Тэма: Берасцейская крэпасць – дзве абароны / 2009 / SATRip
Назва: Берасцейская крэпасць – дзве абароны
Жанр: дакумэнтальны, гістарычны
Рэжысёр: Галіна Самойлава
Год: 2009
Краіна: Беларусь
Мова: беларуская
Працягласьць: 00:28:33
Фармат: avi
Памер: 350MB (367007744 bytes)
Якасьць: SatRip
Відэа: XVID 704x528 25.00fps 1595Kbps [Video 0]
Аўдыё: MPEG Audio Layer 3 44100Hz stereo 105Kbps [Audio 1]
Стваральнік: Belsat.eu
Аб фільме: Што сённяшнія беларусы ведаюць пра Берасцейскую крэпасць? Амаль нічога. Час ад часу на экранах тэлевізараў з’яўляюцца паведамленні пра чарговую цырымонію на тэрыторыі фартэцыі. Традыцыйныя кадры ўваходу ў крэпасць, які выглядае высечанай у граніце зоркаю, вялізная сімвалічная галава абаронцы, надпісы на мемарыяльных табліцах, Холмская брама. Гэта афіцыйна кананізаваная гісторыя крэпасці, напісаная і зацверджаная яшчэ ў гады кіравання КПСС. І цяпер усё засталося без зменаў, як Святое Пісьмо. Пра крэпасць кажуць амаль выключна ў звязку з яе гераічнай абаронаю падчас нападу Нямеччыны на СССР. Што было да і пасля, сучасная беларуская ідэалогія згадваць не зацікаўленая. Больш за тое, інфармацыя пра іншую вядомую абарону цытадэлі проста схаваная ад беларусаў.
Апошні раз адрэдагавана Pastarunak (2010-03-12 11:04:49)