Тэма: Дикая охота короля Стаха / Беларусьфільм / 1979 / DVDRip
Краіна: Беларусь
Жанар: Філязофска-гістарычны гатычны дэтэктыў-прыпавесьць паводле аднайменнага раману Ўладзімера Караткевіча
Працягласьць: 01:45:07
Рэжысэр: Валер Рубінчык
Ролі выконваюць: Барыс Плотнікаў, Алена Дзімітрава, Альбэрт Філозаў, Раман Філіпаў, Барыс Хмяльніцкі, Валянціна Шэндрыкава, Аляксандар Харытонаў, Ігар Клас, Уладзімер Фёдараў, Марыя Капніст
Пра фільм: Гран-пры на І МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў “Містыфэст” ў Католіку (Італія, 1980). Адмысловы прыз журы “за лепшую другаплянную жаночую ролю” В.Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980). Адмысловы прыз журы ІV МКФ у Манрэалі (Канада, 1980). Дыплём на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесту (Італія, 1981). Дыплём фільму на МКФ “Фільмэкс” у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981). Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў у Брусэлі (Бэльгія, 1983)
Для даведніка Фільмы жахаў. Энцыкляпэдыя самага страшнага:
Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя малады этнограф Андрэй Беларэцкі (Барыс Плотнікаў) прыяжджае ў стары палац, што ў Балотных Ялінах. Гаспадыня палацу (Алена Дзімітрава) – апошняя з роду Яноўскіх, над якім вісіць праклён “дзікага паляваньня караля Стаха”. Але прывіды зь мінулага маюць плоць і кроў…
Экранізацыя знакавага раману Ўладзімера Караткевіча выклікала папрокі гісторыкаў і незадавальненьне самога аўтара (які на карціне быў сцэнарыстам). Рэжысэр Валер Рубінчык стварыў самастойную, адстароненую мэлянхалічную прыпавесьць.
Туманы, дажджы, падмарожаная гразь багны (знойдзеная на вайсковым палігоне!), халодна-сінія калідоры палацу, кроў ахвяры на сьнезе – абсалютная візуальная дасканаласьць (апэратарка Логінава, мастак Чартовіч) і тапаграфія соннай душы. А слынная сцэна дзікага паляваньня зьнятая са зьменаю колераў і ў рапідзе – каб перадаць вязкі кашмар перасьледу.
Самыя “караткевічаўскія” кадры ў рамане адсутнічаюць і прыдуманы рэжысэрам: падае ссохлае дрэва, паляваньне забівае батлейнікаў, вар’ятка Кульша (Шэндрыкава) апранае старажытныя шаты. І нат сцэна закопваньня аголенай Яноўскай у пух (здымкі 1979 году!) – няпраўда з гледзішча сюжэту і этнаграфіі – працуе на містыка-філязофскую атмасфэру стужкі.
Ахвяраю гэтай атмасфэры стаецца дэтэктыўная дынаміка: героі ня столькі кантактуюць паміж сабою, колькі заглыблены ў летаргію – слухаюць страхі свайго сэрца й занураюцца ў трывожную музыку (пранізьліва-гулкі шэдэўр Яўгена Глебава).
Вытокі фільму не ў літаратуры і не ў гісторыі.
Страшныя маскі прывідаў – гэта Еранім Босх; сутоньні палацу – Роджэр Корман (хаця здымачная група ніводнай стужкі амэрыканскага караля B-movie ня бачыла; для абавязковага прагляду былі – забароненыя ў СССР Хічкок і Палянскі).
А маркотлівае надвор’е, поўнае тугі страхаў, мог бы зьняць Фэдэрыка Фэліні, нарадзіся ён у Беларусі.
Мова: расейская
Памер: 1599mb
Відэа: Xvid, 688x512, 25 fps, ~1925kbps
Аўдыё: 48 kHz, MP3 Stereo, ~192 kbps