Тэма: Як рабіць відэа
Апошнім часам да нас далучыліся новыя людзі, і гэта вельмі добра. Таму трохі напішу як рабіць відэа лепш. Можа каму будзе карысна.
Звычайныя пытаньні чалавека што зьбіраецца апрацаваць відэа - як гэта зрабіць больш правільна. Паспрабую напісаць што на сёньняшні дзень (кастрычнік 2017) будзе найлепшым.
Відэа робіцца з запісу з талеркі, тады бярэцца відэа і аўдыё з запісу, альбо бярэцца толькі гук і накладаецца на ўжо зробленае відэа.
Канвэртаваньні - толькі патрэбныя. Кожнае канвэртаваньне відэа і гука(акрамя flac), нават калі падабраныя параметры для максымальнай якасьці, робіць якасьць горшай. Няшмат, але. Таму чым менш разоў вы канвэртуеце відэа і гук, тым лепш. Звычайны варыянт для канвэртаваньня відэа і аўдыё са спадарожніка - за адзін раз, калі адначасова выдаляюцца чорныя палі, абразаецца час напачатку і напрыканцы, і канвэртуецца ў канчатковы фармат. Дрэнны варыянт - асобнае канвэртаваньне для кожнага з гэтых крокаў. Калі канвэртуецца гук пад нейкае гатовае відэа: ваш рэдактар можа не працаваць з кодэкам h264, напрыклад. Тады відэа канвэртуецца ў mpeg, накладаецца гук буз зьмены відэа, і гук запісваецца ў flac(каб негубляць якасьць). Потым бярэм зыходнае відэа, і накладаем гук за адзін праход канвэртэра. У гэтым выпадку відэа можна нават запісаць як ёсьць, без канвэртаваньня.
Сучасныя кодэкі. З аднаго боку, кодэкі павінны быць найбольш распаўсюджаныя. Зь іншага - сучасныя, каб захаваць максымальную якасьць ў найменшым памеры. На сёньня ўжо няма сэнсу выкарыстоўваць DivX кодэк у кантэйнеры avi, бо гэта вельмі стары фармат. Самы правільны варыянт - H265 кодэк у кантэйнеры mp4. Яго разумеюць амаль усе. Ну, альбо H264+mp4 калі няма выбару. mkv ведаюць ня ўсе, і mp4 яго добра замяняе. Гэта дазваляе значна скараціць памер пры той самай якасьці. Умоўна, замест 1 гігабайт відэа avi можна захаваць видэа такой самай якасьці прыкладна ў 500 мегабайт H264, ці 300 мегабайт відэа H265. Часта відэа захаванае ў mkv, і яго можна сканвэртаваць у mp4 без аніякага перакадаваньня. І, дарэчы, не забывайцеся выстаўляць правільны aspect ratio(setdar у ffmpeg).
Такім чынам, па магчымасьці рабіць H265+mp4.
Памер. Можна зрабіць відэа працягласьцю 1.5 гадзіны якасьцю 384x288, яно будзе займаць прыкладна 100 мегабайтаў, і будзе спампоўвацца вельмі хутка. Адзіная праблема - брыдка глядзець. На сёньня ўсё больш і больш карыстальнікаў маюць оптыку з шалёнай хуткасьцю. Інтэрнэт даволі хуткі нават у вёсках па ADSL, ці па мабільнаму безліміту. Вы робіце відэа ня толькі на сёньня. Яго будуць глядзець і праз некалькі гадоў, калі інтэрнэт будзе яшчэ хутчэйшы. Таму рабіце максымальную якасьць, ня надта гледзячы на памер. Безумоўна, рыпы па 40 гігоў - нават сёньня яшчэ завялікія. Але нейкі 720p(1280x720) будзе займаць некалькі гігабайтаў, што цалкам прымальна. Гэта значна лепш чымся мець нейкае відэа 512x380. Розьніца паміж тым што відэа спампуецца за гадзіну ці за 3 гадзіны - неістотная, а розьніца якасьці - вялікая.
Відэа ўжо ніхто ня піша на CD/DVD, таму падганяць памер файлаў пад нейкі фізічны носьбіт няма патрэбы. Значна лепш выкарыстоўваць парамэтар “якасьць”: глядзіце CRF на https://trac.ffmpeg.org/wiki/Encode/H.265
Такім чынам, па магчымасьці рабіць відэа 720p як H265+mp4, ці хаця б H264+mp4.
Калі вы бачыце, што ёсць відэа H264 занадта вялікае, і вам перашкаджае толькі памер каб выставіць яго, лепш пераканвертуйце відэа ў H265, чымся браць нейкі AVI горшай якасці.
Софт. Каб падагнаць гук пад відэа можна карыстацца сваім улюблёным рэдактарам - гэта неістотна. А вось для канвэртаваньня відэа і аўдыё у выніковы файл найлепшая праграма - FFmpeg. Яна дае добрую якасьць, прадказальны вынік, ведае шмат кодэкаў. Раю ўзяць апошнюю стабільную вэрсію static з http://ffmpeg.zeranoe.com/builds/
Калі ёсць тэхнічныя пытаньні па апрацоўцы відэа - зьвяртайцеся.