Тэма: Янка Купала / Тутэйшыя / радыёспектакль / 2011 / MP3 / 128 kbps
Жанар: радыёспектакль
Год запісу: 2011
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Час гучаньня радыёспектакля: 02:24:51
Бітрэйт: 128 kbps
Фармат: mp3, 44,1 kHz, mono
Памер: 132 MiB
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін.
Кампазітар: Уладзімір Кур’ян
Рэжысёр радыёверсіі: Ліка Пташук
Гукарэжысёр: Ларыса Гаршунова
Рэдактар: Галіна Шаблінская
Ролі выконвалі:
Мікіта Зносак, калежскі рэгістратар — народны артыст Беларусі Віктар Манаеў,
Гануля Зношчыха, яго маці — народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч,
Янка Здольнік, настаўнік — артыст Аляксандр Малчанаў,
Лявон Гарошка, паважаны селянін — народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў,
Аленка, яго дачка — заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік,
Наста Пабягунская, дзяўчына няведамых заняткаў — заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава,
Гэнрых Мотавіч Спічыні, Мікітавы настаўнік — народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка,
Усходні вучоны — заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Падабед,
Заходні вучоны — артыст Аляксандр Гарцуеў,
Дама — заслужаная артыстка Беларусі Наталля Качаткова,
Поп — народны артыст Беларусі Арнольд Памазан,
Спраўнік — артыст Ігар Дзянісаў,
Пан, Абарванец — артыст Вячаслаў Паўлюць,
Немец, Польскі афіцэр, Начальнік патруля — артыст Алег Гарбуз.
Радыёспектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы па вядомай п’есе народнага паэта Беларусі.
У ролях цалкам заняты склад акцёраў, якія працавалі ў тэатральнай пастаноўцы.
«Тутэйшыя» — сатырычная трагікамэдыя Янкі Купалы (у вызначэньні аўтара — «трагічна—сьмяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях»). П'еса завершаная ў жніўні 1922 году. У аснове п'есы — роздум аўтара пра гістарычныя шляхі і будучыню беларускага народу. Я. Купала выказвае глыбокую трывогу за духоўную спадчыну беларускага народу, яго нацыянальную сьвядомасьць. Сваім творам ён заклікае змагацца з тутэйшасьцю — беспрынцыповасьцю, недастаткова разьвітай сьвядомасьцю, пасіўнасьцю, скоранасьцю.
Cцэнічнае жыццё п'есы пачалося ў Беларускім дзяржаўным тэатры ў 1926 годзе пастаноўкай расейскага рэжысэра М. Папова. Але хутка п'еса была знятая з рэпертуару як твор нацыяналістычны. У 1990 годзе спэктакль быў пастаўлены на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы рэжысэрам М. Пінігіным, які перачытаў трагікамэдыю як філязофскі трагіфарс. З перапынкамі спэктакль ішоў на сцэне тэатру да 2010 году.
Акрамя радыёспектакля ў раздачу ўключаны фрагмент інтэрв'ю з Віктарам Манаевым, якое было зроблена адразу пасля радыёпрэм'еры «Тутэйшых» (працягласць інтэрв'ю 00:13:02, памер 12 MiB).