Тэма: Афіцэр / Oficer / 2005 / SatRip
Краіна: Польшча
Рэжысэр: Мацей Дэйчэр
У ролях: Барыс Шыц у ролі Томаша Крушыньскага, „Крушона”,Магдалена Ружчка — Альдона,Анджэй Хыра — Рысь,Павал Малашыньскі — „Гранд”,Марыян Дзендзель — Кандэя,Кшыштаф Глобіш — „Тапор”,Караліна Грушка — Мальвіна,Ян Фрыч — віцэ-прэм’ер Ратыньскі,Магдалена Цялецка — Рыта
Пра фільм: Цікавы, дынамічны, поўны нечаканых паваротаў сюжэт, не шаблонны, зусім не падобны да стэрэатыпнага халоднага і цынічнага паліцыянта герой, бесцырымонныя, выдатна вышкаленыя гангстэры. Гэта мужчынскі баявік на фоне гісторыі кахання. Усё адбываецца ў Варшаве, дзе брутальныя маладыя бандыты, вышкаленыя у Замежным Легіёне, імкнуцца пераняць горад, які многія гады кантралюе кароль злачыннага свету па мянушцы Тапор.
Галоўны герой — Томаш Крушыньскі па мянушцы „Крушон” — малады афіцэр паліцыі, які са сваім партнёрам Рышардам працуе над разбіццём сеткі злачынных повязяў. Побач з імі паяўляецца прыгожая й незалежная Альдона. Паўстае поўны напружанасці і эмоцый трохкутнік.
Крушон сімвалізуе паліцыянтаў маладога пакалення. На выгляд звычайны хлопец з варшаўскага бандыцкага раёну, а ў сапраўднасці — глыбакадумны і спрытны паліцыянт. Ён выдатна адчувае сябе ў злачынным асяроддзі, што дапамагае яму пранікаць у злачынныя структуры і распрацоўваць іх знутры. Моцны непахісны характар ды вернасць абраным прынцыпам не дазваляюць яму зламацца нават у цяжкіх сітуацыях.
Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)
Памер: 6.88 GiB
Працягласьць: 13 сэрый па ~50 хв.
Відэа : AVC, 640x360, 25.000 fps, 1 300 Kbps
Аўдыё : 48.0 KHz, AAC LC, 128 Kbps
Апошні раз адрэдагавана chtosci (2023-10-18 16:42:20)