Дадалася 19 сэрыя
401 2014-08-28 07:14:14
Працяг: Пацукі / Krysáci / 2005 / SatRip (3 адказаў, апублікавана ў Мультфільмы)
402 2014-08-28 07:12:07
Працяг: Сонечная дзіда / Słoneczna włócznia / 2000 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Так, першай сэрыі пакуль нажаль няма.
403 2014-08-28 07:11:43
Тэма: Сонечная дзіда / Słoneczna włócznia / 2000 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: Польшча–Нямеччына
Рэжысэр: Ежы Лукашэвіч (Jerzy Łukaszewicz)
У ролях: Мацей Лагадзіньскі (Maciej Łagodziński), Марта Бароўска (Marta Borowska), Малгажата Глухоўска (Małgorzata Głuchowska), Г’удрун Окрас (Gudrun Okras), Ежы Гудэйка (Jerzy Gudejko), Мат’яс Зальбаўм (Matthias Zahlbaum), Мат’яс Мац (Matthias Matz)
Пра фільм: У цэнтры серыялу – 12-гадовы Макс. Ягоны тата, навуковец-фізік Матэўш Г’рэй, бярэ ўдзел ў Андах, у археалагічнай экспедыцыі, якая шукае слядоў старых цывілізацыяў.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 2.7 GiB
Працягласьць: 13 сэрый па ~25 хв.
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 060 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
404 2014-08-28 07:10:45
Тэма: Альманья. Вітаем у Нямеччыне! / Almanya – Willkommen in Deutschland / 2011 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Нямеччына
Рэжысэр: Ясэмін Шамдэрэлі (Yasemin Şamdereli)
У ролях: Вэдат Эрынджын (Vedat Erincin), Фахры Аґюн Ярдым (Fahri Оgün Yardım), Лілай Хусэр (Lilay Huser), Дэмэт Ґюль (Demet Gül), Айкут Каяджык (Aykut Kayacık), Айджан Вардар (Aycan Vardar), Эрджан Карачайлы (Ercan Karaçaylı), Каан Айдагду (Kaan Aydoğdu), Алія Артуч (Aliya Artuç), Шыір Элаглу (Şiir Eloğlu), Пэтра Шміт-Шалер (Petra Schmidt-Schaller), Дэніс Маскіта (Denis Moschitto), Айлін Тэцэль (Aylin Tezel), Рафаэль Кусурыс (Rafael Koussouris)
Пра фільм: 10 верасня 1964 года Нямеччына адчыніла дзверы сотням тысячаў працоўных імігрантаў. Праз 45 гадоў сям’я Хюсэіна, які прыехаў сюды з Турцыі, значна павялічылася, у кожнага з сямейнікаў сваё жыццё і свае праблемы. Атрымаўшы пад старасць нямецкае грамадзянства, Хюсэін з жонкаю, дзецьмі ды ўнукамі выпраўляецца ў падарожжа ў Турцыю, каб нагадаць маладзейшым пра іхныя карані.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 676 MiB
Працягласьць: 01:37:04.234
Відэа : AVC, 712x422, 25.000 fps, 840 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
405 2014-08-21 11:06:21
Тэма: Горад з мора / Miasto z morza / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Анджэй Каткоўскі (Andrzej Kotkowski)
У ролях: Малґажата Фарэмняк (Małgorzata Foremniak), Юлья Петруха (Julia Pietrucha), Якуб Стшэлецкі (Jakub Strzelecki), Павэл Дамаґала (Paweł Domagała)
Пра фільм: Пасля аднаўлення дзяржаўнасці Польшча атрымала невялікі адрэзак Балтыйскага ўзбярэжжа. Каб паўнавартасна ўвайсці ў кола балтыйскіх краінаў, у 1923 г. урад маладой дзяржавы пачынае будаваць тут вялікі порт – Ґдыню. На грандыёзную будоўлю прыязджаюць двое сяброў, адзін з якіх знаходзіць блізкую ягонаму сэрцу душу. Гэта аповед пра сяброўства і каханне, працу, пра вялікія надзеі ды паразы.
4-серыйны фільм зняты паводле раману Станіславы Флешаровай-Мускат «Так трымаць».
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.80 GiB
Працягласьць: 4 сэрыі па ~45 хв.
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, ~1472 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
406 2014-08-21 10:47:44
Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка... (21 адказаў, апублікавана ў Пытанні датычныя торэнт-сецівы, кліентаў і інш.)
