http://rahis.generation.by/img/ssytak/cover.jpg

«Мы шмат ужо сьпявалі...» і нарэшце запісалі! Альбом, пра які мы марылі яшчэ ў студэнцкія часы, нарэшце гатовы. Намаганьняў і часу, якія былі ўкладзеныя ў яго стварэньне, камусьці магло б хапіць і на два з паловай альбомы.

Наш першы альбом мы выпускаем толькі і менавіта зараз, бо ўсе гукі, гармоніі і мэлёдыі, якія нараджаюцца ў нашых галовах, складана было рэалізаваць у запісе раней — спатрэбілася шмат часу, каб тэхнічна дарасьці да гатоўнасьці запісаць альбом. Аднак і не адкладаем прэзэнтацыю на восень — няхай песьні слухаюцца ўжо ўлетку.

Альбом атрымаўся слаёны, у яго трапілі як старыя песьні, якія мы пісалі, калі былі студэнтамі, у эру пэйджэраў, у першыя гады пасьля ўнівэру на здымных кватэрах, так і новыя. Большасьць песень — як гуркі ў слоіку марынаваліся і чакалі, пакуль іх пададуць да стала. Але ўвесь гэты час пісаліся і новыя песьні. Частку зь іх мы запісалі ў «Сшытак», іншыя чакаюць другога і трэцяга альбому. Так што ў беларускім музычным андэграўндзе мы надоўга:)

Трэкі:
01. Горад N
02. Кухня
03. Пароль у лета
04. Позна
05. Пад цёплай коўдрай
06. Празь Сеціва
07. Стронцый
08. Анёлка
09. FM
10. Файлікі
11. Чароўныя ноты
+ схаваны трэк Хлопец