http://oi61.tinypic.com/5ycjk2.jpg

Краіна: Вялікая Брытанія

Рэжысэр: Олівэр Паркер (Oliver Parker)

У ролях: Кейт Блэнчэт (Cate Blanchett), Джэрэмі Нортам (Jeremy Northam), Міні Драйвэр (Minnie Driver), Рупэрт Эвэрэт (Rupert Everett), Джульян Мор (Julianne Moore).

Пра фільм: Робэрт Чылтэрн – папулярны палітык, заможны чалавек і шчаслівы муж. Але ягоная сям’я і кар’ера апынаюцца пад пагрозаю, калі ў Лондан прыязджае спадарыня Чыўлі. Яна мае доказы, што ў мінулым Чылтэрн здзейсніў ганебны ўчынак. Ён звяртаецца па дапамогу да свайго сябра лорда Горынґа. Той спрабуе ўратаваць сябра – і падзеі прыводзяць да нечаканай развязкі...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 566 MiB
Працягласьць: 01:37:38.600
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 676 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi59.tinypic.com/1e3z8h.jpg

Краіна: ЗША

Рэжысэр: Ўудзі Ален (Woody Allen)

У ролях: Ўудзі Ален (Woody Allen), Трэйсі Улмэн (Tracey Ullman), Майкл Рапапорт (Michael Rapaport), Г’ю Ґрант (Hugh Grant)

Пра фільм: Былы крымінальнік, а цяпер пасудамыйнік Рэй Ўінклер падбухторвае сяброў на смелы ды «геніяльны» план: адкрыць побач з банкам піцэрыю, выкапаць тунэль, дабрацца да банкаўскага сейфа і знесці адтуль усе наяўныя грошы. Загваздка ў адным: на арэнду піцэрыі трэба 18 тысяч долараў, а сам Рэй не мае грошай, каб увайсці ў долю з сябрамі. Ён спрабуе ўгаварыць сваю жонку Фрэнчы (былую стрыптызёрку, а цяпер манікюрніцу), каб тая адшкадавала на гэтую афёру ўсе свае ашчаджэнні. Урэшце Фрэнчы згаджаецца: пакуль Рэй з сябрамі капаюць у склепе тунэль, яна адкрывае наверсе пякарню, да якой з першага дня пачынаюць выстройвацца чэргі на ўвесь квартал...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.17 GiB
Працягласьць: 01:34:08.784
Відэа : XviD, 704x400, 24.000 fps, 1 630 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

428

(3 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Патрык Вэга (Patryk Vega)

Пра фільм: Палітычна-прыгодніцкі серыял. Галоўныя героі – працаўнікі Аддзелу забойстваў. Падзеі разгортваюцца на вуліцах сучаснай Варшавы. Усе сюжэты мелі месца ў сапраўднасці. Паказваючы будні паліцыі, аўтары серыялу асноўную ўвагу надаюць звычайнаму жыццю паліцыянтаў, якія зусім не нагадваюць суперменаў з серыялаў. Часта яны плацяць высокую цану за згоду ахвяраваць прыватным жыццём дзеля сваёй працы.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 6.29 GiB
Працягласьць: 31 сэрыя па ~45хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 714 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://oi61.tinypic.com/2uxzcbq.jpg

Краіна: Вялікая Брытанія–ЗША

Рэжысэр: Робэрт Олтмэн (Robert Altman)

У ролях: Майкл Ґэмбан (Michael Gambon), Крыстын Скот-Томас (Kristin Scott Thomas), Гэлен Мірэн (Helen Mirren), Клаіў Оўэн (Clive Owen), Келі Макдоналд (Kelly Macdonald), Мэґі Сміт (Maggie Smith), Раян Філіп (Ryan Phillippe), Эмілі Ўотсан (Emily Watson).