Амаль месяц ужо шукае пiры (0.0%). На 4-ох фiльмах.
Зараз павінна ўсё лепш працаваць. Ад сёньня калі што дрэнна пампуецца - пішыце тут. Хуткасьць на большасьць раздач не павінна быць меншая за 50кб/с. Звычайна нават большая. Калі не пачынаецца запампоўка больш за дзень - таксама кажыце.
407 2014-08-21 10:44:37
Працяг: Гук асобна (4 адказаў, апублікавана ў Пытанні па форуме і трэкеры)
Сябры, а не лепш было б дадаць да торэнтаў з фiльмамi беларускую агучку, каб магчыма было б спампаваць гук паасобку? Навошта цягнуць вялiзарныя файлы, калi патрэбны толькi саўндтрэк?
Не, бо той гук трэба зь нейкім відэа глядзець. А відэа ў розных месцах вельмі рознае бывае. Таму накласьці гук на нейкае відэа - яшчэ тая праца.
408 2014-06-30 11:10:32
Тэма: Усё, што люблю / Wszystko co kocham / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Яцэк Борцух (Jacek Borcuch)
У ролях: Матэўш Касьцюкевіч (Mateusz Kościukiewicz), Ольґа Фрыч (Olga Frycz), Якуб Ґершал (Jakub Gierszał), Анджэй Хыра (Andrzej Chyra), Анна Радван (Anna Radwan), Катажына Гэрман (Katarzyna Herman), Матэўш Банасюк (Mateusz Banasiuk), Іґар Аблоза (Igor Obłoza) ды інш
Пра фільм: Польскае прымор’е падчас ваеннага стану. Сын афіцэра марскога флоту Янэк разам са сваім братам Сташэкам і двума хлопцамі арганізоўваюць панк-гурт. Яны аддаюць усе сілы рэпетыцыям, каб трапіць на рок-фестываль у Кашаліне. Між Янэкам і Басяю, дзяўчынаю з ягонае школы, успыхвае каханне. Аднак няпроста сыну афіцэра сустракацца з дачкою дысідэнта. Ваенны стан выяўляе абсурднасць сітуацыі, пры якой грамадзяне той самай краіны вымушаныя варожа ставіцца адзін да аднаго. Асабліва востра гэта адчувае моладзь. Кульмінацыяй сюжэту становіцца канцэрт панк-гурта Янэка на школьным балі.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 790 MiB
Працягласьць: 01:30:59.434
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 080 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
409 2014-06-30 11:09:58
Тэма: Скрадзеныя вочы / Откраднати очи / 2005 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Балгарыя–Турцыя
Рэжысэр: Радаслаў Спасаў (Радослав Спасов)
У ролях: Валеры Ёрданаў, Вэсэла Казакава, Нэджат Ішлер, Іцхак Фінцы
Пра фільм: Гісторыя немагчымага кахання паміж турчанкаю-мусульманкаю Айтэн і балгарскім хлопцам Іванам – наіўным і рамантычным вайскоўцам, які не на сваю волю трапляе ў вір гэтак званага «адраджэння» балгарскіх туркаў – прымусовай асіміляцыі мусульманскага насельніцтва, змены імёнаў і знішчэння гістарычнай памяці. Менавіта Іван апынаецца за стырном бронетранспарцёра, пад коламі якога гіне дачка Айтэн. Праз гэтае здарэнне абодва трапляюць у псіхіятрычную лякарню, дзе і сустракаюцца другі раз. Іван перакананы, што лёс прывёў іх адно да аднаго, і пастанаўляе пасяліцца ў роднай вёсцы Айтэн ды заслужыць ейнае каханне.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 526 MiB
Працягласьць: 01:45:50.234
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 561 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
410 2014-06-30 11:09:32
Тэма: Стрэмкі / Drzazgi / 2008 / SatRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Мацей Пепшыца (Maciej Pieprzyca)
Пра фільм: Трое маладых людзей жывуць упарадкаваным, прадказальным жыццём. Бартэк канчае навучанне, Марта плануе вяселле, а Робэрт трызніць суботнім матчам улюбёнае каманды. І вось з кожным з іх здараецца штосьці, што прымушае паставіць пад сумнеў іхнае бачанне сябе і сваёй будучыні...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 760 MiB
Працягласьць: 01:45:51.114
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 869 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
411 2014-06-30 11:08:57
Працяг: На чорных лядах / 1994 / VHSRip (40 адказаў, апублікавана ў Фільмы студыі Беларусфільм)
Показывали в таком качестве, звук нормальный:
Ці ёсьць запіс ?
