1

Тэма: Аповеды выходнага дня / Opowieści weekendowe / 1996-2000 / SatRip

Спампаваць: magnet link

http://img5.{imageshack}.us/img5/9579/el3a.jpg

Краіна: Польшча

Рэжысэр: Кшыштаф Зануссі (Krzysztof Zanussi)

У ролях:

Пра фільм:

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

фільм 1: «Жаночы бізнес» (Damski interes)
Самотная жанчына Зоф’я мае сустрэцца са сваймі сяброўкамі Даротаю і Аннаю: разам яны супрацоўнічалі з «Салідарнасцю» ў 1980-ыя гады. Анна бярэ з сабою на спатканне, якое гэтым разам прызначылі ў загарадным доме Дароты, маладую пару – Ізу і Робэрта, якія прыехалі з-за мяжы. Маладзён вельмі падобны да былога каханага Зоф’і. І раптам у тэлевізары сяброўкі бачаць паспяховую бізнесоўку, сваю старую знаёмую Лукоўскую, на ўчынкі якой яны дагэтуль не могуць забыцца. Анна наважылася шчыра пагаварыць з «новаю» бізнес-лэдзі. Лукоўска пагаджаецца на сустрэчу, не ведаючы, што яе чакае...
У ролях: Ёанна Шчэпкоўска (Joanna Szczepkowska), Марта Ліпіньска (Marta Lipińska), Анна Нэгрэбэцка (Anna Nehrebecka), Маґдалена Завадзка (Magdalena Zawadzka).

фільм 2: «Слабая вера» (Słaba wiara)
Галоўныя героі фільму – маладая пара Ольґа (Дарота Сэґда) і Томаш (Мацей Орлась). Адзіны іхны сын захварэў: у яго падазраюць белакроўе. Каб паставіць пэўны дыягназ, трэба зрабіць аналізы. Чакаючы ў трывозе вынікаў, бацькі размаўляюць пра боль, трыванне і смерць, пра ўплыў Бога на чалавечы лёс, шукаюць у мінулым, які грэх мог наклікаць на сына такую бяду. Ольґа паддаецца эмоцыям і прагне вымаліць Божую ласку. Томаш, «вернік-рацыяналіст», астуджае ейны запал, не дазваляючы кідацца ў крайнасці. Аднак шляхі сужэнцаў пачынаюць разыходзіцца...
У ролях: Дарота Сэґда (Dorota Segda), Мацей Орлась (Maciej Orłoś), Марэк Кондрат (Marek Kondrat).

фільм 3: «Прыцягальнасць распусты» (Urok wszeteczny)

фільм 4: «Няпісаныя законы» (Niepisane prawa)
«Няпісаныя законы» (Niepisane prawa), 1998 г. У ролях: Крыстына Янда (Krystyna Janda), Пётр Швэдэс (Piotr Szwedes), Мaцей Вяжбіцкі (Maciej Wierzbicki), Кінга Прайс (Kinga Preis). Малады кіроўца, Чарэк, змяняе працу. Ягоная новая кіраўніца, Галіна, станавітая жанчына, паступова ўцягвае маладога чалавека ў інтрыгу, ахвярай якой мае стаць Мар’ян — Галінін сусед. Жанчына ўмела маніпулюе і сваім кіроўцам, і суседам. Малады чалавек бачыць, што на ягоных вачах наіўны бізнесовец можа стаць ахвяраю махлярства. Галініна карыслівасць і подласць прымушаюць Чарэка ўспомніць элементарныя маральныя прынцыпы.

фільм 5: «Душа спявае» (Dusza śpiewa)
Малады тэнар Адам Ляшч прыязджае ў Варшаву ў надзеі зрабіць кар’еру. Запрашэнне выступіць на калядным канцэрце ў філармоніі – найвялікшы шанец у ягоным жыцці. Але напярэдадні канцэрту, дапамагаючы бабулі-суседцы, спявак страчвае голас...

фільм 6: «Апошні круг»

фільм 7: «Лінія затрымання»

фільм 8: «Утоеныя скарбы»

Памер: 4.7 GiB
Працягласьць: 8 фильмаў па 1 гадзіне
Відэа : AVC, 640x400, 25.000 fps, 1 400 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps

Прычэпкі допісу

Apoviedy_vychodnaha_dnia.torrent 22.96 кБ, 33 спампоўванняў з 2016-08-04 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Аповеды выходнага дня / Opowieści weekendowe / 1996-2000 / SatRip

Шосты фільм - у лепшай якасьці