1

Тэма: Вяселле / Wesele / 2004 / DVDRip

Спампаваць: magnet link

http://img823.{imageshack}.us/img823/2835/nap20110108234301.jpg

Краіна: Польшча
Жанар: камэдыя
Працягласьць: 01:40:00

Рэжысэр: Войцех Смажоўскі (Wojciech Smarzowski)

Ролі выконваюць: Мар’ян Дзендзель (Marian Dziędziel), Тамара Арцюх (Tamara Arciuch), Бартломей Топа (Bartłomiej Topa), Мацей Штур (Maciej Stuhr)

Пра фільм: Фільм пачынаецца сцэнаю цырымоніі шлюбу дачкі мясцовага багатыра Веслава Войнара, Касі, і Януша. Для бацькі нявесты вяселле робіцца добраю нагодаю падкрэсліць сваю значнасць і пахваліцца заможнасцю. У якасці шлюбнага падарунку ён дорыць маладым прыгнаны з Нямеччыны аўтамабіль. Дзеянне фільму няўхільна набліжаецца да катастрофы. І хоць Войнар не шкадуе сродкаў, абы толькі не нарабіць сораму сям’і і давесці вяселле да канца, у выніку траціць усё – жонку, дачку, грошы. Рэжысёр высмейвае польскі менталітэт, найперш – імкненне пусціць пыл у вочы: няшмат змянілася з часоў стварэння вядомай аднайменнай п’есы Станіслава Выспяньскага.

Мова: беларуская(прафэсійны двухгалосы)

Памер:
Відэа: Xvid, 704x384, 25 fps, 1610kbps
Аўдыё 1: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps
Аўдыё 2: 48 kHz, MP3 Stereo, 128 kbps

Фільм мае 2 аўдыё-стужкі перакладаў - ад Белсату і 8 каналу

Прычэпкі допісу

Viasielle.avi.torrent 7.31 кБ, 94 спампоўванняў з 2011-10-28 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Вяселле / Wesele / 2004 / DVDRip

Глядзець онлайн "Вяселле":

3

Працяг: Вяселле / Wesele / 2004 / DVDRip

Спадарства, як бачыце, якасьць гуку 8 канала ня вельмі добрая - чуецца фон, асабліва калі ў сценах дзе цішыня.
Ці можна гэты фон неяк прыбраць ?

4

Працяг: Вяселле / Wesele / 2004 / DVDRip

chtosci напісаў:

Спадарства, як бачыце, якасьць гуку 8 канала ня вельмі добрая - чуецца фон, асабліва калі ў сценах дзе цішыня.
Ці можна гэты фон неяк прыбраць ?

Калі папарокацца ў гукавым рэдактары, то можна. Фільтр Noise Reduction (здаецца так, бо пішу па памяці). У адвольных рэдактарах яны дзейнічаюць па адным алгарытме - вылучаеце кавалак цішыні з фонавым шумам, указваеце, што вось гэта менавіту шум, пасля праганяеце ўвесь файл праз фільтр, які выразае пазначаныя частоты. Дакладна ведаю, што такі фільтр ёсць у Audacity і Adob'аўскім рэдактары.

5

Працяг: Вяселле / Wesele / 2004 / DVDRip

valera напісаў:

Калі папарокацца ў гукавым рэдактары, то можна. Фільтр Noise Reduction (здаецца так, бо пішу па памяці).

Тэарэтычна я гэта ведаю. А практычна фігня атрымліваецца smile

6

Ну, з небагатага ўласнага досведу магу параіць вылучаць невялічкія кавалкі з нешырокім спектрам шумоў, пасля праганяць фільтрам, пасля паўтарыць яшчэ і яшчэ раз, пакуль не атрымаеце нешта адносна прыстойнае. Калі адразу "зарэзаць" шырокі спектр частот, дык зразумела, што атрымаецца лажа - напрыклад, металічны голас альбо ўвогуле правалы гуку.

7

Працяг: Вяселле / Wesele / 2004 / DVDRip

дзякуй!