412 2014-06-30 11:07:25
Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка... (21 адказаў, апублікавана ў Пытанні датычныя торэнт-сецівы, кліентаў і інш.)
Надзеi, вiдаць, няма...
Надзеі на тое што нехта напіша падрабязны адказ на "У мяне непрацуе ?". Не, няма
Пішыце падрабязьней якія праблемы.
413 2014-06-27 14:18:34
Тэма: Сярод белага дня / Taken in broad daylight / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Канада
Рэжысэр: Ґэры Ейтс (Gary Yates)
У ролях: Сэра Кэнінґ (Sara Canning), Джэймз Ван Дэр Бік (James Van Der Beek), ЛэВар Бэртан (LeVar Burton), Даяна Райс (Diana Reis), Браян Эдўард Роўч (Brian Edward Roach), Сэра Констыбл (Sarah Constible)
Пра фільм: Выпускніцу звычайнай амерыканскай школы Эн Слуці чакаюць у адзін дзень ажно тры сюрпрызы. Спачатку вяртаецца са службы ў войску ейны старэйшы брат Том, потым з універсітэту прыходзіць пацверджанне, што яе прынялі на навучанне, і, урэшце, яна выпраўляецца ў далёкае падарожжа з хлопцам, які збіраецца прапанаваць ёй руку і сэрца... Праўда, хлопец ёй не вядомы, падарожжа адбываецца пад руляю пісталета, а замест паштовак Эн пакідае на месцах прыпынкаў паведамленні для FBI. Фільм зняты паводле рэальнага здарэння.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 626 MiB
Працягласьць: 01:22:28.474
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 927 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
414 2014-06-27 14:17:42
Тэма: Рэквіем / Requiem / 2006 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Нямеччына
Рэжысэр: Ганс-Крыст’ян Шмід (Hans-Christian Schmid)
У ролях: Сандра Гюлер (Sandra Hüller), Бурґгарт Кляўснэр (Burghart Klaußner), Імаґен Коґе (Imogen Kogge), Ана Блёмаер (Anna Blomeier), Нікаляс Райнке (Nicholas Reinke), Енс Гарцэр (Jens Harzer), Вальтэр Шмідынґер (Walter Schmidinger), Фрыдэрыке Адальф (Friederike Adolph)
Пра фільм: Лекары «метадам выключэння» дыягназуюць эпілепсію ў дзяўчыны, рэлігійныя бацькі якой спрабуюць абараніць дачку, ізалюючы яе ад жыцця. Лячэнне не дае вынікаў, і ўрэшце мясцовы святар атрымлівае ад кіраўніцтва дазвол на абрад экзарцызму. Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 911 MiB
Працягласьць: 01:28:24.192
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 307 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
415 2014-06-27 14:17:09
Тэма: Не здавайся / No surrender / 2011 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Канада
Рэжысэр: Трыстан Дзюбуа (Tristan Dubois)
У ролях: Міна Сувары (Mena Suvari), Стэфані Бодэр (Stephanie Bauder), Сэрдж Гуд (Serge Houde)
Пра фільм: Амілья распачала блог, які падтрымлівае жанчын, што сутыкнуліся з гвалтам у сям’і. Блог прынёс ёй славу, грошы – і пагрозу жыццю. Хто хоча яе забіць? Ейны новы мужчына? Датэрмінова вызвалены экс-муж? Апантаны фан ці...?
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 593 MiB
Працягласьць: 01:25:35.034
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 834 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
416 2014-06-27 14:14:59
Працяг: Напаказ / Exposed / 2011 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Vielmi kiepskaja jakaść, nažal
Як паказвалі.