Пра фільм: Брытанія, 1932 год. У маёнтак сэра Ўільяма МакКордла з’язджаюцца ягоныя сябры ды сваякі-арыстакраты з усяго наваколля, каб узяць удзел у традыцыйным паляванні на фазанаў. Гасцей суправаджаюць іхныя слугі, якія ўліваюцца ў шматлікі хатні персанал маёнтку. Ад сваіх тутэйшых калег яны паступова даведваюцца пра цёмную мінуўшчыну сваіх гаспадароў і пра тое, што стасункі між тымі, перадусім фінансавыя, не настолькі бясхмарныя, як здаецца. Аднак ці не ў кожнага з слуг таксама ёсць свая таямніца, якую яны хаваюць за каменнымі тварамі ды ветлымі ўсмешкамі. У паветры лунае прадчуванне злачынства, за якім можа стаяць фактычна любы з прысутных...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.75 GiB
Працягласьць: 02:17:26.689
Відэа : AVC, 1024x432, 23.976 fps, 1 691 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

430

(0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)

http://oi59.tinypic.com/2rz3via.jpg

Краіна: Нямеччына

Рэжысэр: Філіп Штэльцль (Philipp Stölzl)

У ролях: Александэр Фэлінґ (Alexander Fehling), Мір’ям Штайн (Miriam Stein), Морыц Бляйбтрой (Moritz Bleibtreu), Фолькер Брух (Volker Bruch), Бурґгарт Кляўснэр (Burghart Klaußner), Гэнры Гюбхэн (Henry Hübchen), Ганс-Міхаэль Рэбэрґ (Hans-Michael Rehberg).

Пра фільм: 1772 год. Суровы бацька Ґётэ адпраўляе недалужнага сына-паэта на юрыдычную практыку ў Вэцляр, каб той урэшце набыў прыстойную прафесію. Аднак у Вэцляры Ёгана Ґётэ сустракае шалёнае каханне, і ён піша «Пакуты маладога Вэртэра» – твор, які ў адзін момант прыносіць 23-гадоваму юрысту вядомасць ува ўсёй Еўропе і выклікае сярод моладзі хвалю самагубстваў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 1.10 GiB
Працягласьць: 01:40:10.752
Відэа : XviD, 720x304, 25.000 fps, 1 426 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, MPEG-1 Audio layer 3, 128 Kbps

431

(1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://i58.tinypic.com/2ywuv7s.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ян Ламніцкі (Jan Łomnicki)

У ролях: Ёлянта Жулкоўска (Jolanta Żółkowska), Томаш Барковы (Tomasz Borkowy), Ян Энглерт (Jan Englert), Вацлаў Кавальскі (Wacław Kowalski), Галіна Равіцка (Halina Rowicka)

Пра фільм: «Дом» – гэта своеасаблівая хроніка зменаў у Польшчы з 1945 да 1980-га. Паваенны супраціў, усталяванне «народнай» улады, пратэсты рабочых – усё гэта паказваецца праз лёсы, няздзейсненыя чаканні, а таксама дасягненні жыхароў аднаго дому на варшаўскай вуліцы Злотай. Асаблівая вартасць серыялу – максімальная рэалістычнасць, хаця першыя серыі былі знятыя яшчэ ў 1980-я гады.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 23.4 GiB
Працягласьць: 25 сэрый на ~1:20
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 511 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s30.postimg.org/o30b99j1t/karieranikodemadyzmy2.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Ян Ламніцкі (Jan Łomnicki)

У ролях: Роман Вільгэльмі (Roman Wilhelmi), Ґражына Баршчэўска (Grażyna Barszczewska), Ізабэля Траянoўска (Izabela Trojanowska), Браніслаў Паўлік (Bronisław Pawlik)

Пра фільм: Варшава 1920-ых гадоў. У пошуках лепшае долі ў сталіцу прыязджае беспрацоўны Нікодэм Дызма. Дзякуючы шчасліваму выпадку ён трапляе ў колы эліты і даходзіць да найвышэйшых дзяржаўных пасадаў.
Тэлесерыял знялі паводле аднайменнага раману Тадэўша Далэнґі-Мастовіча, напісанага ў 1932 г.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 5.63 GiB
Працягласьць: 7 сэрый па ~50хв.
Відэа : AVC, 1280x714, 25.000 fps, 1 764 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Дадалася 24 сэрыя.

434

(1 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

Дадаўся другі сэзон.

