Тэма: Мікалай Матукоўскі / Мудрамер / MP3 / 256 kbps
Жанар: радыёспектакль
Год запісу: 1989
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 01:59:55
Бітрэйт: 256 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz
Памер: 220 MiB
Радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле аднайменнай п'есы Мікалая Матукоўскага.
Сатырычная камедыя беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага «Мудрамер» расказвае пра таленавітага вынаходніка Мікалая Мурашку, які вынайшоў прыбор для вымярэння ступені чалавечага інтэлекту. Спрадвечна прыбор носіць назву «дурамер». Аднак міністр узгадненняў Вяршыла лічыць, што яна не зусім прыдатная, і нават крыўдная. Хто ж стане мераць сваю дурасць! Прыбор атрымлівае новую назву — «мудрамер». І новае заданне – мераць ступень мудрасці кожнага чалавека.
Праз паказ рознапланавых герояў узнікае сатырычнае бачанне такіх праблем у грамадстве, як бюракратыя, лянота, беспрынцыповасць, падхалімства, абыякавасць і хапужніцтва. Магчыма, «мудрамер» дапаможа людзям стаць лепш?
Спектакль быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў 1988 г.
Апошні раз адрэдагавана ANRI (2019-01-06 02:28:00)