Тэма: праваўладальнікі
вось вельмі турбуе мяне гэтае пытанне
з аднаго боку - разумею што лягчэй знайсці і спампаваць з гэтага трэкера
з другога разумаю, што калі мы не набываем беларускамоўных дыскаў - губім будучыню
мне падаецца, што трэба падвесці нейкае ідэалагічнае абгрунтаванне праэкту
дадаць абавязковыя інфармацыйныя элементы
- адраджэнне/захаванне мовы і культуры - галоўная мэта
- усебаковая павага да аўтараў як найпершых барацьбітаў за мову
- абавязковая падтрымка грашыма тых аўтараў
- - дадаць да торэнтаў абавязковыя пункты (калі гэта вядома):
- - - рэкамендаваны кошт
- - - спасылкі на старонкі з афіцыйнмі рахункамі аўтараў/праваўладальнікаў
- - - спасылкі на старонкі для падзяк
Нагадваць наведвальнікам і тым хто карыстуецца сервісам пра іх абавязак набыць дыск у краме ці пералічыць нешта на рахунак
У іншым выпадку мы заб'ем самі выданне новага кантэнту.
Яго і так ня шмат. І здаецца мне выдаецца ён большай часткай за "свае" грошы аўтара.