435

(2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://s1.postimg.org/ysy916sr3/0126719.jpg

Краіна: Польшча


У ролях: Робэрт Ганэра (Robert Gonera), Эдыта Альшуўка (Edyta Olszówka), Ян Вечаркоўскі (Jan Wieczorkowski), Мар’ян Дзендзюль (Marian Dziędziul), Томаш Кароляк (Tomasz Karolak)

Пра фільм: Крымінальны серыял, у якім паказваецца барацьба ідэаліста – патолагаанатама Пятра Скатніцкага – з карумпаваным асяроддзем аднаго з найбуйнейшых польскіх гарадоў. У гэтай барацьбе «ўладары гораду» ідуць на ўсё, каб прабраць «перашкоду».

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 3.52 GiB
Працягласьць: 13 сэрый па ~45хв.
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 109 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

436

(0 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)

http://s10.postimg.org/9mf4fmhc9/26876_2.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Філіп Баён (Filip Bajon)

У ролях: Ян Навіцкі (Jan Nowicki), Мар’я Ґладкоўска (Maria Gładkowska), Рольф Гопэ (Rolf Hoppe), Ольґерд Лукашэвіч (Olgierd Łukaszewicz), Ян Энґлерт (Jan Englert), Баґуслаў Лінда (Bogusław Linda)

Пра фільм: Гісторыя, палітыка, сямейныя скандалы, выдатная праца актораў і тонкая рэжысура: фільм «Белая візітоўка» – кінааповед пра жыццё магнацкага роду фон Тойсаў (калектыўным прататыпам стаў род князёў фон Плесаў), у якім прапаноўваецца нестэрэатыпны вобраз польска-нямецкага памежжа. Лёсы герояў, якія абіраюць зусім розныя жыццёвыя шляхі, а часам нават розныя нацыянальнасці, адлюстроўваюць неймаверна складаныя ўзаеміны польскай і нямецкай стыхіяў на памежжы.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)


Памер: 2.38 GiB
Працягласьць: 6 сэрый па ~50хв.
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 041 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s23.postimg.org/4a8712b9n/2333_2.jpg

Краіна: Канада

Жанар: трылер

Рэжысэр: Трыстан Дзюбўа (Tristan Dubois)

У ролях: Рэйчэл Лі Кук (Rachael Leigh Cook), Ґрэям Эбі (Graham Abbey), Пола Джын Гіксан (Paula Jean Hixson), Ніл Нэп’ер (Neil Napier), Джонатан Гіґінз (Jonathan Higgins), Тэмі Ґіліс (Tammy Gillis), Стыў Бэлфард (Steve Belford) ды інш. рэж. Трыстан Дзюбўа (Tristan Dubois)

Пра фільм: Таленавітая маладая авіяінжынерка Амэнда Кольер даведваецца, што ейнае вынаходства скраў і спрабуе запатэнтаваць калега – Брэндан Кэвана. Дзяўчына пастанаўляе адстойваць свае правы. Неспадзявана Брэндана знаходзяць мёртвым, і Амэнда робіцца галоўнаю падазраванаю. А неўзабаве яна мусіць змагацца не толькі за аўтарства ўласнага вынаходства, але і за сваё жыццё, бо нехта хоча, каб яна замоўкла назаўжды...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 345 MiB
Працягласьць: 01:25:42.354
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 428 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

БТ-шныя фільмы пра гарады - гаўно поўнае. Атрымалася як заўсёды.
Здымаць фільм пра Зэльву, і не ўзгадаць Ларысу Геніюш - гэта трэба моцна старацца. Іншыя сэрыі таксама не пра што.

439

(5 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Hartny_Ciska.Biez_epitafii.mp4
Tank_Maksim.Piasniar_z_Naracanskaha_kraju.mp4
Hrahouski_Siarhiej.Vosienskaja_elehija.mp4
Dunin-Marcinkievic_Vincent.Ramantyk_z_Lucynki.mp4
Bahdanovic_Maksim.Pieraadolennie.mp4
Drazdovic_Jazep.Letucienni.mp4
Rubincyk_Valeryj.Adstupnik.mp4
Dudarau_Alaksiej.Sionnia.mp4

440

(17 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:

Фантомы і рэаліі
Чарэя Оскара Мілаша
Чарэйскае княства князёў Сапегаў
Ключ Літвы
Сьвятыя крыніцы

http://s8.postimg.org/6ofv2t6ed/dead_lines_1.jpg
Краіна: Канада

Жанар: дэтэктыў

Рэжысэр: Люі Бэлянжэ (Louis Bélanger)

