Тэма: У агні народжаная / Белдзяржкіно / 1929 / WEBRip
Вытворчасьць: Белдзяржкіно
Год: 1929
Жанар: чорна-белы, нямы.
Рэжысэр: Уладзімер Корш
Фільм агучвае гурт Re1ikt
Апісаньне: Гэта стужка — унікальная магчымасьць паглядзець вачамі савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919—1920 гадоў у беларускай гісторыі, калі вялося змаганьне за незалежнасьць краіны. Сярод дзеючых асобаў — генэрал Булак-Балаховіч, «апошні нашчадак беларускіх князей» Сапега, а таксама чальцы ўраду БНР, сярод якіх можна пазнаць, напрыклад, Вацлава Ластоўскага. Гэта быў першы (і апошні) выпадак, калі ў савецкім кіно згадалі пра Беларускую Незалежную Рэспубліку. Натуральна, што вобразы «ворагаў пралетарскага ладу» пададзены ў сатырычнай форме. Напрыклад, прафэсары, інтэлігенты БНР увесь час красамоўнічаюць, а Булак-Балахович прамаўляе перад сялянамі нібы з-паднябесься — на высокай трыбуне з прыступкамі.
Дадатковая інфармацыя: у артыкуле Андрэя Мікалаева "На змагарах трымаецца нацыя"
"...у 1929 годзе на "Белдзяржкіно", была знята кінастужка "У агні народжаная", дзе ўпершыню быў паказаны реэальны вобраз Булак-Балаховіча. Які потым, як ні дзіўна, перайшоў на савецкага героя анекдотаў Чапаева."
КІНАКЛЯСЫКА АЖЫЛА! ІНТЭРНЭТ-ПРЭЗЭНТАЦЫЯ ПРАЕКТУ «ТУЗІН.НЕМАЎЛЯ»
Працягласьць: 00:44:21
Памер: 328 mb
Відэа: AVC; 546x480 (1.138); 903 Kbps; 25 fps; 0,138 bpp
Аўдыё: AAC LC; 125 Kbps; CBR; 2 ch