Тэма: Беларусь у фантастычных апавяданнях / НАТ імя Я. Купалы / 2005 / SatRip
Краіна: Беларусь
Жанар: тэатар
Працягласьць: 00:51:13
Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі: Уладзімір Савіцкі
Мастак: Віктар Цімафееў
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
У спектаклі гучаць беларускія народныя песні ў выкананні Івана Кірчука.
Гукарэжысёр: Павел Сарокін
Святло: Ірына Ключнік, Таццяна Кудзінава
Памочнік рэжысёра: Галіна Раеўская
Выканаўца: Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст СССР і Беларусі
Тэлеверсія монаспектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Пра спектакль:
Кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага, аднаго з найбольш папулярных аўтараў беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, параўноўваюць з сусветна вядомымі казкамі “Тысяча і адной ночы”. У старых беларускіх легендах і паданнях ёсць усё, што ўласціва міфалогіі: добрыя і злыя духі, чараўнікі, пачвары…
Шляхціц Завальня ў снежныя калядныя дні прымае ў сваім доме на беразе возера Нешчарда вандроўнікаў, якія заблукалі ў непагадзь і завіруху. Маяком для іх служыць свечка, што Завальня ставіць у сябе на падаконніку. У падзяку за гасціннасць гаспадара начлежнікі па яго просьбе расказваюць самыя неверагодныя гісторыі, якія калі-небудзь здараліся на гэтай даўняй зямлі. Рэальнае і фантастычнае аб’ядноўваюцца ў гістарычным сюжэце, у якім шмат загадак, цудаў і казачных пераўтварэнняў...
Стваральнікі спектакля імкнуліся звярнуць увагу гледача на тое, што з’яўляецца самым галоўным у жыцці кожнага сапраўднага хрысціяніна: не забаўляцца з чортам, шчыра маліцца Богу, дбаць пра ачышчэнне ўласнай душы.
Паглыбіцца ў старажытны свет нашых продкаў гледачу дапаможа народны артыст СССР і Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, які па-майстэрску пераўвасабляецца то ў самога Аўтара, то ў аднаго з ягоных герояў.
Мова: беларуская
Памер: 0.83 GiB
Відэа: AVC, 700x574=>763x574 (4:3), 2055 kbps, 25.000 fps
Аўдыё: MP3, 256 kbps, 2 channels, 48 KHz
Памылка: невядомы сэрвіс відэа: youtube:AlmAMf5Z17c