Тэма: Афіцэры / Oficerowie / 2006 / SatRip
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Мацей Дэйчэр
У ролях: Барыс Шыц у ролі Томаша Крушыньскага, „Крушона”;Магдалена Ружчка — Альдона;Анджэй Хыра — Рысь;Павал Малашыньскі — „Гранд”;Марыян Дзендзель — Кандэя;Кшыштаф Глобіш — „Тапор”;Караліна Грушка — Мальвіна;Ян Фрыч — віцэ-прэм’ер Ратыньскі;Магдалена Цялецка — Рыта
Пра фільм: Цікавы, дынамічны, поўны нечаканых паваротаў сюжэт, не шаблонны, зусім не падобны да стэрэатыпнага халоднага і цынічнага паліцыянта герой, бесцырымонныя, выдатна вышкаленыя гангстэры. Гэта мужчынскі баявік на фоне гісторыі кахання. Усё адбываецца ў Варшаве, дзе брутальныя маладыя бандыты, вышкаленыя у Замежным Легіёне, імкнуцца пераняць горад, які многія гады кантралюе кароль злачыннага свету па мянушцы Тапор.
Галоўны герой — Томаш Крушыньскі па мянушцы „Крушон” — малады афіцэр паліцыі, які са сваім партнёрам Рышардам працуе над разбіццём сеткі злачынных повязяў. Побач з імі паяўляецца прыгожая й незалежная Альдона. Паўстае поўны напружанасці і эмоцый трохкутнік.
Крушон сімвалізуе паліцыянтаў маладога пакалення. На выгляд звычайны хлопец з варшаўскага бандыцкага раёну, а ў сапраўднасці — глыбакадумны і спрытны паліцыянт. Ён выдатна адчувае сябе ў злачынным асяроддзі, што дапамагае яму пранікаць у злачынныя структуры і распрацоўваць іх знутры. Моцны непахісны характар ды вернасць абраным прынцыпам не дазваляюць яму зламацца нават у цяжкіх сітуацыях.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 5.41 GiB
Працягласьць: сэрыі па ~45хв
Відэа : AVC, 640x360 16:9, 25.000 fps, 1 200 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps