Усім: выбачайце, але бесперапынна падтрымліваць раздачу не магу, бо раздаю з ноўтбука, які са мной падарожнічае. Раздаю максімум часу, як здольны. Набярыцеся трываньня, пакуль нехта са сталым каналам не скачае поўную копію.

dzidzitop напісаў:

ziankovich, пераклаў вашае апісаньне на беларускую. Што за "мова: іншая, пераклад: арыгінал" - патлумачце, калі ласка

Гэта азначае, што апісаньне я скапіраваў з украінскага трэкеру, куды выклаў торрэнт пачаткова. У іх у сьпісе моваў беларуская ня значылася. Давялося абраць "іншую".

Жанар: ваенны, драма, гістарычны
Краіна: Беларусь
Рэжысэр: Валер Панамароў
У ралях: Аляксандар Лабуш, Генадзь Гарбук, Аляксандар Аржылоўскі, Аляксандар Цімошнік, Аляксандар Беспалы, Уладзімер Куляшоў, Віктар Гогалеў, Максім Мінаеў, Уладзімір Шэлестаў, Расьціслаў Шмыроў, Пётр Юрчанкоў, Уладзімер Січкар
Сюжэт / апісаньне фільму:
Фільм паводле апавяданьняў Васіля Быкава "На чорных лядах" і "Перад канцом".

Атрад слуцкіх паўстанцаў патрапляе ў аблогу чырвоных. Туляючыся па лесе, яны даведваюцца, што чырвоныя забіваюць сем'і ўзятых у палон паўстанцаў, а трупы забітых у баі возяць па вёсках дзеля апазнаньня. Сваякоў таксама вывозяць... Паўстанцам нельга трапляцца ні жывымі, ні мёртвымі. Пасьля нарады камандзір прымае неадназначнае рашэньне.

Уласная ацэнка: 10 з 10
Працягласьць: 01:06:54
Якасьць відэа: VHSRip
Відэа: кодек: DivX 5.x, памер кадра: 720x540, бітрэйт: 1300 Кб/с
Аўдыё: мова: беларуская, переклад: (арыгінал), аўдыёкодэк: MP3, бітрэйт аўдыё: 128 Кб/с

Здымкі экрана Паказаць
http://img703.{imageshack}.us/img703/7391/lamakaacg.jpg

Глядзець онлайн "На Чорных Лядах":

Глядзець на YouTube Паказаць