417 2014-06-13 15:21:27
Тэма: Напаказ / Exposed / 2011 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Канада
Рэжысэр: Філіп Ганнён (Philippe Gagnon)
Пра фільм: Маладую настаўніцу Эмілі Бэнэт адхіляюць ад заняткаў пасля таго, як хтосьці распаўсюдзіў у школе змантаваныя здымкі, на якіх яна выяўленая аголенаю. Неўзабаве Эмілі высвятляе, што гэты інцыдэнт звязаны з выкраданнем іншай жанчыны і што яна – наступная мішэнь выкрадальніка.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 578 MiB
Працягласьць: 01:25:30.432
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 811 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
418 2014-06-13 15:20:02
Тэма: Пракляцце нефрытавага скарпіёна / The Curse of the Jade Scorpion / 2001 / BDRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: ЗША
Рэжысэр: Уўдзі Ален (Woody Allen)
У ролях: Уўдзі Ален (Woody Allen), Гэлен Гант (Helen Hunt), Дэн Эйкройд (Dan Aykroyd), Шарліз Тэран (Charlize Theron).
Пра фільм: Стары бабыль і бабздыр Сі Дабл’ю Брыгс ужо двацццаць гадоў працуе ў страхавой кампаніі «Норт-Коўст»: расследуе падазроныя выпадкі крадзяжоў і адказвае за бяспеку. Калі на працу з мэтай рацыяналізацыі дзейнасці кампаніі наймаюць маладую, перспектыўную і рашучую Бэці Эн Фіцджэралд, ён спрабуе знайсці да яе падыход, каб захаваць свае ранейшыя прывілеі «ветэрана». Аднак Бэці Эн не трывае Брыгса за ягоную языкатасць, пагарду да жанчын і легкадумнае стаўленне да сваіх абавязкаў, а таму збіраецца неўзабаве скараціць яго і скасаваць ягоны аддзел. Калегі забаўляюцца, назіраючы за іхнай варажнечай. Аднойчы яны запрашаюць іх абаіх на святкаванне ў рэстаран, дзе выступае фокуснік Волтан Полгар. Яму ўдаецца загіпнатызаваць Брыгса і Фіцджэралд і прымусіць іх прызнацца адно аднаму ў каханні. У той жа вечар хтосьці крадзе каштоўнасці з маёнтку кліента кампаніі лорда Кенсінгтана, і расследаванне справы даручаюць Брыгсу...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
419 2014-06-13 14:59:26
Працяг: Блуклівае вока / Wandering eye / 2011 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Так, выбачайце, дадаў.
420 2014-06-12 14:53:26
Тэма: Блуклівае вока / Wandering eye / 2011 / SatRip (2 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Канада
Рэжысэр: Франсуа Дамп’ер (François Dompierre)
У ролях: Амэнда Рыґеці (Amanda Righetti), Крыста Брыджэз (Krista Bridges), Эндру Шэйвэр (Andrew Shaver).
Пра фільм: Маладая жанчына Мэрэн Эбат засталася без працы ды сядзіць дома, між тым як ейны муж Конар, хірург, праз мноства працоўных абавязкаў звяртае на жонку ўсё менш увагі. Да Мэрэн пачынае заляцацца ейны даўні прыхільнік Ґрэям, але яна не гатовая адказаць яму ўзаемнасцю. Тым не менш, даведаўшыся з медыяў пра існаванне сайту знаёмстваў «Блуклівае вока», Мэрэн спрабуе сустрэцца з мужчынам, які апынуўся ў падобным становішчы ды таксама пакутуе ад самоты. Неўзабаве пасля кароткага спаткання ў гатэлі, якое ўсё ж не прыводзіць да інтымнай блізкасці, Мэрэн даведваецца, што новага знаёмага знайшлі забітым у ягоным нумары...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 665 MiB
Працягласьць: 01:25:32.834
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 952 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
421 2014-06-12 14:52:51
Тэма: 2 бубачкі / 2 bobule / 2009 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Чэхія
Рэжысэр: Влад Ланнэ (Vlad Lanné)
У ролях: Крыштаф Гадэк (Kryštof Hádek), Лукаш Ланґмаер (Lukáš Langmajer), Тэрэза Воржышкава (Tereza Voříšková)
Пра фільм: Вольны працяг камедыі «Бубачкі», у якім мы зноў назіраем прыгоды сяброў Іркі ды Гонзы. Ірка закруціў раман з дзяўчынаю, але ейны бацька – буйны мафіёзі – мае іншае ўяўленне пра жыццёвыя перспектывы сваёй дачкі ды пастанаўляе забіць нягеглага кавалера. Ірка ўцякае да сябра ў Маравію, але схавацца ад раз’юшанага цесця не так проста.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 685 MiB
Працягласьць: 01:31:17.074
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 915 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
422 2014-06-12 14:52:16
Тэма: Бубачкі / Bobule / 2008 / SatRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Чэхія
Рэжысэр: Томаш Баржына (Tomáš Bařina)
У ролях: Крыштаф Гадэк (Kryštof Hádek), Лукаш Ланґмаер (Lukáš Langmajer), Лубамір Ліпскі (Lubomír Lipský), Тэрэза Воржышкава (Tereza Voříšková).
