1

Тэма: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Шаноўныя суайчыньнікі, усё ведаць не магчыма, таму прашу праявіць памяркоўнасьць, можа, да маіх ламерскіх пытаньняў. Дзякуй.

Карацей, калі я пампую заўважыў, што так сама і раздаю... Узьнікла пытаньне: а ці раздаю я апасьля таго як зпампаваў фільм, ці раздаю толькі падчас уласнай пампоўкі?

Што такое сіды?
Што такое піры?

Дзякуй шаноўныя суайчыньнікі за вашае жаданьне дапамагчы мне спатоліць смагу ведаў!

P.S. Проста я хацеў бы ўдзельнічаць у раздачы не толькі пад час усласнай пампоўкі...

Апошні раз адрэдагавана vilmen (2011-10-02 21:25:19)

2

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Ці правільна я зразумеў?

Калі я пераназываю спампаваны фільм, напрыклад "Vykuplennie.z.Sausenku.(The.Shawshank.Redemption).1994.XviD.BDRip" у "Выкупленьне з Шаўшэнку" я аўтаматычна страчваю магчымасьць удзельнічаць у раздачы.

Перасоўваньне файла з тэчкі ў якую пампаваўся фільм у новую тэчку, так сама ўзьдзейнічае на маю магчымасьць удзельнічаць у раздачы г.з. перасунуўшы файл я спыняю яго раздачу.

А як мне пераназываць файлы й перамяшчаць фільмы так, каб не страчваць магчымасьць удзельнічаць у раздачы?

Дзякуй спадарства за вашу ўвагу да мяне!

3

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Сіды - тыя, хто цалкам спампаваў раздачу. Піры - не цалкам. Пераназываць нельга канешне. Можна ж адразу абіраць месца, куды файл захоўваць. Але калі файл перамясціць, то раздачы ня будзе, канешне))

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

4

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

kastet, дзякуй цябе!

Дык тэарэтычна магчыма пераназываць файлы й перамяшчаць фільмы так, каб не страчваць магчымасьць удзельнічаць у раздачы?

5

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

І дарэчы трэба тлумачыць такія маменты, такім як я.

Чым больш людзей удзельнічае ў раздачы, тым хутчэй можна зпампаваць файл, я так разумею. Бо напрыклад няма ні аднаго сіда ў гладыятара, ужо гадзіны 3. І файл не пампуецца. Я ўпэўнены, што калі чалавек будзе ведаць як удзельнічаць у раздачы і апасьля таго як зпампаваў файл - ён будзе ўдзельнічаць, тым болей беларус, які разуме становішча беларускамоўнага пракату фільмаў.
Спадарства, разам мы зможам усё!

6

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Канешне хуткасць залежыць ад колькасці сідоў і вашай хуткасці інтэрнэту. Нельга даваць новую назву і застацца на раздачы. Але можна ў новае месца яго закінуць. Але пасля ізноў трэба спампаваць торэнт-файл і пацазаць праграме дзе новы файл ляжыць

Адзінай мэты не зракуся,
і сэрца мне не задрыжыць:
як жыць – дык жыць для Беларусі.
А без яе – зусім не жыць.

7

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Во... Дзякуй вялікі!!! Цудоўны прыёмчык, я б і не дадумаўся big_smile 

Я ж казаў, разам можна ўсё!

8

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

vilmen напісаў:

kastet, дзякуй цябе!

Дык тэарэтычна магчыма пераназываць файлы й перамяшчаць фільмы так, каб не страчваць магчымасьць удзельнічаць у раздачы?

калі раздача - адзін файл, тады можна пераназваць файл, толькі трэба будзе кліент накіраваць на пераназваны файл і пераправерыць зьмесьціва раздачы.
калі раздача - каталёг, тады можна пераназваць каталёг. файлы ўнутры пераназваць нельга.

9

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Прывітанне паважанае спадарства! Не магу спампаваць людзі на балоце поўная версія, два дні качалася добра, скачаў 50% потым усё спынілася чамусцi? Што рабiць?

10

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Калі няма піраў - чакаць. Як варыянт - можна здымак экрана сюды кінуць які паказвае што там здарылася.

11

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Штосьці не бачу, каб штось-ці раздавалася. Як можна праверыць, ці ўвогуле, працуе мой торэнт на раздачу?

12

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Andrey-g напісаў:

Штосьці не бачу, каб штось-ці раздавалася. Як можна праверыць, ці ўвогуле, працуе мой торэнт на раздачу?

Калі ў дадзены час ніхто не пампуе, дык і не будзе ў вас нічога раздавацца. Праверыць можна толькі часам smile

13

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Вітаю.
Дапамажыце, калі ласка, у вырашэньні маёй праблемы.
Два дні таму я размясьціў торэнт, каб падзяліцца мульцікам "Мой сусед Тотара". Раней ніколі гэтым не займаўся, таму карыстаўся настаўленьнямі з інтэрнэту ды з Частых Пытаньняў на Баравіку. Меркаваў, што ўсё зрабіў як трэба. Але дагэтуль, ужо два дні, у мяне не пачынаецца раздача, пры тым, што мой торэнт быў спампаваны 13 разоў, а кампутар у мяне амаль што заўсёды ўключаны.
Дзе я мог памыліцца? Як гэта знайсьці ды выправіць?
Дзякую.

14

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

За час, што я на Баравіку, сёе-тое спампаваў і сёе-тое раздаў.
Спампаваныя файлы(фільмы) капірую ў іншую тэчку, запісваю на DVD і потым сціраю. Але арыгіналы ляжаць сабе неперайменаваныя і часам пампуюцца кудысьці.

Вось праблема - далучаю скрыншот. Толькі адкрыю тарэнт-файл спампаваць фільм, а ён у мяне ўжо "seeding". Спампаваўся ноль, а ён ужо раздае. У чым закавыка?

http://s8.uploads.ru/t/2jK8T.jpg

15

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Падобна на глюк utorrent
Паспрабуйце зрабiць rehash

16

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Дык ёсць надзея, што будзе працаваць, цi не?
Больш за тыдзень нiчога не пампуецца!

17

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Надзеi, вiдаць, няма...

18

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

SerZhuk напісаў:

Надзеi, вiдаць, няма...

Надзеі на тое што нехта напіша падрабязны адказ на "У мяне непрацуе ?". Не, няма wink

Пішыце падрабязьней якія праблемы.

19

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

chtosci напісаў:
SerZhuk напісаў:

Надзеi, вiдаць, няма...

Надзеі на тое што нехта напіша падрабязны адказ на "У мяне непрацуе ?". Не, няма wink

Пішыце падрабязьней якія праблемы.

Амаль месяц ужо шукае пiры (0.0%). На 4-ох фiльмах.

20

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

SerZhuk напісаў:

Амаль месяц ужо шукае пiры (0.0%). На 4-ох фiльмах.

Зараз павінна ўсё лепш працаваць. Ад сёньня калі што дрэнна пампуецца - пішыце тут. Хуткасьць на большасьць раздач не павінна быць меншая за 50кб/с. Звычайна нават большая. Калі не пачынаецца запампоўка больш за дзень - таксама кажыце.

21

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Зрабіў упершыню парачку торэнтаў - "Вандроўкі па Беларусі з Жыгамонтам", стварыў адпаведную тэму. Запісы 2014 г. нармальна раздаюцца, і спампавана больш 100%. А 2015 год быццам намагаецца сам сабе спампаваць, чаму - не разумею, рабіў аднолькава. І тэма кудысьці знікла! Дапамажыце, калі ласка, разабрацца.

22

Працяг: Растлумачце пра раздачу, калі ласка...

Degen1103 напісаў:

А 2015 год быццам намагаецца сам сабе спампаваць, чаму - не разумею, рабіў аднолькава. І тэма кудысьці знікла! Дапамажыце, калі ласка, разабрацца.

Мо іншы каталёг падалі ў спампоўваньні. Тэма з 2015 - не зьнікла. 2015 тамсама дзе і 2014 - у https://baravik.org/topic/1567/