1

Тэма: Віктар Шалкевіч / Смутны беларускі блюз / 1997 / MP3 / 128 Kbps

Спампаваць: magnet link

Выканаўца: Віктар Шалкевіч
Альбом: Смутны беларускі блюз
Жанр: Bard, Folk-Pop
Год: 1997
Краіна: Беларусь
Бітрэйт: 128 Kbps
Фармат: MPEG-1 layer 3, 44100Hz Joint Stereo
Памер: 52.6MB (55 212 432 байтаў)
Хэш: 433febd86fffd9314066c544ba03910e1b8fb6ca
Першакрыніца: http://thepiratebay.org

http://img94.{imageshack}.us/img94/9987/coveryzf.jpg

Апісанне: Запіс альбома Шалкевіч атрымаў за перамогу ў «Басовішчы». Гарадзенскі выканаўца ўзяў Гран-Пры на фэсьце ў польскім Гарадку ў 1992 годзе і Польскае дзяржаўнае радыё ўзялося праспансаваць увесь запіс. Музыка вырашыў запрасіць да запісу іншых музыкаў. «Я паклікаў клявішніка і аранжыроўшчыка Толіка Кандыбу, ён працаваў у нашым гарадзенскім тэатры і вельмі кляснага гітарыста Віцю Грышука. Яны абодва гралі ў інструмэнтальнай рок-групе „Тэатар“ на пачатку 90-х», - згадвае Шалкевіч. Акрамя іх у запісе ўзяла ўдзел скрыпачка Натальля Трухан. Такім складам і вырашылі запісаць дэбютны альбом «Смутны беларускі блюз», праўда вось грошай на дарогу да Беластоку і на выданьне самога альбома ў саміх музыкаў не знайшлося. Дабраліся да студыі яны толькі ў сьнежні 1995 году. «У той час па-мойму ніхто ня меў грошай. Хіба толькі ў тых, хто пачаў тады свой бізнэс. Вось некаторыя зь іх нам і дапамаглі, праўда прасілі ніколі ў жыцьці не называць іх прозьвішчаў», - кажа Шалкевіч. Да справы «смутнага беларускага блюзу» спрычыніліся і прадстаўнікі беларускай эміграцыі, у прыватнасьці Вітаўт Кіпель.
Для музыкаў гэта быў першы сур'ёзны студыйны досьвед. Яны ўпершыню сутыкнуліся з прафэсіяналамі ў галіне гуказапісу, запісваў альбом гукарэжысэр Польскага радыё (цяпер ён гукарэжысэр Польскага тэлебачаньня) Томаш Петшыхоўскі. «Зараз слухаю альбом і бачу, што нейкія недачоты там ёсьць. Але тое ня важна, нам гэта толькі бачна», - кажа Шалкевіч. Выканаўца лічыць, што альбом сапраўды ўдаўся. Гэтую працу Віктар прысьвяціў усім грамадзянінам колішняга Вялікага княства Літоўскага, раскіданым па ўсім свеце.
Выканаўца згадвае, што нават беларускае дзяржаўнае радыё тады зьвярнула ўвагу на ягоную дэбютную працу і назвала яе зьявай году ў …беларускім року. Як толькі касэта з гэтым альбомам зьявілася ў продажы, гэта быў 1997 год, музыкі выправіліся ў першы свой прома-тур па былых зямлях Вялікага княства. «Мы далі канцэрты ва ўсіх абласных гарадах, паўсюль нас нармальна прымалі, была цудоўная арганізацыя. Была такая незабаўная наіўная маладосьць», - усьміхаецца аўтар «Смутнага беларускага блюзу».
Іранічныя шалкевічавы песьні мала каго пакінулі абыякавымі. За яго зварот да нацыі адныя палюбілі, а другія – узьненавідзелі. Тое, што альбом «Смутны беларускі блюз», запісаны ў далёкім, падаецца, 95-м, мае актуальнасьць і па сёньня, сьведчыць хоць бы тое, што пераважную частку зь яго Віктар Шалкевіч дагэтуль выконвае на канцэртах. Дакладней, ніводзін выступ гарадзенскага музыкі нельга ўявіць бяз «Хамскай улады» і «Шалёнай», бяз «Жлобскай нацыі» і «Смутнага блюзу». Ды і Шалкевіч, здаецца, не хавае – усё, што ён хацеў сказаць, ён выклаў у першых сваіх альбомах, а таму чакаць нечага новага ад яго пэўна што не выпадае.
Альбом «Смутны беларускі блюз» урэшце ўбачыў сьвет на CD. Яго перавыдала кампанія БМА-груп.
Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Трэкліст:
01) Смутны беларускі блюз [4:45]
02) Верасень [2:24]
03) Хамская ўлада [4:31]
04) Месьцячковы раманс [3:08]
05) Ня пiй сынок [3:41]
06) Салоная [4:37]
07) Стары бальшак [2:49]
08) Песьня пра саксафанiста Сярожу [4:04]
09) Правiнцыя [4:42]
10) Сярэдневечча [3:16]
11) Гарадоцкi раманс [2:21]
12) Ганка [4:42]
13) Жлобская нацыя [3:24]
14) Яна праваслаўная, я каталiк [3:32]
15) Цiхi анёл [3:32]
16) Finale [0:45]
17) Finale II [0:45]

Апошні раз адрэдагавана volat1902 (2012-01-08 16:16:44)

Прычэпкі допісу

Viktar_Szalkievicz_-_Smutny_bielaruski_blues_[1997].torrent 35.08 кБ, 59 спампоўванняў з 2012-01-07 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Віктар Шалкевіч / Смутны беларускі блюз / 1997 / MP3 / 128 Kbps

dziakuj!