Пра фільм: Летняя камедыя заводзіць гледача ў мараўскую вёску, дзе з’явіліся два сябры: Гонза – тыповы гарадскі франт ды Ірка – дробны ашуканец, не надта адораны інтэлектам, але затое таленавіты лавелас. Гэты дар сябры выкарыстоўваюць у сваіх мэтах, зарабляючы продажам чужых кватэраў. Але прыезд у Маравію, дзе жыве Гонзаў дзядуля, змяняе іхныя погляды на свет і ўцягвае ў сапраўднае жыццё...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 793 MiB
Працягласьць: 01:29:02.514
Відэа : AVC, 720x576, 25.000 fps, 1 111 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
423 2014-06-11 12:34:04
Тэма: Провады / Okuribito / 2008 / BDRip (1 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Японія
Рэжысэр: Ёдзіро Такіта (Yojiro Takita)
У ролях: Масасіро Мо’токі (Masashiro Motoki), Р’ёко Хіросуэ (Ryoko Hirosue), Кіміко Ё (Kimiko Yo)
Пра фільм: Малады музыка Дайго Кобаясі набывае дарагую віяланчэль і ўладкоўваецца на працу ў адзін з прыватных такійскіх аркестраў. Калі пасля аднаго з выступаў менеджар абвяшчае, што аркестр распушчаны, Кобаясі застаецца без працы ды дзеля эканоміі пастанаўляе перабрацца разам з жонкаю ў роднае мястэчка. Маці, што памерла некалькі гадоў таму, пакінула яму ў спадчыну дом. Маладая сям’я асвойваецца на новым месцы, і неўзабаве Кобаясі натрапляе ў газеце на абвестку: турыстычнаму агенцтву трэба працаўнік, практыка неабавязковая. Калі Кобаясі з’яўляецца ў офісе агенцтва, то нечакана пераконваецца, што фірма зарганізоўвае провады нябожчыкаў у апошні шлях...
У 2009 годзе стужка атрымала «Оскар» як найлепшы замежны фільм.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.28 GiB
Працягласьць: 02:11:02.055
Відэа : AVC, 1280x688, 23.976 fps, 1 267 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
424 2014-06-11 12:33:13
Тэма: Лютэр / Luther / 2003 / BDRip (0 адказаў, апублікавана ў Фільмы на роднай мове)
Краіна: Нямеччына–ЗША
Рэжысэр: Эрык Тыл (Eric Till)
У ролях: Джоўзэф Файнз (Joseph Fiennes), Элфрэд Маліна (Alfred Molina), Джонатан Фэрт (Jonathan Firth), Пітэр Усцінаў (Peter Ustinov), Клэр Кокс (Claire Cox), Рычард Гарві (Richard Harvey), Бруно Ґанц (Bruno Ganz), Увэ Оксэнкнэхт (Uwe Ochsenknecht), Бэньямін Задлер (Benjamin Sadler).
Пра фільм: Задаўшыся пытаннем, наколькі служэнне Богу «айцоў» Касцёлу адпавядае Божаму слову, просты манах Марцін Лютэр пачынае бачыць святло праўды. Ён прыбівае на браму бажніцы ў Вітэнбэрзе свае «95 тэзісаў» і рашуча выступае супраць продажу індульгенцыяў, што прыносіць Рыму вялікі прыбытак. Бунтоўнага манаха абвяшчаюць ерэтыком, Папа прызначае ўзнагароду за ягоную галаву. Пакуль Лютэр у выгнанні перакладае на мову народу Новы Запавет, ягоныя прыхільнікі ўсчынаюць супраць Касцёлу сапраўдную вайну...
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 1.54 GiB
Працягласьць: 02:03:23.304
Відэа : AVC, 1280x720, 24.000 fps, 1 650 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
425 2014-06-10 15:44:38
Працяг: Час гонару / Czas honoru / 2008 / SatRip (10 адказаў, апублікавана ў Сэрыялы)
Дадаліся 5 і 6 сэзоны