былы выкладчык англійскай літаратуры Бобі Лонґ і малады пісьменнік Лоўсан Пайнз, якія вядуць досыць бязладнае жыццё, заліваючы свой смутак алкаголем. Не здолеўшы пазбавіцца мімавольных суседзяў Пэрслін застаецца жыць з імі. Гэтак пачынаецца доўгая і кранальная гісторыя ўзаемаспазнання, збліжэння і перавыхавання...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.76 GiB
Працягласьць: 01:59:52.032
Відэа : AVC, 1024x552, 24.000 fps, 1 968 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

459

(3 адказаў, апублікавана ў Навіны ў сеціве)

А гэта неяк датычыцца перакладу з http://mounik.org/w/Windows ?

460

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Берасьцейская вобласьць.Бярозаўскі раён.Спорава.mp4
Берасьцейская вобласьць.Пінскі раён.Сташаны.mp4
Віцебская вобласьць.Аршанскі раён.Арэхаўск.mp4
Віцебская вобласьць.Браслаўскі раён.Ахрэмаўцы.mp4
Віцебская вобласьць.Мёрскі раён.Новы Пагост.mp4
Віцебская вобласьць.Мёрскі раён.Язна.mp4
Гомельская вобласьць.Мазырскі раён.Скрыгалаў.mp4

461

(0 адказаў, апублікавана ў Кнігі)

Ад нашых сябраў з http://slounik.org

Беларуская энцыклапедыя як універсальны сістэматызаваны даведнік змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў, назапашаных чалавецтвам, пра найважнейшыя падзеі гісторыі і сучаснага грамадска-палітычнага жыцця, пра выдатных дзеячаў усіх часоў і народаў. У той жа час пэўная перавага аддаецца навукова аргументаванаму асвятленню падзей, з’яў, фактаў, звязаных з Беларуссю, з яе выдатнымі дзеячамі ва ўсіх галінах палітычнага, эканамічнага, навуковага і культурнага жыцця. БелЭн — гэта ўсё пра Беларусь і ўвесь свет па-беларуску, гэта першая нацыянальная энцыклапедыя суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь, у стварэнні якой прымалі ўдзел вядомыя вучоныя, літаратары, мастацтвазнаўцы і іншыя айчынныя, а ў шэрагу выпадкаў і замежныя спецыялісты розных галін ведаў. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі, схемамі. Энцыклапедыя выдадзеная ў 18 тамах (19 кнігах, прыкладна па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў кніга). У ёй змешчана каля 80 тысяч тэрмінаў.

Вялікі дзякуй усім тым, хто спрычыніўся да размяшчэння энцыклапедыі он-лайн!!!

462

(2 адказаў, апублікавана ў Спасылкі ў Сеціве)

Спампаваць аддтуль - амаль немагчыма.
А хто гэта выкладаў ?

463

(6 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаліся 9 і 11 сэрыі. Увесь сэрыял цалкам.

464

(6 адказаў, апублікавана ў Размовы на вольныя тэмы)

https://baravik.org/post/5952/#p5952

465

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

PavelDAS напісаў:

А записи с ошибками. Сохранились ли какие-нибудь логи, где ошибки?

Не, але ідэя такая - там дзе '_' напрыканцы назвы - там ёсьць памылкі. Калі будзе лепшы запіс - заменім, але пакуль гэта самы лепшы варыянт што я маю.

А зыходнікі адкуль ? Яно на дыску выходзіла ?

Дарэчы, нагадваю ўсім што ў мяне ёсьць вялікая калекцыя аўдыё спектакляў і казак, якую ніхто не разабраў.
І ў мяне часу на гэта дакладна ня будзе. wink

467

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

Дзякуй вялікі што пачалі выстаўляць.

468

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

chtosci напісаў:

Хто возьмецца ?
У зіпе ёсьць трохі апісаньняў

Нешта нябачна нікога хто возьмецца. Шкада.

Дадалося шмат сэрый

Дадалася другая сэрыя

471

(19 адказаў, апублікавана ў Навіны трэкера)

Вітаю, спадарства !