У ролях: Джэры Раян (Jeri Ryan), Энтані Лэмк (Anthony Lemke)

Пра фільм: Дызайнер адзення Соўфі Файн рыхтуецца да доўгачаканага паказу сваёй калекцыі ды адкрыцця першай уласнай крамы. Нечакана сярод грузу, прызначанага яе фірме, знаходзяць труп адной з працаўніц. Закручваецца клубок жахлівых падзеяў, і Соўфі разумее: калі яна хоча ўратаваць не толькі кар’еру, але і жыццё дачкі, трэба дзеяць хутка...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 428 MiB
Працягласьць: 01:25:42.434
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 563 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s1.postimg.org/6snev5u3z/boisko_a.jpg
Краіна: Польшча

Жанар: трагікамедыя

Рэжысэр: Кася Адамік (Kasia Adamik)

У ролях: Марцін Дараціньскі (Marcin Dorociński), Эрык Любас (Eryk Lubos), Бартломей Топа (Bartłomiej Topa), Дзмітрый Персін (Дмитрий Персин), Кшыштаф Кершноўскі (Krzysztof Kiersznowski), Дар’юш Точэк (Dariusz Toczek), Мацей Новак (Maciej Nowak), Рафал Фудалей (Rafał Fudalej), Марэк Каліта (Marek Kalita), Яцэк Панедзялэк (Jacek Poniedziałek), Пётр Яґельскі (Piotr Jagielski)

Пра фільм: У 1990-ыя Яцэк Мруз быў таленавітым маладым футбалістам, але ягоная кар’ера нечакана скончылася. Ён пачаў працаваць настаўнікам фізкультуры, аднак гэтая праца была яму не да душы. Пасля чарговай сваркі з жонкаю Яцэк апынаецца на вуліцы. Неўзабаве ён пазнаёміцца з бесхацінцамі на варшаўскім Цэнтральным вакзале. Разам яны пастанаўляюць стварыць сваю футбольную каманду і паехаць на чэмпіянат свету па футболе сярод бяздомнікаў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 739 MiB
Працягласьць: 01:58:46.954
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 736 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s10.postimg.org/p8lretl7d/1275699601_1275690286_ba72380283e9.jpg

Краіна: Канада

Рэжысэр: Жан-Клёд Лёр (Jean-Claude Lord)

У ролях: Рэбэка Мэйдэр (Rebecca Mader), Кэмэран Бэнкрафт (Cameron Bancroft), Клёд’я Фэры (Claudia Ferri), Бэнз Антуан (Benz Antoine), Марк Камача (Mark Camacho)

Пра фільм: Маладая мастацтвазнаўца Мэдысан Бэрн спрабуе дапамагчы Джэку Сінґеру, багатаму апекуну ейнага музею, раскрыць таямніцу старажытнага пярсцёнка, які, магчыма, належаў ягонай сям’і, перш як знікнуць падчас Другой сусветнай вайны. Чым бліжэй яна падбіраецца да разгадкі, тым больш небяспечным робіцца расследаванне.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 420 MiB
Працягласьць: 01:25:39.634
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 552 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s16.postimg.org/urevuqv0l/image.jpg
Краіна: ЗША

Жанар: постмадэрная драма

Рэжысэр: Чарлі Кофмэн (Charlie Kaufman)

У ролях: Філіп Сімур Гофмэн (Phillip Seymour Hoffman)

Пра фільм: Тэатральны рэжысёр Кейдэн Катар пакутліва шукае сэнс у існаванні, творчасці, стасунках з жанчынамі. Ён ператварае сваё жыццё ў п’есу, а п’есу – у жыццё.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 380 MiB
Працягласьць: 01:58:28.874
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 315 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

445

(252 адказаў, апублікавана ў Дакументалістыка)

