Тэма: "Бар у Алега" - Р. Барадулін / 8 канал ТБ / 2000 / TVRip
Год: 2000
Вытворца: аўтарская праграма Алега Белавусава "Бар у Алега", 8 канал ТБ
Мова: беларуская
Час: 0:47:36
Аўтар і вядучы: Алег Белавусаў
Аператары: Сяргей Злотнікаў, Сяргей Мікула
Мантаж: Андрэй Пятроўскі, Сяргей Сівуха
Мэнэджар праграмы: Таццяна Рабец
Памер: 456MB Мб (478.813.914 байтаў)
Якасць: TVRip
Відэа: DivX 6 720x576 25.00fps 1199Kbps
Аудыё: MPEG Audio Layer 3 48000Hz stereo 128Kbps
Пра перадачу: "Бар у Алега" - аўтарская праграма Алега Белавусава, вядомага беларускага журналіста, сябра ГА "БАЖ". У канцы 1990-х сп. Белавусаў вёў на «8-м канале» праграму «В баре у Олега», куды запрашаў на размову «па душах» беларускіх людзей мастацтва.
У гэтай перадачы суразмоўцам Алега быў паэт беларускага народа Рыгор Барадулін.
Спадзяюся, калі-небудзь атрымаем дазвол на публікацыю іншых унікальных запісаў перадачы "Бар у Алега".
= = = = =
У 2009 Алег Белавусаў сышоў з жыцця. Ён быў шырока вядомы як сцэнарыст і рэжысёр анімацыйнага і дакументальнага кіно. Па ўласных падліках сп-ра Белавусава, ім альбо па яго сцэнарах было знята амаль сто фільмаў. Праўда, у апошнія гады яго творчасць была больш запатрабаваная за мяжой, чым у Беларусі.
Таксама у пачатку 2000-х Белавусаў вёў на Радыё «Рацыя» аўтарскую праграму, прысвечаную малавядомым старонкам гісторыі Мінска. Пэўны час супрацоўнічаў з газетай «Советская Белоруссия». Быў прафесарам Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.
У Інтэрнеце ён стварыў віртуальную «галерэю мастацтваў Алега Белавусава», дзе знаёміў публіку з творамі беларускіх мастакоў, дызайнераў, скульптараў, творчасцю якіх захапляўся і якіх ведаў асабіста. (Тут жа можна бліжэй пазнаёміцца і з літаратурнай і журналісцкай творчасцю самога Алега Белавусава).