Тэма: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

Спампаваць: magnet link

Прапаноўваю падборку карт г.Менска і Менскай вобл. пачынальна з 1871г, і сучасным атласам аўтамабільных дарог. Большасць карт адсканаваныя ў высокім дазволе. Файлы можаце пампаваць цалкам, і па асобнасці.
Склад карт:

1. Minsk_g_1821.jpg - генеральная карта Менскай губерні 1821г.
2. minsk1871.jpg - план г.Менска 1871г.
3. 1898_карта Минска.jpg - план губернскага г.Менска 1898г.
4. Колодцы Минска 1911.jpeg- план губернскага г. Менска  1911г. з адзнакамі студняў.
5. N-35-80-A-sued.jpg - ваенная, тапаграфічная, полукіламятровая карта Менскай акругі  1933г.
6. P33_S45_MINSK_300dpi.jpg - Польская, ваенная, тапаграфічная, кіламетровая карта Менскай акругі 1933г
7. N-35-079-B-Ratamka-080-A-Miensk-079-D-Hrycyna-080-C-Karaliscavicy.jpg - ваенная, тапаграфічная, кіламетровая карта Менскай вобл. 1936г.
8. Менск 1944-0.jpg Менск 1944-1.jpg Менск 1944-2.jpg ваенная, тапаграфічная карта Менскай вобл. 1944г, з адзнакамі.
9.. txu-oclc-6519747-nn35-8.jpg - Амерыканская, ваенная, тапаграфічная, пяцімільная карта Менскай вобласці 1954г.
10. Минск 1800 - 2004.jpg Фармаванне тэрыторыі г.Менска 1800-2004г.
11. Минская область.gif- карта Менскай вобласці ад МНС РБ сучаснага часу.

Карты ўзяты з наступных рэсурсаў:
http://forum.poehali.net
http://minchanin.esmasoft.com

Апошні раз адрэдагавана Vognischcha (2010-03-27 10:45:12)

Прычэпкі допісу

Minsk.torrent 14.95 кБ, 122 спампоўванняў з 2010-03-27 

Вы не маеце дазволаў на спампоўванне прычэпкаў гэтага допісу.

2

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

Дзякуй за такую раздачу!
Калі казаць пра карты, то ёсць проста ўнікальныя экзэмпляры ў Нацыянальным Архіве (у бібліятэцы). Я там адксерыў сабе кавалак савецкай ваеннай карты Польшчы. Такая падрабязная! Але не ведаю, ці можна там іх алічбоўваць, мне зрабілі 10 лістоў А3.

3

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

vandrouny напісаў:

Калі ласка, заходзіце яшчэ.
Мяне ў большай ступені цікавяць карты дзе можна самому пабываць. Калі з'явіцца што небудзь эксклюзіўнае - вылажвайце.

4

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

Vognischcha напісаў:

Я цікаўлюся картамі па асабістых прычынах - мае продкі жылі ў фальварку Ручын і на хутары Басманы недалёка ад Рубяжэвічаў (Сталбцоўскі раён). Цяпер гэтых населеных пунктаў няма (з канца 50-ых), і я шукаю іх дакладнае месцазнаходжанне.

5

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

vandrouny, калі табе адксерылі без подпісу на неразгалашэньне, то ў чым праблема? капірайт савецкага ўраду? smile

6

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

Дык я ж кажу, яны ў фармаце А3! А сканэр у мяне стандартны, для лістоў А4. не ўлазіць(

7

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

А, зразумеў. Шкада, што сканэра для аркушоў A3 няма.

8

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

Маю магчымасць дапамагчы з ацыфроўкай на сканеры A3 (для каляровых карт колер будзе страчаны).

9

Працяг: Карты г. Менска і Менскай вобл. розных часоў

ну, гэтыя карты і так былі чорна-белыя)
ідэя цікавая, давайце як-небудзь скантактуемся!