Дадаліся:
Менская вобласьць.Крупскі раён.Бобр
Менская вобласьць.Мядзельскі раён.Канстанцінава
Віцебская вобласьць.Шумілінскі раён.Обаль
Гарадзенская вобласьць.Лідзкі раён.Дакудава
Гарадзенская вобласьць.Карэліцкі раён.Дольная Рута
Берасьцейская вобласьць.Ляхавіцкі раён.Нача

http://s29.postimg.org/7qsvn32s7/image.jpg
Краіна: Канада

Рэжысэр: Філіп Ганнён (Philippe Gagnon)

У ролях: Трыша Гэлфэр (Tricia Helfer), Джонатан Скарф (Jonathan Scarfe), Крыс Гоўлдэн-Рыд (Kris Holden-Ried), Джэймз Ґэландэрз (James Gallanders), Джэйк МакЛаўд (Jake McLeod), Конрад Пла (Conrad Pla)

Пра фільм: Макс Карвэр скраў з філадэльфійскага банку амаль 20 мільёнаў долараў. Перад тым, як яго схапіла паліцыя, ён паспеў схаваць скрадзеныя грошы. Праз пэўны час ягоная сястра Джулья атрымлівае ад Макса паштоўку, якая робіцца першаю падказкаю, як знайсці грошы. Пра гэта даведваюцца Максавы саўдзельнікі і выкрадаюць пляменніка Джульі, патрабуючы, каб яна знайшла грошы і аддала ім. Разам з братавы сябрам, Куртам, Джулья пачынае пошук...

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 345 MiB
Працягласьць: 01:25:20.394
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 432 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s11.postimg.org/yze2ux01v/hunting_and_gathering_ensemble_cest_tout_0.jpg

Краіна: Францыя

Жанар: драма

Рэжысэр: Клёд Бэры (Claude Berri)

У ролях: Адрэ Тату (Audrey Tautou), Ґіём Канэ (Guillaume Canet), Лёран Стакер (Laurent Stocker), Франсуаз Бэртэн (Francoise Bertin)

Пра фільм: Маладая дзяўчына Камій знаёміцца са сваім суседам Філібэрам і па нейкім часе перасяляецца ў ягоную кватэру, дзе знаходзіць фізічную і маральную цеплыню. У той жа кватэры жыве і Філібэраў сябар, Франк, адносіны з якім напачатку не ладзяцца. Але паступова тры самотныя асобы, якім не пашанцавала ані з сям’ёю, ані з характарам, збліжаюцца, запаўняючы пустэчу адно аднога. Але якім коштам далася ім гэтая блізкасць і гармонія ды як далёка завядзе пражыванне разам?..

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 422 MiB
Працягласьць: 01:32:39.794
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 502 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s28.postimg.org/usfxzm025/149535.jpg

Краіна: Польшча

Жанар: крымінальная драма

Рэжысэр: Лешэк Васевіч (Leszek Wosiewicz)

У ролях: Робэрт Олех (Robert Olech), Мар’я Пакульніс (Maria Pakulnis), Яцэк Разэнэк (Jacek Rozenek), Дамініка Маркушэўска (Dominika Markuszewska)

Пра фільм: Амбітныя маладыя людзі з правінцыі, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, здзяйсняюць цяжкое злачынства. Сюжэт фільму распавядае польскі рок-музыка Казік Сташэўскі. Ён спявае пра людзей на раздарожжы, якія шукаюць выйсця са складанай сітуацыі.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 561 MiB
Працягласьць: 01:52:03.712
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 566 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

http://s18.postimg.org/l7qhsyxop/i065131.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Владыслаў Пасікоўскі (Władysław Pasikowski)

У ролях: Марэк Кондрат (Marek Kondrat), Багуслаў Лінда (Bogusław Linda), Оляф Любашэнка (Olaf Lubaszenko)

Пра фільм: Польскі інжынер-будаўнік, сын былога аса польскай выведкі Маера, трапляе ў палон у Іраку. На сваю рызыку бацька выпраўляецца яму на дапамогу. Былыя калегі са службы імкнуцца выкарыстаць яго як прынаду для іракскіх сілаў бяспекі і гэткім чынам адцягнуць іхную ўвагу ад асноўнай місіі польскай выведкі – эвакуацыі амерыканскіх рэзідэнтаў перад пачаткам баявых дзеянняў.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер: 491 MiB
Працягласьць: 01:28:28.594
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 641 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

397MiB. Для 640х360 - дастаткова