У мяне тут набралася больш за 40 відэа Беларусьфільмаўскіх цікавых і спектакляў, але няма часу каб гэта ўсё аформіць.
Хто возьмецца ?
У зіпе ёсьць трохі апісаньняў

472

(2 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

АПІСАНЬНЕ ПРАДСТАЎЛЕНЫХ ФІЛЬМАЎ:

І. ЮР'Я

Здымкі экрана Паказаць

http://i65.fastpic.ru/big/2014/0715/c9/7e951e482e661112fdcdcc903214d5c9.jpg
Краіна: Беларусь
Год: 2007
Жанар: дакумэнтальны, фільм-нарыс
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць:  00:13:16

Апісаньне: Па сваёй зьмястоўнай накіраванасьці фільм належыць да жанру фільма-нарыса, у цэнтры якога - старажытнае земляробскае сьвята беларускага народа - Юр'еў дзень (Юр'я, Юрай, Ягор'я, Ярыла). Фільм здымаўся ў Любаньскім р-не Менскай вобласьці. Героі стужкі - жыхары вёсак Закальнае, Обчын, Пласток, Таль, Ямінск.

ІІ. КАМЕННЫЯ ДЗЕВАЧКІ

Здымкі экрана Паказаць

http://zala.by/sites/default/files/imagecache/film_poster_prev/films/kamennie_devochki.jpg
Краіна: Беларусь
Жанар: дакумэнтальны
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць: 00:13:40
Рэжысер: Ірына Волах

Апісаньне: Відэастужка прысьвечана ўнікальнаму абраду глыбокай пашаны «каменным дзяўчынкам». У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі захаваўся ўнікальны абрад, зьвязаны з шанаваньнем мясцовых сьвятынь – старажытных каменных крыжоў антрапаморфнай формы, якія мясцовыя жыхары любоўна завуць «дзевачкамі» ці «Камень», «Сьвяты камень» ці «Ева». Абрад зьвязаны са старажытным культам шанаваньня камянёў, верай чалавека ў тое, што камяні (каменныя крыжы) калісьці былі людзьмі, але былі праклятыя і ў выніку скамянелі. Культ «каменных дзевачак» на беларускім Усходнім Палесьсі ўнікальны. Ён невядомы ў навуковых колах і шырокаму гледачу.
Відэастужка дакумэнтуе ўнікальны абрад, фіксуе аўтэнтычнасьць разгортвальнага на вачах гледача рытуалу.

ІІІ. КОЛА ЧАСУ

Здымкі экрана Паказаць

http://i65.fastpic.ru/big/2014/0715/89/9ed29c5f5b975ccfb8a8a14ba32a1a89.jpg
Краіна: Беларусь
Год: 2012
Жанар: дакумэнтальны
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць: 00:53:50

Апісаньне: Палесьсе. Адзін год з жыцьця беларускай вёскі. Абрады, сьпевы, рамёствы, промыслы.

ІV. КОЛІШ

Здымкі экрана Паказаць

http://i65.fastpic.ru/big/2014/0715/25/f3175d1422a06dc7c96eefca65b22e25.jpg
Краіна: Беларусь
Год: 2008
Жанар: дакумэнтальны
Вытворчасьць: "Беларусьфільм"
Працягласьць: 00:28:04
Рэжысер: Кацярына Махава

Апісаньне: Фільм прысьвечаны народнай песьне, галоўныя героі - жыхары Палесься.

V. УЗОРЫ ЛЁСУ

Здымкі экрана Паказаць
http://zala.by/sites/default/files/imagecache/film_poster_prev/films/yzory_lesy.jpg
Краіна: Беларусь
Год: 2012
Жанар: дакумэнтальны
Вытворчасьць: "Белвідэацэнтар"
Працягласьць: 00:13:31
Рэжысер: Валерыя Скварцова

Апісаньне: Фільм апавядае пра ўнікальныя народныя касьцюмы.

473

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Тут будуць сабраныя ўсе фільмы пра вядомых асобаў Беларусі

Памер: 29.99ГіБ

Выправіў

http://img716.{imageshack}.us/img716/3302/zeeb.jpg
Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ежы Штур (Jerzy Stuhr)

У ролях: Ежы Штур (Jerzy Stuhr) і Анна Дымна (Anna Dymna)

Пра фільм: У сям’і Савіцкіх выпадкова з’явіўся вярблюд. На жаль, гэта не падабаецца жыхарам невялікага гораду, і яны задумваюць пазбыцца жывёліны. Усе навокал ствараюць Савіцкім перашкоды: перад іхным домам ладзяцца пікеты, чыноўнікі патрабуюць выплаты адмысловых падаткаў. Ці вытрымае сям’я ціск грамадства?
Фільм атрымаў адмысловую ўзнагароду на міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах (Чэхія, 2000), яго адзначылі за музыку на 25-м фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Ґдыні (2000).

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 721 MiB
Працягласьць: 01:10:20.556
Відэа : AVC, 640x480, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps