Спампаваць: magnet link
Краіна: Беларусь
Вытворчасьць: тэлеканал "Белсат"
Год: 2015
Аўтар сцэнара і рэжысэр: Вячэслаў Ракіцкі
Мова: беларуская
Апісаньне: Цыкл фільмаў Вячаслава Ракіцкага распавядзе пра змаганьне за незалежную і дэмакратычную Беларусь у 1980-2000-х, у якасьці «сьведкаў» – актыўныя ўдзельнікі гэтага змаганьня. Трыццаць недалёкіх ад нас гадоў гісторыкі ўжо трактуюць як найноўшае адраджэньне. Яно поўніцца як шматлікімі перамогамі, гэтак і ня меншымі паразамі, зь якіх варта рабіць высновы. Сёньня ўжо час фіксаваць гэтую гісторыю, якая ўсё больш і больш аддаляецца ад нас.
Першыя 17 сэрый прысьвечаныя 1980-м гадам. Мы раскажам пра беларускае нацыяналістычнае і антысавецкае падпольле («На паддашку» і «Група Незалежнасьць»), пра нефармальныя моладзевыя аб’яднаньні («Майстроўня», «Талака», «Тутэйшыя»), пра першыя публічныя пратэсты (супраць руйнаваньня будынку Менскага гарадскога тэатру, затапленьня Падзьвіньня, праклядкі праз гістарычны цэнтар Менску лініі метро), пра адкрыцьцё Курапатаў і першыя адзначэньні Дзядоў… Менавіта так, крок за крокам паўставаў нацыянальны рух за незалежнасьць. Сьведчыць будуць актыўныя ўдзельнікі тых падзеяў Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Уладзімер Арлоў, Аляксей Марачкін, Мікола Купава, Пётра Садоўскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Харэўскі, Алесь Бяляцкі, Генік Лойка, Алена Анісім, Зміцер Колас і іншыя беларускія патрыёты.
Сьпіс сэрыяў
Паказаць1.Як адбывалася першая нацыянальная публічная акцыя
2
«Майстроўня» спалучала спеўна-фальклёрную дзейнасьць з культурна-асьветніцкай і палітычнай; адраджэньне беларускай народнай культуры разглядала як аптымальную форму выхаваньня нацыянальнай сьвядомасьці.
3
Дысыдэнцкія зборкі і падпольныя праекты творчай інтэлігенцыі – «На паддашку», у майстэрні на вуліцы Дзімітрава ў Менску.
4
Гісторыя стварэньня самай вялікай і ўплывовай дэмакратычнай моладзевай арганізацыі савецкай эпохі.
5
У сярэдзіне 1980-х гадоў паўстаў моладзевы рух «За адраджэньне беларускай культуры».
Акцыі нацыянальна-арыентаванай моладзі былі на слыху і моцна непакоілі камуністычны рэжым.
6
У 1987 годзе група неабыякавых маладых людзей ехалі ў беларускую Друю. Ехалі, каб пратэставаць супраць Даўгаўпілскай ГЭС, якая мусіла затапіць вялікую колькасьць вёсак і хутараў ды парушыць экалагічны балянс у рэгіёне. Маладзёнаў чакала ўзмоцненая міліцыя.
7.
У 1980-ыя гады помнік прароку беларускага адраджэньня, песьняру беларускай нацыі Янку Купалу, што ў самым цэнтры Менску, стаў асабліва прыцягальным для адраджэнцаў найноўшага часу.
Пазьней тут вельмі часта выступала беларуская апазыцыя. Каля помніку прамаўлялі Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк ды іншыя. І менавіта тут міліцыя вельмі часта разганяла мітынгі. Але пачалося ўсё напачатку васьмідзясятых гадоў. У сакавіку 1983-га ля помніку моладзь гукала вясну, а першая лістапада 1987 года маладыя літаратары-нонканфармісты зладзілі адзначэньне традыцыйна народнага абраду Дзяды. І прыдалі гэтаму абраду палітычную форму мітынга-рэквіем.
8
1988 год стаў пераломным на шляху барацьбы з камунізмам да незалежнасьці і дэмакратыі. Палітычная адліга ў СССР пад назовам «Перастройка» выслабаніла пратэстны незалежніцкі дух у нацыянальных Рэспубліках. У цэнтры Менску на плошчы Свабоды 20 сакавіка 1988 году адбыўся першы за савецкую гісторыю апазыцыйны мітынг арганізаваны аб’яднаньнем «Талака». Людзі пратэставалі супраць пракладкі станцыі метро «Няміга», якая разбурала архітэктурныя помнікі. Мітынг адбыўся пад знакам абароны нацыянальных і рэлігійных каштоўнасцяў. Узгадвае мастацтвазнаўца, талаковец і сведка тых падзеяў — Сяргей Харэўскі.
9
У менскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены ці Чырвоным касцёле ў камуністычную пару месціўся дом кіно. Тут паказвалі фільмы якія не ішлі на шырокіх экранах. Часта гэта былі фільмы сумнеўнага і далёкага ад хрысьціянскіх ідэяў зместу. Тут жа ладзілі банкеты беларускія кінематаграфісты і ў кіназале адбываліся іхныя з’езды. А драматычныя падзеі, якія разгортваліся ў гэтае залі 19 кастрычніка 1988 году, вызначылі цэлы шэраг падзеяў найноўшае Беларусі. Альбо нават усю гэтую гісторыю.
10
Тым непагодным восеньскім ранкам 30-га кастрычніка 1988 году цягнікі менскага метро да канцавой станцыі Усход не даходзілі. Сотні людзей пешшу ішлі на ўсходнія могілкі, каб на Дзяды памянуць памерлых. А на падыходзе іх чакалі тысячныя сілы міліцыі і ўнутраных войск. Людзей хапалі і кідалі ў варанкі, труцілі газам. Адзначэньне Дзядоў вылілася ў адкрытую акцыю пратэсту супраць камуністычнага гвалту, жорстка з выкарыстаньнем слезацечнага газу, разагнаную міліцыяй.
Сьведчыць пра тыя падзеі адзін з заяўнікаў той легендарнай гістарычнай акцыі, тады старшыня таварыства маладых літаратараў тутэйшыя, сёньня знаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Мы сустракаемся зь ім акурат на тым месцы, дзе ён быў затрыманы міліцыяй, зьбіты – гэта на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Каліноўскага.
Працягласьць: сэрыі па ~10 хв.
Відэа: AVC, 720x576 16:9, 25.000 fps, 1 817 Kbps
Аўдыё: 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Памер: 7.09 GiB
Прычэпкі допісуSviedki.torrent 38.72 кБ, 34 спампоўванняў з 2017-07-10
Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.